Успамiны пра Змiтрака Бядулю


1 2

Мацвей ПЛАЎНІЮ
3 ДЗІЦЯЧЫХ ГАДОЎ
Радзіма наша Пасадзец — гэта невялікае мястэчка, у якім было толькі каля дваццаці хат. Каля Пасадца кружляла рэчка, на якой у той час былі два вадзяныя млыны. Цяпер гэтых млыноў ужо няма, бакол Пасадца — вялікім сасновыя лясы. Зямля там пясчаная. Людзі жылі вельмі бедна. Мала ў каго хапала хлеба на ўвссь год.
Сям'я наша была працавітая, музычная. Маці нарадзіла дзевяцёх дзяцей, і жылі мы ў пастаяннай нястачы. Зямлі ў нас не было. Бацька займаўся вывазкай лесу да сплаўной ракі, а часам і іншай работай — якая траплялася. Маці была швачка. Бацька добра іграў на скрыпцы. Ён трымаў яе ўвесь час пад замком, каб дзеці не чапалі. Бацька купіў скрыпку і для Самуіла і вучыў яго іграць. Але ен не асабліва захапіяўся ігрой на скрыпцы. Сёстры нашы вельмі добра спявалі бсларускія, украінскія, рускія песні.
Доўгі час у нас не было свайго дома. Некалькі гадоў жылі ў маленькім пакойчыку, які дзядуля выдзеліў нам. Дзед быў меднікам, кавалём. Самуіл, калі яшчэ быў малы, часта хадзіў да яго ў кузню і дапамагаў яму. Дзед хацеў, каб Самуіл таксама быў меднікам або кавалем, і вучыў яго. У сем гадоў Бядуля пачаў вучыцца ў хедары (пачатковая школа), прабыўшы там пяць гадоў. I потым яшчэ тры гады вучыўся ў сшыбоце (духоўная семінарыя), куды яго прымусілі паступіць бацькі. Але сшыбот ён не скончыў, пакінуў. «Творы Пушкіна, Лермантава, Гогаля і Някрасава выцеснілі бессэнсоўны талмуд з яго мёртвай філасофіяй, з яго нуднымі развагамі аб дабры і злу», - пісаў Бядуля аб прычыне свайго адыходу з ешыбота.
Пасля таго як з Самуіла не атрымаўся рабін, бацька хацеў, каб ен стаў бухгалтарам. Купіў яму падручнік па бухгалтэрыі, і Самуіл чытаў яго. Але не да гэтага брат імкнуўся. Ён ірваўся да святла  і пасля доўгіх блуканняў па пакутах знайшоў сваю сапраўдную пуцеўку ў жыццё, якая была прызначана яму самой прыродай. Самуіл старанна пачаў займацца самаадукацыяй. Але для гэтага патрэбна было вельмі многае. Па-першае, Самуіл быў самы старэйшы ў сям'і і ўжо павінен быў дапамагаць ёй. На яго дапамогу разлічвалі. Акрамя таго, для самаадукацыі трэба мець падручнікі, кнігі, а ў Пасадцы іх дастаць было немагчыма. Самуілу стала вядома, што ў Даўгінаве ёсць бібліятэка, у якой можна браць кнігі для чытання, і што там таксама можна было здабыць падручнікі. Самуіл хадзіў пешшу ў Даўгінава за дваццаць пяць кіламстраў ад Пасадца і прыносіў кнігі. Тады ж ен пачаў настаўнічаць — спачатку ў Батурыне, а потым у Пасадцы. Выкладаў у асноўным агульныя прадметы. Настаўніцтвам Самуіл займаўся толькі некалькі гадоў. Бацька ў той час ужо стаў прыказчыкам на лесараспрацоўках аднаго віленскага лесапрамыслоўца. Самуіл працаваў у лесе разам з усімі рабочымі, якія высякалі лес, і атрымліваў аднолькавую з усімі плату. Самуіл удзельнічаў таксама ў сплаве лесу на плытах у Вільню. Агульнае становішча ў сям'і значна налепшылася, і бацька вырашыў пабудаваць свой уласны дом.

1 2
Size