Дзед Юстын

Аж некалькі месяцаў быў я вольны ад «навук». Скончыўшы рыбалоўства, бегаў з пастушкамі па ваколіцы. Здружыўся са стагоднім пастухом.Юстынам. Я глядзеў на яго, як на прафесара. Лысіна на ўсю галаву, з жаўтаватай імшыстай бародкай, увесь твар у дробненькіх зморшчынках, без зубоў, выцвілыя вочы, сам тонкі і роўны, як жэрдка. Ён насіў белую доўгую палатняную світку, якая нагадвала хітон афінян. Быў ён надзіва . вясёлы — песпі спяваў, падскакваў, жартаваў, смяяўся, гаварыў пагаворкамі ды яшчэ ў рыфму. Апрача таго, ён ведаў лекавыя травы ад розных хвароб. Па шолаху лістоў на дрэвах, па рыканню кароў, па колеру неба, па водгаласках на полі ён заўсёды трапляў, якая заўтра будзе пагода. А якія цудоўныя байкі ён апавядаў! У яго памяці было ўспамінаў і матэрыялаў народнай творчасці на некалькі тамоў. Ён быў жывым увасабленнем мудрасці, паэтычнасці і вопытнасці жыцця ўсяго народа, жывой энцыклапедыяй самых разнастайных ведаў.
Я ад яго атрымаў першыя лекцыі па гісторыі.
Ён апавядаў мне пра паход Нацалеона ў 18 і 2 годзе. Сам ён, маленькі тады хлапчук, выгнаў з хлява трох французаў, абадраных і галодных, што схаваліся ад казакаў. Дзед Юстын паказаў мне курган, дзе былі пахаваны некалькі дзесяткаў французскіх салдат.
Пра паншчыну стары пастух апавядаў мне цэлыя эпапеі. На яго спіне засталіся рубцы ад панскіх бізуноў... Нямала ён гаварыў пра польскае паўстанне 18.63 года..Расказаў, што за вёскай Бладыкі закапаны некалькі дзесяткаў польскіх графаў і магнатаў. Гэту магілу я бачыў на некалькі год пазней. Ён мне апавядаў пра бітву Пятра I са шведамі ў нашай мясцовасці. I ён вадзіў мяне аж да «шведскага маста». Так у народзе і цяпер называюць два рады дубовых паль, што цягнуцца па балоце на цэлы кіламетр ад лесу да сплаўной рэчкі Слязанкі. Шведскія сапёры будавалі тут мост для пераходу войска.
— А чаму рэчка Слязанкай завецца, ведаеш? — пытаецца дзед Юстын і тут жа сам адказвае: — Бо паны тапілі тут прыгонных. Людскія слёзы тут бясконца ліліся... Праз гэту рэчку ўброд пёраганялі з панскіх маёнткаў людзей, закаваных у кайданы. Паны аддавалі іх другім панам за сабак і коней ці выпраўлялі ў салдаты на дваццаць пяць год. Тут абяздоленыя людзі-нявольнікі разлучаліся навекі са сваімі бацькамі або жонкамі і дзецьмі... Плакалі. Вось і Слязанка!
Я глытаю кожнае дзедава слова. Гэта не Біблія і не Талмуд, а зусім блізкае жыццё. Голас дзеда Юстына здаваўся мне голасам гаротнай зямлі.
— Эх, ці надыдзе той час, калі наш брат зажыве, як чалавек?.. — запытаўся дзед і глыбока ўздыхнуў.
Юстын паглядзеў на вершаліны лесу. Заходняе сонца асвяціла яго твар. На момант Юстынавы вочы запаліліся юнацкімі аганькамі. Яго белая світка паружавела ад сонечных блікаў, паружавела бародка. Дзед Юстын здаваўся пранізаным полымем, велічным казачным уладаром лугоў і лясоў.
Не паспеў я ўдоваль налюбавацца агнёвым дзедам на захадзе сонца, як мне пачулася працяглае войканне не то чалавека, не то жывёлы:
— А-а-а-ай...
Я ўстрывожана азірнуўся. 3 лесу бег у адной кашулі чалавек. Раскалмачаная галава без шапкі, рыжая барада да грудзей. Ён бегз усёй сілы ды крычаў немым голасам «А-а-а-ай»...
— Не пужайся! Гэта шалёны... Арцёмам завецца. Ён нікога не чапае.
I дзед Юстын расказаў цра гэтага Арцёма.

Size