Ешыбот

У тую ж восень мяне аддалі ў даўгінаўскі ешыбот. Тры гадыплаваў я ў мёртвым моры талмудычных навук. Талмуд даўно амярцвеў. Нам, падлеткам, было нудна чытаць тэксты, напісаныя дзве тысячы год таму назад на старажыдоўскай і халдзейскай мовах.
Ешыбот змяшчаўся ў вялізнай сінагозе, дзе тры разы на дзень маліліся местачкоўцы. Тут жа знаходзілася да пяцідзесяці ешыботнікаў ва ўзросце ад 12 да 20 год. Кожны сядзеў перад спецыяльным «штэндарам», на якім ляжаў фаліянт Талмуда. Галава ешыбота («рошгашыва») вызначаў кожны дзень новы раздзел тэксту для самастойнай чыткі. Па чацвяргах рошгашыва правяраў ці ешыботнікі добра ўсвоілі тэкст. Спыняліся над кожным абзацам. Адбываліся доўгія развагі, дыскусіі. Рошгашыва задаваў закавырыстыя запытанні. Вывучаць Талмуд мне прыходзілася самастойна паводле шматлікіх каментарыяў да галоўнага тэксту. Каментарыі ствараліся на працягу доўгіх стагоддзяў вучонымі талмудыстамі. Між сабою яны вялі спрэчкі, супярэчылі адны адным. Галоўны тэкст абрастаў каментарыямі, Штэндар — нагадвае па выгляду пюш'тр для нот, толькі больш масіўны і са скрынкай. нібы густым лесам. Апрача таго, галоўны тэкст не меў знакаў прыпынку. Мова Талмуда лаканічная і вельмі цяжкая. Усё разам узятае складала вялікія труднасці для ешыботнікаў. Апрача таго, каментатары Талмуда па некалькі разоў на кожнай старонцы рабілі ссылкі на іншыя тамы Талмуда.
Такім чынам ешыботнік, пры вывучэнні якога-небудзь раздзела, павінен быў перагортваць кожны дзень пяць або дзесяць тамоў.
Штудыраванне Талмуда гвалтоўна аддаляла нас ад жыцця, труціла забабонамі і звярыным шавінізмам. Ад несуразнай «навукі» галава ходырам хадзіла.
Многія з ешыботнікаў, і я ў тым ліку, жылі ў сінагозе.,Мы спалі на цвёрдых лавах, нібы пасажыры ў жорсткіх вагонах гюезда. Пад лавамі стаялі нашы скрыначкі з маёмасцю. Мы вечна знаходзіліся пад наглядам старога «машгіяха» (інспектара). Яго звалі рэб Шмар'е. Гэта быў худы высокі жыд цыганскага тыпу, з вузкай чорнай барадой. Прыжмураныя, чорныя, як смоль, вочы заўсёды сыпалі маланкі. На кожнага ешыботніка ён глядзеў падазрона. Рэдка калі ўсміхаўся. Адно шчасце, што ён не кожны дзень бываў у сінагозе. Ён рабіў на ешыботнікаў перыядычныя налёты. Ён, напрыклад, мог з'яўляцца ў любую хвіліну дня і ночы, а не паказваўся па некалькі дзён падрад. Час ад часу ён рабіў вобыскі па нашых скрынках. Нібы царскі жандарм, перакідваў, перамацваў кожны шматок, кожную анучку з маёмасці юных талмудыстаў. Ешыботнікі дрыжэлі ад страху. Гаспадар нашых душ пільнаваў нас ад бязбожнай літаратуры. Свецкая кніга нават на старажыдоўскай мове лічылася крамолай.
Я заўсёды адчуваў сваю залежнасць ад кожнага з іх. Гэта адчуванне было вельмі прыкрае, прыніжаючае чалавечую годнасць, гонар і дастойнасць. Пры сустрэчы з Суботай, Аўторкам ці Пятніцай я заўсёды нізка кланяўся, гаварыў «дзень добры». Мне ўсё здавалася, што мой дзень у вобразе чалавека зараз вылае мяне «дармаедам». Бывалі і такія выпадкі. Здаралася, што гаспадыня — жонка Нядзелі ці Панядзелка загадвала мне выносіць на двор памыі, прыносіць са студні вядро вады ці пакальгхаць дзіцё.
Любой рабоце ў хаце свайго карміцеля я быў заўсёды рад. Хоць чым-небудзь адплаціць за абед... Між іншым, у якога-небудзь краўца ці шаўца я заўсёды адчуваў сябе лепш, чымся ў багатага гандляра. Бедны чалавек заўсёды прымаў ешыботніка, як госця, і з усяго сэрца частаваў самым лепшым, што было ў яго хаце. Багаты местачковец карміў у большасці на кухні, як жабрака, рэшткамі са свайго стала.
Армія дармаедаў у 50-60 ешыботнікаў была для невялікага мястэчка нямалай абузай. Кармілі ешыботнікаў у большасці толькі абедам. Кожнаму ешыботніку прыходзілася выкручвацца, як хто можа, каб даставаць сабе абаранак з яблыкам на снеданне і вячэру. Многія галадалі, а некаторыя ўмудраліся мець па дзесяць і болып дзён на тыдзень, гэта значыць, мець па некалькі пятніц на адзін тыдзень.
Хлапчукі местачковых жыхароў адносіліся да нас, ешыботнікаў, з пагардай. Часам нават кулачныя бойкі наладжвалі супроць нас. Гэта адбывалася галоўным чынам улетку ля рэчкі, куды мы хадзілі купацца.
Калі ешыботнікаў пабівалі да крыві, ніхто за нас не заступаўся. Затое, калі хто-небудзь з ешыботнікаў расквасіць нос местачкоўцу, тады яго бацькі прыходзілі ў сінагогу і скардзіліся рош-гашыве. Ад яго даведваўся рэб Шмар'е, які за гэта заўсёды ўсыпаў «малкес».

Size