Палкоўнiк

1 2 3 4

Прыстаў запрасіў да сябе гаспадара заезнага дома, старасту мяшчанскай управы, магільнага вартаўніка. У кожнага з іх ён распытваў пра палкоўніка. Яны ўсміхаліся і гаварылі адно:
— Пакуль што няможна сказаць. Так загадаў пан палкоўнік. Справа вельмі сур'ёзная.
Прыстава агарнула роспач. Ён пачаў прыпамінаць свае грахі і грашкі за ўсе гады службы: хабары, катаванні людзей, дзяльбу здабычы з канакрадамі і разбойнікамі, арышты невінаватых людзей і вызваленне злачынцаў-крымінальнікаў.
«Пэўна, нехта падаў на яго, прыстава, данос у губерню», — думаў ён.
Местачкоўцы таксама былі ўстрывожаны. Можа, новы пагром рыхтуецца ў Даўгінаве?.. Кагал хацеў абвясціць трохдзённы пост для ўсіх жыдоў мястэчка і для грудных малютак...
Тады прыйшоў у кагал гаспадар заезнага дома, дзе жыў палкоўнік. Пасля яго з'явіўся туды і стараста мяшчанскай управы. Урэшце прыбег і вартаўнік магільніка. Кагал ад іх нічога пэўнага не даведаўся. Але пост не быў абвешчаны.
У такі напружаны час мы з бацькам апынуліся ў Даўгінаве. У бляхара Рувіна Лібермана мы спыніліся на дзень. Усе ў хаце гаварылі пра палкоўніка і баяліся яго не менш, чым прыстаў. Стары Рувін — худы, сямідзесяцігадовы дзед з рэдкай бародкай, сутулы, у кортавым халаце — сядзеў у кутку ды гаварыў сам з сабою.
— Каб хаця ўсё было добра... Чаго сюды прыехаў палкоўнік? Пры маёй памяці ў Даўтінаве ніякіх палкоўнікаў не бывала...
Рувін стагнаў глыбока і працягла. У гэты самы час мая цётка зірнула ў акно, імпэтна адскочыла назад і піскнула, як заяц:
—Да нас ідзе палкоўнік... А Божа мой... Што яму ўнастрэба?
Мы ўсе шуганулі ў дзядзькаву камору. На сваім месцы застаўся адзін стары Рувін. Мы пачулі, як адчыніліся дзверы і як нехта ўвайшоў старэчым крокам, кашлянуў і старэчым голасам сказаў:
— Здраствуйце!
— Здрасце, — адказаў Рувін.
— Тут жыве Рувін Ліберман? — запытаўся басавы голас.
— Тут, — адказаў Рувін. — А што пану начальніку трэба?
— Цудоўна! Мне неабходна ведаць пра вас усё!.. Скажыце, будзьце ласкавы, Рувін Ліберман, як звалі вашага бацьку?
— Майго бацьку? Зараз скажу пану начальніку. Майго бацьку звалі Абрам.
— Так... Абрам. Цудоўна! А маці?
— Матку? Матку звалі Рахіль.
— Цудоўна! Дзе яны пахаваны?
— Пахаваны? На старым магільніку, ля самай агарожы. А што?

театральный портал

1 2 3 4
Size