Ножыкi i пiсталеты

1 2

Жыў-быў адзін лютьг пан. Прыгонныя працавалі на яго круглыя суткі. Кожны дзень пан загадваў склікаць мужыкоў на стайню і біць. Гэта за тое, што яны кепска працавалі. На паншчыну выганялі і старых і малых. Дома пакідалі толькі грудных малютак. Яны вечна плакалі ад голаду. Прыганятыя адпускалі матак да маленькіх дзяцей толькі раз на дзень.
Аднаго разу загарэлася вёска. Пакуль сяляне прыйшлі дамоў з паншчыны, ад хат засталіся галавешкі і печы. Згарэлі і малыя дзеці. Так думалі бацькі. Але дзеці не згарэлі. Яны перакінуліся ў птушак і ўзвіліся ў сіняе неба.
Людзі ўзбунтаваліся. Напалі на маёнтак. Забілі паноў і спалілі палац. Прываліла тады царскае войска, перабіла людзей да апошняга чалавека і кінула іх у лес ваўкам на пачастунак. 3 таго часу іхнія малюткі, што перакінуліся ў птушак, шукаюць па лясах і балотах сваіх забітых бацькоў. Яны жаласліва плачуць, стогнуць, моляць:
— Баць-кі-і-і... Баць-кі-і-і... Баць-кі-і-і...
Бедныя птушачкі.
Чым жа яшчэ, апрача ножыкаў, узрадаваць маіх новых сяброў?
Пабачыўшы аднаго разу ў хлопчыка, сына карчмара, дзіцчы «пугач», я задумаў новую, вельмі цікавую справу — пісталеты. Матэрыялу для такой вытворчасці было ў дзедавай кузні нямала: тонкія жалезныя трубкі для рулек, сталёвы дрот са старых парасонаў для спружын і кавалкі металу для розных дэталей. Я распрацаваў праект пісталеціка і зрабіў адзін для спробы. Я набіваў у рульку порах і страляў дзіцячым папяровым патронам. Ручку зрабіў з дубовага сука.
Пастухі былі ў захапленні ад работы.
У дзедавай кузні, употайку ад дзеда, я адкрыў фабрыку пісталетаў. Пастушкі даставалі дубовыя сукі для ручак. Агульнымі сродкамі мы здабывалі порах, папяровыя пістоны. Я парэзаў дзедавыя трубкі на рулькі, прыварваў да рулек жалезныя донцы, прасвідроўваў у іх дзірачкі для праходу агню ад пістона ў парахавы набой, выпільваў усе металічныя часткі, з дроту рабіў маленькія шомпалкі, драўляныя ручкі фарбаваў і аздабляў медзю — і пастушкі дзіву даваліся майму майстэрству.
Пісталеты стралялі, як сапраўдныя стрэльбы. У гэтым быў галоўны эфект. Мы наладжвалі ў лесе стрэльбішчы. Скончылася гэта даволі сумна. У аднаго пастушка разарвалася рулька, і ўвесь порах папаў яму ў твар. Ён ледзь не аслеп. Яго павезлі к доктару.
Ад вялікага страху я ўцёк у вёску Дунаі да дзядзькі Мордха-Лейбы і цёткі Бейлі. Дзядзька пасадзіў мяне за стол і загадаў чытаць Псалтыр. Я быў на гэты раз паслухмяны і набожны. Абяцаўся Богу, што калі ён выратуе мяне ад пакарання за пісталеты, дык з першага скарбу, што я знайду, кіну рубель у святую скарбонку рэбэ Меера-цудадзея. Такая скарбонка вісела ў дзедавай хаце над дзвярмі.
Адным махам я прачытаў ледзь не паў-Псалтыра. Потым я ўспомніў адну цікавую гісторыю пра дзядзьку, але колькі я ні прасіў яго расказаць, ён аднекваўся. Ціхенька на вуха мне гэтую гісторыю расказала цётка, калі дзядзька лёг спаць.

«Шаловливый эрот» - Классическая эротическая поэзия. На сайте размещена галерея эротической живописи.

1 2
Size