МАЁ ЗНАЁМСТВА


1 2 3 4

Маё знаёмства са Змітраком Бядулем адносіцца да 1912 года, да часу яго прыезду ў Вільню. Ужо тады ён вылучаўся сярод маладых беларускіх пісьменнікаў як надзвычай здольны і своеасаблівы лірык у прозс, глыбокі знаўца чалавечай душы. Многія з яго алавяданняў, што друкаваліся ў «Нашай ніве», а пасля выйшлі асобнай кніжкай, якая называецца «Абразкі», завучваліся беларускай моладдзю на памяць, перадаваліся з вуснаў у вусны. У апавяданні «Плач пралесак, дзяцей вясны» адчуваўся подых нс толькі абуджанай прыроды, алс і вясны ў жыцці народа. Мова Змітрака Бядулі чаравала сваёй мяккасцю і сакавітасцю; всльмі блізкая да народнай, яна адначасова была высокакультурнай мовай, здольнай выказваць самыя тонкія адчуванні.
Калі стала вядомым, што Змітрок Бядуля са свайго маленькага Пасадца пераязджае на сталую працу ў Вільню, усе, каму была дарагая беларуская літаратура, а ў першую чаргу наша моладзь, сталі нецярпліва і радасна чакаць сустрэчы з пісьменнікам.
I вось разышлася вестка, што Змітрок Бядуля прыехаў. Я даведалася, што ён знаходзіцца ў беларускай кнігарні на вуліцы Завальнай,  звычайным месцы ўсіх нашых сустрэч і «лятучых» зборак у Вільні. Прыйшоўшы ў кнігарню, я ўбачыла маладога, вельмі сарамлівага хлопца, якога акружалі мас знаёмыя.
Ён быў апрануты ў вяековую куртачку, паверсе — пелярына, а на галаве — нейкі смешны капялюш. Гзта надавала яму паўвясковы, паўгарадскі выгляд.
Бядулю распытвалі з усіх бакоў аб яго жыцці ў Пасадцы, аб намерах у Вільні. Бядуля з дабрадушнай усмешкай, крыху збянтэжана адказваў на пытанні. «Дзякуй вам, браточкі, дзякуй! —гаварыў ён.— Як я рад, што ўрэшце трапіў у Вільню. Доўга я чакаў гэтай хвіліны, каб пабыць разам з вамі».
3 гэтага часу Змітрок Бядуля сам стаў неадлучнай часткай віленскага беларускага асяроддзя. Не палохаючыся цяжкіх матэрыяльных умоў, малады пісьменнік адразу ўключыўся ў літарагурную працу, спачатку —,у выдавецкім таварыстве, пасля — у рэдакцыі «Нашай нівы».
У канцы 1913 года ў Вільню з Пецярбурга вярнуўся Янка Купала. Тады яны ўпершышо і сустрэліся. Купала неўзабаве перайшоў на працу ў рэдакцыю «Нашай нівы», і яны амаль заўсёды былі разам.
Рэдакцыя змяшчалася на Вілснскай вуліцы, 29, на другім навсрсе, у двух маленькіх нростых пакойчыках. Тут жыў і працаваў Купала, а незадоўга пасяліўся і Змітрок Бядуля, які да гэтага часу жыў разам з Ядвігіным Ш. у пакойчыку пры беларускім клубе.
Мне даводзілася быць частай навсдаалытіцай і ГООЦСМ рЭДЗКЦЫІ. Працуючы настаўніцай і прымаючы ўдзел у розных культурна-асветных гуртках, я звычайна збірала і прыносіла ў «Нашу ніву» донісы, інфармацыі. Часам і проста заходзіла, каб падзяліцца думкамі і ўражаннямі, параіцца, пабыць разам.
Як цяпер бачу: узнімаюся я на другі паверх, а пасустрач, ці цёмных усходах, ідзе ўніз Бядуля з вялікім чайнікам;
— Як маешся, Станкевічанка? Ідзі, а я зараз прышоу чай.
Купала і Бядуля жылі больш сціпла. Яны звычаііпа куплялі па шіць капеек «абрэзкаў» у каўбаснай краме і хлеба — гэта была іх вячэра.
Заходзячы пасля працы да Куналы і Бядулі, я часам прыносіла з сабой «складчыну» — булкі і бутэрброды, кладучы іх па агулыіы стол. Купала бурчэў і казаў, што ён не галодны, а Бядуля чырванеў, паўтараючы: «Што гэта ты робіш, Станкевічанка?» Аднак, урэшце, усс мы згодна садзіліся вячэраць.
Часта пасля вячэры мы любілі марыць, пафантазіраваць аб будучыні нашага народа, нашай краіны. Мпога цікавага можна было пачуць ад Змітрака Бядулі, які ўмеў захапляцца, малюючы будучыню. Ён вельмі любіў наш народ, любіў хараство Беларусі. Не раз у асабістых гутарках Бядуля скардзіўся на грамадскую несправядлівасць, якая робіць людзей суровымі. Ён усюды шукаў хоць пробліску светлага, радаснага.
Янка Купала і Змітрок Бядуля жылі ў цяжкіх матэрыялыгых абставінах. Яны рэдка калі елі гарачую страву — на гэта не хапала грошай.

1 2 3 4
Size