Палкоўнiк

1 2 3 4

— Так! Цудоўна! Скажыце, будзьце ласкавы, Рувін Ліберман, у вас быў старшы брат?
— Старшы брат? Так, так! Быў, панок, быў. А як жа! Быў! Гершаль зваўся.
— Вельмі добра! — узрадаваўся палкоўнік.
Мы ў каморцы слухалі, навастрыўшы вушы. Я не вытрымаў і зірнуў у шчыліну дзвярэй. На ўслонку, побач з Рувінам, сядзеў старэнькі палкоўнік, у доўгім шынялі з бліскучьші гузікамі і залатымі пагонамі, з кійком у дрыжачых руках. Белыя як снег бровы, бакенбарды і вусы свяціліся на яго зморшчаным шараватым твары з гладка выгаленым падбародкам. Рукі ў яго так дрыжэлі, што кіёк, які ен не выпускаў з рук, адбіваў на падлозе лёгкую дроб.
Збянтэжаны Рувін узнімаўся і зноў садзіўся, зрываў з галавы ярмолку і зноў надзяваў.
Палкоўнік крыху памаўчаў. Выцер хустачкай успацелы лоб. Потым працягваў далей свой допыт:
— А скажыце, будзьце ласкавы, Рувін Ліберман, ваш брат памёр'?
— Не ведаю, пане начальнік. Мне маці, светлы ёй рай, гаварыла, што яго маленькага ў салдаты забралі.
— Так... Так... — падтакваў палкоўнік.
— Схапілі, надзелі яму кайданы на рукі і ногі, кінулі ў воз і павезлі. Маці, светлы ёй рай, валасы на сабе рвала, гвалту крычала і бягом бегла за возам.
— Так... Так...
— Маці, светлы ёй рай, кідалася на зямлю, паднімалася, зноў бегла за возам ды ўсё лямантавала: «Гершалэ... Гершалэ... Гершалэ...»
— Так... Так... Яшчэ... Яшчэ... — сказаў палкоўнік і палажыў руку на плячо Рувіна.
— А фурман гнаў каня пугай з усіх сіл. Конь імчаўся так шпарка, аж Гершаль, які сядзеў на возе і плакаў, моцна ўдарыўся лбом аб свае жалезныя кайданы. Маці, светлы ёй рай, бачыла, як твар Гершалэ заліўся крывёй.
Палкоўнік ківаў галавой, выцер хустачкай лоб, вочы і сказаў:
— Так... Яшчэ...
— Маці, светлы ёй рай, абамлела і павалілася ў лужыну. Як прачнулася, дык ужо воза не відаць было. Гершалэ павезлі ў салдаты. Тады, пане начальнік, у бедных бацькоў лавілі малых хлопчыкаў і аддавалі ў салдаты.
— Скажыце, Рувін Ліберман, доўга маці-нябожчыца плакала па Гершалэ?
— Усё жыццё, дарагі панок... Як толькі ўспомніць, так і заліваецца слязьмі.
—Цудоўна... Дасканала... Паглядзі, Рувін, на мой лоб... Вось рубец! Гэта я тады моцна параніў лоб. На ўсё жыццё знак астаўся. Родны... Гэта было семдзесят год таму назад.
Бацька ў суботу пры абедзе спяваў:

Современная литература различных жанров. Ежемесячный электронный журнал <<Точка ZRения>>

1 2 3 4
Size