Вялiкi пройгрыш

3 таго часу, як бацька ўдарыў нагу бервяном і прахварэў некалькі тыдняў, ён кінуў займацца возкай лесу на рум. У сплаўны сезон ён наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам пры сплавах, а зімой ён жыў «з паветра». Конь у яго быў заўсёды. Бацька гаварыў, што без каня жыць не можа — яму нудна.
Ад дзеда бацька аддзяліўся. Яму апрыкрала дзедава набожнасць. У другім канцы мястэчка, насупраць хутарка паляўнічага Вышамірскага, на зямлі карчмара стаяла пустая хата з прыбудоўкай для хлява і пуні. Бацька быў заняты скрыпкай і канём.Кожны тыдзень у чацвер ездзіў ён у мястэчка Даўгінава на кірмаш мяняць каня. Гэтым ён зарабляў. Яго тактыка была такая: выменьваць каня на горшага і атрымаць некалькі рублёў прыдатку. Новага каня, худога і слабога, за тыдзень адкормліваў і зноў — на кірмаш у Даўгінава. Зноў мяняў каня на горшага і прывозіў некалькі рублёў прыдатку... Калі яму часам не ўдавалася выменьваць свайго каня, ён прымаў удзел на кожным рынку пры такой жа справе ў іншых, За гэта ён па звычаю атрымліваў «камісіённыя» з абодвух бакоў.
Ён зрабіўся знатаком на коней. Навакольныя сяляне заўсёды звярталіся да бацькі, калі трэба было каму-небудзь з іх купіць каня ці прадаць свайго. Бацька ездзіў з імі ў Даўгінава. За такія клопаты яму плацілі натурай — бульбай, збожжам.
Аднаго разу бацьку абманулі цыганы,,Ён прывёз з Даўгінава такую дахляціну, што конь-назаўтра здох. Я ўпершыню бачыў, як плакаў бацька. Маці на яго крычала:
— Сорамна плакаць па каню...
Бацька застаўся без дзела. Маці ўпотайку ад яго хадзіла да дзеда пазычаць» грошы на пуд жыта. Тым часам бацька прыдумаў новую справу — мяняць гадзіннікі. У яго быў добры сярэбраны гадзіннік, які ён атрымаў у пасаг ад дзеда. Тактыка была такая ж, як з коньмі: мяняць на горшы і браць прыдатак. Мяняў ён гадзіннік з пасажырамі, што праязджалі праз Пасадзец. Выменены гадзіннік ён аднаўляў: чысціў крэйдай, шараваў анучкамі, пакуль даводзіў гадзіннік і ланцужок да новага блеску, да зіхацення. Ён, канешне, гаварыў, што гадзіннік зусім новы... Гэты «новы» ён мяняў на горшы і браў прыдатак.
Але гэта справа была вельмі дробная, без разгону.
Кончылася яна, як з канём —даволі трагічна. Выменяў бацька гадзіннік, узяў пяць залатовак прыдатку, пашараваў яго да такога блеску, аж ён, гадзіннік, вочы сляпіў. Прылажыў гадзіннік да вуха і пачуў у ім падазроную хрыпотачку, нібы млявасць на яго напала. Бацька ўстрывожыўся і давай кожную хвіліну прыкладваць яго да вуха. Заўважыла маці.
— Што з гадзіннікам?
— Ды нічога...
— Навошта кожную хвіліну тыцкаеш яго ў вуха?
— Мне вуха баліць. Кепска чую. Відаць, прастудзіўся... — сказаў бацька.
— А Божа ж мой! — спалохалася маці. — Вуха баліць, а ты маўчыш...
— Ці ж крычаць?
— На камфару, пакапай у вуха — памагае.
Маці падала бацьку бутэлечку з камфараю. Бацька пайшоў на двор, накапаў камфары ў гадзіннік. Гадзіннік стаў Баць'ка спалохаўся і пачаў яго трасці, як чалавека, які страціў прытомнасць. Спачатку гэта памагала. Гадзіннік прыходзілася ўстрахваць кожныя пяць хвілін. Потым — кожныя тры хвіліны, потым — кожную хвіліну. Урэшце гадзіннік зусім страціў пульс.
Тады бацька ўзяў іголку і пачаў поркаць у гадзінніку шрубкі — і гэта не памагло. Бацька панёс гадзіннік рыжавусаму Янку на паратунак. Янка разняў яго на самыя дробныя кавалачкі, прачысціў і зноў склаў. Гадзіннік наравіўся. Ён сіпеў, як гадзюка, хархоліў і бурболіў, нібы топіцца і вось-вось яму надыходзяць канцы.
Так яно і было. Гадзіннік выпадаў у бацькі з рукі і зусім рассыпаўся. Бацька кінуў гадзіннік у рыбную сажалку Вышамірскага. Ланцужок ад гадзінніка ён ціха схаваў у камодзе. Вочы ў яго былі сумныя. Такія ж вочы былі ў яго, калі ён схаваў аброць ад паўшага каня на печы пад бэлькай.
3 чаго цяпер жыць? Што мяняць?
Больш не было ў бацькі чаго мяняць. Толькі раз шапкамі абмяняўся з суседам і ўзяў дзесяць капеек прыдатку... Тады бацька пазычыў у карчмара на працэнты дзесяць рублёў, купляў на вёсцы то авечку, то цялушку і прыносіў на спіне дамоў. Мяса і скуру прадаваў камісіянерам на Менск, а сабе пакідаў ножкі, пячонку, галаву і лёгкія. Гэта лічылася заробкам. Часам яму заставалася яшчэ і некалькі залатовак.
У той час выйшаў закон аб манапольках для продажу гарэлкі. Карчмар пабудаваў манапольку. Сядзельцам быў немец Карл Рэйтар. Пажыдоўску ён гаварыў не горш за жыда. Удзень ён прадаваў гарэлку, а па вечарах ён вучыў пасадзецкую моладзь гуляць у карты. Ўцягнуўся ў гэту справу і мой бацька.
Я ўспомніў, што за такое багацце ўдава Марта прайшла босымі нагамі па гарачых цэглах. Яна страшным болем зарабіла на два пуды хлеба для сваіх малых сіротак... Калі ўсе разышліся, маці заплакала:
— За гэтыя грошы можна было купіць два пуды жыта...
— Горшая бяда была з канём, і то выжыў, — сказаў бацька. Маці не ўнімалася:
— Сваімі рукамі выкінуць гэтулькі грошай...
— А мо прыкажаш мне страляцца, як пан Багдановіч? Не бойся, тваіх маёнткаў я не прагуляю.
Як раз на той час адзін з тутэйшьгх памешчыкаў прагуляў у карты свае маёнткі, пасля чаго кончыў самагубствам.
Аднак пасля гэтай ночы кончыліся карты. Бацька прадаў матчыны залатыя навушніцы, што купілі ёй на вяселле, прадаў яшчэ сёе-тое з хаты і зноў купіў каня. Ездзіў часта ў фурманкі, дастаўляў камісіянерам мясныя прадукты, і жыццё ў нас крыху палепшылася.
Бацька скардзіўся толькі на адно: яму цяжка плаціць рэбэ за маю «навуку» дваццаць рублёу на год. Пры гэтых скаргах я заўсёды радаваўся. Я думаў, што бацька перастане за мяне плаціць і я звольнюся ад ганебнага ненавіснага хедэра.
Гэтага не было. Аднаго разу бацька апошнюю карову прадаў, пакінуў сям'ю без малака і заплаціў за мяне праклятаму рэбэ дваццаць рублёў...

Size