«БУДЗЬ САМ САБОЮ, БЕЛАРУС...»


1 2 3 4 5 6 7

Неба беларускай літаратуры на самым пачатку XX стагоддзя ярка асвятлілася цэлым сузор'ем незвычайных талентаў. Янка Купала, Якуб Колас, Цёгка, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Якраз у гэтым шэрагу славутых імён стваральнікаў новай беларускай літаратуры вельмі заслужана згадваецца літаратуразнаўцамі і імя Змітрака Бядулі.
Нарадзіўся Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаунік) 23 красавіка 1886 г. у мястэчку Ласадзец у бенай яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, а з цягам часу стаў аканомам у купца-лесапрамыслоўца. Малы Самуіл першапачаткова вучыўся ў яўрэйскай школе хедэры, а потым у ешыбоце — духоўнай семінарыі, якую, аднак, не закончыў, бо не змірыўся з тымі нечалавечымі парадкамі, якія там панавалі. Вучня маглі бязлітасна біць толькі за тое, што ен цікавіўся граматыкай рускай мовы. Злачынствам лічылася чытанне свецкіх кніг, напісаных нават на стараяўрэйскай мове.
Як бы там ні было, але і такая вучоба, а яшчэ больш уласная настойлівасць дазволілі юнаку набыць неабходную адукацыю, стаць хатнім настаўнікам, а потым пісьмаводам-канторшчыкам у бацькі. Пра тую вучобу Змітрок Бядуля маляўніча раскажа пазней у аповесці «У дрымучых лясах». Зусім малады Самуіл паспрабаваў пісаць вершы яшчэ ў трынаццацігадовым узросце — першапачаткова на стараяўрэйскай мове потым — на рускай. Вырашальную ролю ў яго творчым лёсе адыграла «Наша ніва», з якою ен пазнаёміўся ў 1909 г. Газета ўсхвалявала юнака тым, што выходзіла на роднай яму з маленства беларускай мове, а галоўнае тым, што была цесна звязана з жыццём народа.
Пры дапамозе свайго земляка, даўгінаўскага краўца, які супрацоўнічаў з «Нашай нівай», малады Самуіл Плаўнік наладжвае кантакт з газетай і ў 1910 г. друкуе ў ёй пяць карэспандэнцый — у нумарах 27, 29, 32, 33, 39 — і апавяданне «Пяюць начлежпікі» (таксама ў № 39). Першую карэспандэнцыю ён падпісаў псеўданімам Саша Плік, пад другой мы бачым подпіс Змітро Бядуля, пад астатнімі Змітрок Бядуля, а пад апавяданнем — С. Плаўнік. Діюйчы карэспапдэнцыі пачынаюцца словамі «Веска Пасацы».
Асаблівую ўвагу варта знярнуць на допіс, змешчаны ў № 32 газеты. Ён заслугоўвае таго, каб пазнаёміць з ім сенняшняга чытача, ботут ужо выразна прадвызначыліся найбольш істотныя ідэнна-творчыя прынцыпы светапогляду маладога аўтара.
«В. Пасацы, Віленскай губ., Вілейскага пав. У нядзелю чытаў тутака некалькім мужыкам «Нашу ніву». Яны аж астаўбянелі ад дзіва, ды з усіх бакоў пасыпаліся зара словы: «А Бо-о-о! па-нашаму! да душы, па-нашаму!» Праўду кажучы, ім нават і не прыснілася, каб пачуць друкаванае слова ў зразумелай ім мове, у мове бацькоў і дзядоў... Нешта неяк быццам абцугамі ўшчаміла маё сэрца, як я зірнуў ма гэтых няграматных, загарэлых, худых, з мазалістььмі рукамі сыноў Беларусі. — Якія ж яны былі б, каб іх здаўна вучылі, каб не запусцілі роднай культуры? — думаў я. Вось пачаў ізноў далей чытаць — і зноў клікі: «Усё аб нас ды аб нас пішуць і кажуць! Што гэта там за людзі такія?»
Вось, браты мае, што значыць родная мова. Якую сілу мае друкаванае слова ў гэтай мове! Рупіцеся, беларусы, заналіць лучыну розуму, асвяціць нашу цемень, наша гаротнае жыццё... Будзем спадзявацца, што прачнецца бедны наш народ ды пазнаёміцца сам з сваім багаццем са здольнасцю, што схавана ў ім... Будзема спадзявацца, што падніме ён сваю галаву роўна з усімі народамі, і яны пачуюць яго моцны клік!»
Што ж да першага празаічнага твора «Пяюць начлежнікі» — то гэта не апавяданне ў агульнапрынятым, традыцыйным значэнні літаратурнага жанру, а ўсхваляваная лірычная імпрэсія, якая ў першым дзеяцігоддзі творчасці пісьменніка заняла такое прыкметнае месца. Каб зразумець і адчуць некаторыя вельмі істотныя мастацкія асаблівасці творчай манеры і стылю пісьменніка, варта спыніцца на ім і ўслухацца ў мелодыю друкаванага радка:
«...Пяюць начлежнікі...
Зычная, маркотная песня лунае да неба, аж да зорак...

Гэта етогн загнанага жыцця, жальба крывавай працы, сповсдзь доўгай пядолі, кананне всры пад ударамі цяжкай крыўды...
...Пяюць начлежнікі...
Якая моцная падмога ідзе ад цябе, шчырая святая песня!.. Нудным і вясёлым часам ты заглядаеш у нашы душы! Ты лечыш наша беспатольнае гора, ты аблягчаеш нашу працу, ты абціраеш кроў і пот, даеш надзею і моц і, малюючы шэрае жыццё, цешыш надзеямі на лепшае. Чуе цябедуша наша і радуецца, і лунае разам з табой дасветлага неба...»
Творчасць Змітрака Бядулі пачыналася ў роднаіі вёсцы. Але малады Самуіл намерыўся трапіць туды, дзе струменіла жывая крыніца бсларускага літаратурнага жыцця — у Вільню.
«Вудзь сам сабою, беларус...»
Каб замацаваццаў тагачаснай культурнай сталіцы Беларусі, Змітрок Бядуля нейкі час працуе ў канторы лесапрамыслоўца, а з цягам часу ўладкоўваецца ў рэдакцыю «Нашай нівы». Тут яму вельмі пашанцавала: у 1914 г. рэдактарам газеты стаў Янка Купала, а яму даручылі выконваць абавязкі адказнага сакратара. Змітрок Бядуля апынуўся ў самым цэнтры беларускага культурнага і літаратурнага жыцця. Усё ж не простым быў пачатак літаратурнага шляху Змітрака Бядулі. Першыя паэтычныя спробы не знаходзілі такой падтрымкі, якая магла б натхніць маладога аўтара. Пад яго паасобнымі вершамі стаіць дата: 1909 або 1910 год. Але ні адзін з іх не трапіў у «Нашу ніву» ні ў тым, ні ў наступным годзе. I толькі ў 191.1 г. у трэцім нумары газеты набачыў свет першы яго паэтычны твор — «Мой спеў». Апрача яго за ўвесь год Змітрок Бядуля апублікаваў яшчэ ўсяго толькі дзве карэспандэнцыі. Малады паэт, пачаўшы творчую працу, не спыняў яе, хаця не ўсё ў яго, як мы бачым, ладзілася. Але наблізіўся той час, калі яго прозвішча ўсс часцей пачало з'яўляцца на старонках друку. Гэта адбылося ўжо ў 1912, 1913 і асабліва ў пазнейшыя гады.
У 1913 г. у Пецярбургу, у выдавецтвсе «Загляне сонца і ў наша аконца» быў апублікаваны яго зборнік лірычных мініяцюр у прозе «Абразкі». Тут даюцца надзвычай эмацыянальныя малюнкі роднага краю. Уяўлеяне аб мастацкіх асаблівасцях мініяцюр і іх змесце можа даць імпрэсія «Нашто мне», дзе, у прыватнасці, знаходзім і такія радкі: «Кожнае слова маё — шчыры ўспамін убогай вёскі. Кожны радок маей песні — малюнак перажыванняў гаротнага, простага беларуса. Хата мая не пад шнур будавалася, жыта маё прадаецца без вагі і меры — дабра свайго я нікому не шкадую...»
Паступова паэзія Змітрака Бядулі становіцца адметнай з'явай у беларускай мастацкай літаратуры. Ён не проста апісвае — у традыцыйнай рэалістычнай манеры — нейкія жыццёвыя з'явы, падзеі, усё тое, што можна назіраць у навакольным асяроддзі. Пабачанае і пачутае ў рэальным жыцці выклікае хвалю пачуццяў, якія тут жа ўзбагачаюцца рознымі асацыяцыямі, разнастайнасцю жыццёвых уражанняў, увасобленых у непаўторныя мастацкія вобразы, сатканыя з нечаканых, прытым выразных метафар, параўнанняў, спалучэнняў:
Вісіць серп залаты над спалоханым морам, Жне вяршаліны хвой гэты серп залаты.

1 2 3 4 5 6 7
Size