Палкоўнiк

1 2 3 4

Оса а-адэр лейсудо-осо Беца-а-аафро дэйшаба-ато,
Веазмін-бо гашто... Веазмін-бо гашто...
Рувін не зводзіў вачэй з палкоўніка. Слухаў, як заварожаны.
— Родны... Рувін...
— Гершалэ... Братку мой...
Старыя кінуліся адзін аднаму на шыю і абодва захліпалі, як малыя дзеці.
Мы ўсе выскачылі з каморкі, ашаломленыя, здзіўленыя, усхваляваныя. Нам усім здавалася, што гэта сон. Палкоўнік пазнаёміўся з усімі намі. Цётка зняла з яго шынель. Бліснулі залатыя эпалеты, гузікі, медалі... Усё гэта было незвычайна і вельмі цікава.
Палкоўнік гладзіў пяшчотна запрацаваныя рукі роднага брата, яго аброслы зморшчаны твар і зазіраў яму глыбока ў вочы.
— Перад смерцю давялося пабачыцца, — гаварыў ён. — Цяпер завуць Аляксандр Пятровіч Лібераў. Але ў душы я ранейшы Герш Абрамавіч Ліберман. Як быў хлопчыкам, білі мяне, пакуль не згадзіўся хрысціцца. Потым мяне аддалі ў школу: Я быў здольны хлапчук, добра вучыўся. Стаў ваенным і за многа год службы дайшоў да чына палкоўніка. Няпер я ў адстаўцы. Жыву ў Вільні. Дзеці, унукі. I ўсё жыццё з сэрца цягнулася нітачкасюды, у Даўгінава. Знайшоўся браток. О, госпадзі...
I палкоўнік зноў кінуўся Рувіну на шыю. Абодва дзяды зноў захліпалі. Старэчыя слёзы ліліся з іх вачэй тоненькімі мутнымі струменьчы камі.
Мы ўсе былі вельмі ўсхваляваны. Цётка плакала ўголас — болып за старых.
Дапытлівым дзіцячым вокам я шукаў падабенства ў двух старых Ліберманаў. Падабенства было вялікае ў рысах твараў, у голасе, у постацях.
Раптам адчыніліся дзверы, і тры чалавекі: гаспадар заезнага дома, стараста мяшчанскай управы і магільны вартаўнік неслі тры кошыкі, нечым цяжкім напакаваныя. Яны папрасілі ў цёткі свежы абрус на стол і пачалі даставаць з кошыкаў бутэлькі з віном і разнастайныя закускі. Стары Рувін, дзядзька і цётка апрануліся ў святочнае, а палкоўнік адчуў сябе ў хаце гаспадаром. Рассадзіў нас усіх вакол стала і нешта шапнуў на вуха магільнаму вартаўніку. Той выйшаў і пазваў у хату местачковую капелю: цымбаліста, бандурыста і скрыпача. Яны чакалі на дварэ. Старадаўняя суботняя застольная пссня на старажыдоўскай мове.
Музыканты зайгралі, як на вяселлі.
— Навошта было так напалохаць усё' мястэчка? — запытаўся бляхар Рувін у брата.
Палкоўнік звярнуўся да старасты мяшчанскай управы:
— Растлумачце!
Стараста растлумачыў, што ў Даўгінаве шмат Ліберманаў. Трэба было саіфэтна разведаць усіх Ліберманаў, капацца ў старых архівах, а то некалькі дзесяткаў Ліберманаў заблыталі б справу. Кожнаму хацелася б мець гаспадзіна палкоўніка за сваяка.
Палкоўнік перабраўся да Рувіна на кватэру і жыў тут цэлы тыдзень. Цётка ўступіла яму сваю каморку. Пра старога кантаніста пачалі распаўсюджвацца легенды па ўсіх навакольных мястэчках.
Станавы прыстаў цэлы тыдзень нікуды не паказваўся. Яму было сорамна за свой страх. Ён быў пакрыўджаны на старога палкоўніка: прыехаў да нейкага абадранца Рувіна на кугель...

Мифы, сказки и легенды народов севера на сайте Северное сияние

1 2 3 4
Size