Пра лепшы лёс спяю народу...


1 2 3 4 5

Калі мы, студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, у 1964 годзе ў далёкім Уральску ў Казахстане прыйшлі на мясцовыя могілкі, то не кожны з нас у поўнай стунені ўсведамляў, што над сціплым абеліскам знайшоў спачын адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Змітрок Бядуля, постаць яркая, каларытная, неардынарная; у нацыянальным прыгожым пісьменстве ён — паэт-рамантык, аўтар лірычных вершаў і мініяцюр, «пісьменнік з душой чулай і паэтычнай» (М. Багдановіч), раманіст, публіцыст з выразна акрэсленай цікавасцю да актуальных праблем, дзіцячы пісьменяік... У творчасці Бядулі, як у люстэрку, адбілася ўся гама нашага беларускага жыцця з яго нацыянальнай, сацыяльнай і канфесійнай цераспалосіцай.
Нарадзіўся Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) 23 красавіка 1886 года на Лагойшчыне, у мястэчку Пасадзец былога Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці), у вялікай, дружная, працавітай яўрэйскай сям'і. Яму давя лося даволі рана дапамагаць бацькам па гаспадарцы, але дзяцінства не было непраглядна цяжкім, бо ў сям'і быў культ кнігі і музыкі: грамадей дзед навучыў чытаць унука яшчэ да школы, бацька любіў іграць на скрыпцы і чытаць вечарамі дзецям уголас.
Бацькі хацелі, каб сын стаў святаром, і аддалі сямігадовага Самуіла ў пачатковую яўрэйскую школу — хедар, а пасля яе заканчэння паслалі вучыцца ў ешыбот — школу рабінаў, якую ён не скончыў і вярнуўся ў Пасадзец, дзе некаторы час працаваў хатнім настаўнікам, пасля — канторшчыкам. Менавіта гэтыя некалькі гадоў, праведзеныя ў мястэчку, сталі вызначальнымі для будучага пісьменніка. Ён не толькі працуе, але ыадзвычай многа чытае, «марыць аб ведах, як галодны аб хлебе». Ідзе перыяд самапаглыблення і самааналізу. Змітрок Бядуля бярэцца за пяро: спачатку піша вершы, арыентуючыся на класічныя ўзоры старажытна-яўрэйскай літаратуры, але даволі хутка адмаўляецца ад архаічных форм і спрабуе пісаць па-руску. Праўда, яго вершы і апавяданні, напісаныя на рускай мове, па сведчанні самога пісьменніка, «былі перасыпаны беларусізмамі, і рэдакцыі патрабавалі ад мяне тлумачэння незразумелых слоў». Вызначальным для Бядулі стаў 1909 год, калі ў рукі яму трапіла газета «Наша ніва» і нельга было перададь словамі тое пачуццё радасці, што газета выдаецца на мове, якую ведаеш з дзяціяства. Неўзабаве там з'яўляюцца дзве карэспандэнцыі з Ласадца, адна э якіх надпісана Саша Плаўнік, а другая — Змітрок Вядуля. Мастацкі дэбют адбыўся 23 верасня 1910 года. У гэты дзенъ на старонках «Нашай нівы» была надрукавана імпрэсія «Пяюць начлежнікі...». Сімвалічна, што, у адрозненне ад іншых пісьменнікаў-класікаў (Янкі Купалы і Якуба Коласа), чые першыя творы былі прысвечаны цяжкай долі селяніна, Змітрок Бядуля, як і Максім Багдановіч, уславіў творчы пачатак у чалавеку, духоўную моц народа, веліч народнай песні. Парафраза гэтай імпрэсіі — верш «Начлежнікі пяюць...» (1910):

Начлежвікі пяюць.
У словах глуш лясоў,
I дзікай птушкі крык на зыбістым балоце,
I чулы летні шэпт расістых каласоў,
I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.

Далучыўшыся да стварэння новай літаратуры, Змітрок Бядуля, сын гэтай у няшчодрай, палітай потам і слязамі зямлі, не мог не сказаць у сваіх вершах, большасць якіх падпісана псеўданімам Ясакар, пра жабрацкі лес народа.

На горне душы першы верш я каваў.
Мне молатам гора служила;
Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,
I сэрца свой боль гаварыла...

1 2 3 4 5
Size