Шчасце - служыць народу


Разам з цэлым шэрагам аповесцей пра сучаснасць («Год за годам» — 1927, «Тры пальцы» — 1927, «Таварыш Мінкін» — 1930) і апавяданняў («Рупь» — 1929, «Дзве ночы» — 1930, «У тыя дні» — 1930) Змітрок Бядуля піша раман «Язэп Крушынскі», першая кніга якога выйшла ў 1929 г.
Аб ідэйнай значнасці зместу рамана, аб чуйнасці пісьменніка да важнейшых праблем часу сведчыць той факт, што ён блізкі ў шмат якіх момантах да рамана «Узнятая цаліна» М. Шолахава і рамана «Адзіноцтва» М. Вірты, хоць і пачаў друкавацца раней, чым гэтыя вядомыя творы.
У першай кнізе рамана «Язэп Крушынскі» на высокім ідэйна-мастацкім узроўні раскрыты многія тыповыя сацыяльна-псіхалагічныя працэсы, якія былі характэрны для жыцця беларускай вёскі пасля рэвалюцыі і напярэдадні калектывізацыі. Гэта твор пра рост свядомасці сялянскай масы, сацыялістычнай рэвалюцыяй, пра ішлёгкую перамогу народных, глыбока чалавечных інтарэсаў у вясковым жыцці насуперак уласніцтву, індывідуалізму, прыкрытай і непрыкрытай прагнасці, насуперак прыстасавальцтву і перараджэнству. Гэта твор пра небяспеку сацыяльнай мімікрыі варожых рэвалюцыі сіл, якія прыстасаваліся да новага дзеля эгаістычнай выгады, надаўляючы адначасова ўсё сумленнае, бескарыслівае, шчырае ў служэнні народу. Гаман не страціў сваёй цікавасці і сёння.
Першая кніга рамана «Язэп Крушьшскі» вольная ад сацыялагічных спрашчэнняў, якія былі асабліва распаўсюджаны ў літаратуры 30-х гадоў і ад якіх пісьменнік не здолеў уберагчыся ў другой кнізе рамана. У першай жа кнізе — характары людзей жывыя, рэалістычна праўдзівыя, малюнкі сацыяльнага жыцця пераканальныя.
Перад самай вайной Змітрок Бядуля закончыў алегарычную казку «Сярэбраная табакерка» (1940). Гэта апошні твор пісьменніка. Па жанравых асаблівасцях «Сярэбраная табакерка» — літаратурная казка. Яе традыцыі бяруць пачатак у беларускай літаратуры XIX ст., калі жанр літаратурнай казкі быў «філасофскім» жанрам, служыў сродкам вобразнага асэнсавання важных грамадскіх працэсаў і буйных падзей у гістарычным лёсе народа.
«Сярэбраная табакерка» мае складаны філасофскі змест. Пісьменнік імкнецца ў алегарычнай форме раскрыць гістарычны сэнс барацьбы працоўных мас за шчасце і волю, паказвае складанасць шляхоў змагання з адвечнымі сіламі цемры і зла. Падзеі і ўчынкі герояў, як і ва ўсякай казцы, пададзены па-за часам, аднак яны валодаюць такой канкрэтнай сюжэтна-мастацкай выразнасцю, якая дазваляе расназнаць і час дзеяння, і грамадскія сілы, што супрацьстаяць адны другім у зацятай барацьбе дабра і зла. Ідэйны пафас гэтага твора — у сцвярдланні народных імкненняў да справядлівасці і шчасця.
У 1939 г. Змітрок Бядуля за заслугі ў развіцці савецкай літаратуры быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Гэтая надзея была адзначана грамадскасцю рэспублікі як свята беларускай літаратуры.
Памёр Змітрок Бядуля на першым годзе вайны і пахаваны ў г. Уральску.
Роднай зямлі ён аддаў усе свае сілы і ўсго цеплыню свайго сэрца, і над ёю заўсёды будзе лупаць яго неспакойеы творчы дух. Ёе заслужыў павагу, пашаеу і любоў беларускага народа.

Size