Царыца Шабас

Дамоў я ішоў адзін. Дзеці ўжо раструбілі на ўсё мястэчка пра мой вялікі грэх перад царыцай Шабас.
У гэты дзень сам Бог адпачываў пасля стварэння свету. У гэты дзень і грэшнікі ў пекле адпачываюць. Пра Шабас напісан цэлы том Талмуда. Юдэйская армія, якая даўней паўстала супроць рымлян, заўсёды ў шабас адпачывала, не баранілася. Рымскія легіянеры рэзалі іх у суботу, як ягнят. Так кажа легенда. Ёсць мора Самбатыён, дзе на востраве жывуць веліканы — Маісеева племя. Каб ніхто з людзей не мог туды дабрацца, з неба несупынна падаюць у мора Самбатыён каменні. Толькі ў шабас там спакойна.
А я паквапіўся на суніцы...
Што скажа маці і бабуля пра мой учынак? Яны ж гатуюць ежу ў пятніцу і ў шабас адпачываюць. Нават карову самі не дояць. Вады з крыніцы не прыносяць і лямпы самі не запальваюць. Усё гэта робіць удава Марта. А ў пятніцу на захад сонца бабуля і маці ў чэсць Шабас запальваюць свечкі. Маці — у стаячых падсвечніках, а бабуля — у вісячым сямісвечніку. Яны моляцца на свечкі, засланяючы далонямі вочы, каб не глядзець на святы агонь... У шабас і дзеці не растуць... трава на полі не расце... крамы і корчмы зачынены...
А я паквапіўся на суніцы...
Што скажа на мой учынак дзед і бацька, якія ў шабас нічога не робяць? Што скажа столяр Янка, які ўмее спяваць шабасовыя песні на старажыдоўскай мове? Што скажа мой строгі рэбэ? Ён адзін з самых адданых рыцараў царыцы Шабас. У буднія дці ён заўсёды грызе свае ногці — па шэсць на кожнай руцэ. Затое ў шабас гэты злы шэсцярэнь ніколі іх не трывожыць. У шабас і ногці яго адпачываюць.
А я паквапіўся на.суніцы...
Сіняе шоўкавае неба. Залатос сонца. Жаўранкі спяваюць іімііы царыцы Шабас. На лугах звіняць косы. Навакол радуецца жытняе поле, а я самы нешчаслівы на свеце хлопчык. Я здрадзіў царыцы Шабас. Мяне чакае кара.
Я ўяўляю сабе царыцу Шабас у вытлядзе нашай багатай карчмарыхі Златы: тоўстая, кароткая і злая, злая.. На яе галаве капялюшык са штучнымі белымі кветкамі, чырвонымі журавінкамі і зялёнымі лісткамі. Над капялюшыкам красуецца пышмае пяро павы. Яна, царыца, у сіняй, колсру неба з залатымі крапінкамі, шоўкавай ратондзе. На грудзях — залаты гадзіннік. На тлустай шыі — тры нізкі бліскучага жэмчугу. На пальцах — залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі. Голас у царыцы Шабас таксама злы і калючы, як у нашай карчмарыхі Златы.
Не люблю я царыцы Шабас, нягледзячы на тое, што ў яе дзень я напалавіну вольны ад хедэра. Бяда, што ў гэты дзень ты, як мёртвы, — нічога рабіць няможна... А вось гэтая ж царыца — злая, як ведзьма, — мае крыллі і лунае над палямі і лясамі. Яна сочыць за тым, каб жыдоўскія хлопчыкі ягад не збіралі ў лесе. Чым жыдоўскія хлопчыкі горшыя за нежыдоўскіх хлопчыкаў?
Мяне чакае рэбэ з цвёрдай дзягай у руках. Ён — кат, гад, разбойнік. Ён — агідны, люты чалавек.
Каб гэта наш вядзьмар Карпуха зачараваў мяне ў цялушку, у рабенькую цялушачку з лысінкай на лбе. Я пабрыкваў бы па полі і не баяўся б ні царыцы Шабас, ні рэбэ. Маці шукала б мяне, клікала б, звала:
— Дзе ты, сынок?
А я не хлопчык, а цялушка.
Каб я ведаў чароўнае слова — перакінуўся б у зязюльку. Я паляцеў бы ў блізкі лес і, нягледзячы на Шабас, кляваў бы суніцы, брусніцы, чарніцы... А то ўзляцеў бы на зялёную вярбу ля нашай хаты. Маці пыталася б:
— Дзе ты, сынок?
А я з вярбы: «ку-ку! ку-ку!» Потым узняўся б у сіняе неба, з імпэтам кінуўся б уніз на агідны твар рэбэ і давай яго кляваць і драпаць кіпцюрамі.
Было б таксама някепска, каб я быў хаця б аўсяным каласком на нашай страсе. Іх шмат на даху нашай хаты. Дзед мне гаварыў, што іх тут сам Бог сеіць. Гляджу сабе са страхі на далёкі тракт... На мяне садзіцца залатая пчолка, прыгожы матылёк. Дожджык мяне палівае, сонейка грэе, ветрык калыша... Мне так добра — не трэба маліцца. Я вольны ад нудных псалмоў, ад нецікавага Талмуда. Я расту і ў Шабас, і ніхто мяне не карае за гэта...
Ахоплены такімі дзівоснымі марамі, я не заўважыў, як апынуўся сярод мястэчка. Рэбэ мяне чакаў на вуліцы. Хтосьці са школьнікаў яму ўжо данёс аб маім учынку.
Рэбэ паглядзеў на мяне строгімі і вясёлымі вачыма. Чужое няшчасце яму заўсёды прыносіла радасць. Ён схапіў мяне за руку і пацягнуў у хедэр, каб пакараць за суніцы — за нарушэнне святой суботы.
У хедэры рэбэ пачаў зрываць з мяне вопратку. Я змагаўся з усіх сіл. «Гад, каршун», — крычаў я. Я кусаў свайго ката за рукі, ірваў яму бараду, драпаў твар, брыкаўся, галасіў. А ён сарваў з мяне ўсю вопратку і пачаў біць дзягай. Чым болып я змагаўся, тым мацней ён мяне біў.
Абодва мы былі акрываўленыя — і я і рэбэ.
Ні бацька, ні дзед за гэта на рэбэ не пакрыўдзіліся. Толькі добрая бабуля, прыкладваючы халодныя кампрэсы да маёй акрываўленай спіны, пралівала нада мною горкія слёзы.
У другую суботу я, праклінаючы і Шабас, і рэбэ, і ўвесь свет, зноў пайшоў у лес. Цяпер я ўжо наўмысне збіраў ягады рукамі. А дома я сказаў, што, калі мяне рэбэ будзе біць за ягады, кінуся ў возера і ўтаплюся.
У сне я іх бачыў, гэтыя казкі, у жывых карцінах, у новых дэкаратыўных перастаноўках.
Я гуляю ўвечары са сваімі школьнымі таварышамі па выгане за мястэчкам. Павольна надыходзіць ноч — цёмная, цёмная. Мне боязна. Я тулюся да таварышаў. Яны пачынаюць свістаць і люлюкаць. Яны дзіка рагочуць. Аказваецца, што гэта не мае таварышы, а чэрці...
Бабулі роднай апавядаю свой сон.
Яна ўважліва слухае. Супакойвае мяне. Раптам на яе лбе вырастаюць рогі. Яна ўся абрастае шэрсцю...
Гэта ж зусімне мая бабуля, а страшная ведзьма. Яна хоча мяне зарэзаць і з'есці. Яна ўзнялася ў паветра, паляцела, трымаючы мяне вострымі кіпцюрамі, як у каршуна. Мы ляцім з ёю і іад мястэчкам. На дахах стаяць хлопчыкі і глядзяць. Мы з ведзьмай апынуліся ў глухім лесе. Яна расклала вогнішча. Старая ведзьма-людаедка хоча кінуць мяне ў агонь. Я прашу літасці. Здалёку даносіцца да мяне жаласлівы плач маці. Яна шукае мяне. Я крычу і... прачынаюся.
Хатнія акружаюць мяне. Пытаюцца, што мне снілася, даюць мне вады ў конаўцы. Я гляджу на іх і баюся. I я наяве думаю, што мяне акружаюць чэрці...
— Ты, мабыць, перад сном «крыясшма» не чытаў, — строга мяне папракае маці. — Трэба маліцца перад сном, тады нячысцік не будзе табе балматаць на вуха.

Size