Лiстапiсец

1 2 3 4 5

Так кажа рабін мястэчка Ільі на рацэ Слязанцы Іакаў бен Мордухая».
Пры гэтым я зрабіў невялічкую прыпіску:
«Паколькі ўся гэтая справа знаходзіцца ў вялікім сакрэце і каб не апаганіць чэснага імені сіраты Рахілі, даю табе чужы адрас».
Я напісаў свой адрас, падрабіў рабінскую пячатку, паставіў напісьме і паслаў Барысу.
Адказ ад Барыса я атрымаў роўна праз месяц. Вось што ён напісаў:
«Святому каўчэгу мудрасці, пышнаму вянку роз з квітнеючага сада нашай торы, вядомаму на ўсім свеце златаусту, рабіну мястэчка Ільі Іакаву бен Мордухая, няхай славіцца яго дабрачыннасць ва ўсіх шатрах і кушчах Ізраіля.
Мяне дзівіць, вялікі рабін, што Вы лезеце не ў свае справы. Гэта добра, што вы хочаце стаць міратворцам, як старадаўні Аарон. Але^ж я вас ведаю: за тры рублі вы падпісваеце разводы між мужамі і жонкамі, не задумваючыся. Шануючы Вас, я хаваю свой гнеў за Вашыя страшункі, якіх я не баюся. Рахіль мне сама пісала, што яна стала брыдкай і хворай, таму я знайшоў другую нявесту, таксама Рахіль. Грошы Рахілі я адашлю. Прашу Вашага святога блаславення. Пры гэтым пісьме прыкладаю тры далары».
Чытаючы шсьмо Барыса, у мяне дрыжэлі рукі і ногі. Я вінаіваты ў няшчасці Рахілі. Яе пагубіла маё красамоўства. Я ў пісьмах маляваў яе хворай, худой і бледнай ад кахання. Я хацеў гэтым выклікаць літасць у сэрцы Барыса, а выйшла, як з паламанага дышла...
Грошы, як вуголлі, пяклі мне рукі. Пакуль што я схаваў іх у сваёй скрынцы на самым дне і напісаў Барысу новае пісьмо:
«Мой духоўны сын! Усе Рахілі на свеце аднолькавыя. Відаць, ільская Рахіль не суджаная твая. Таму бласлаўляю цябе на шлюб з амерыканскай Рахіллю. Адну просьбу маю да цябе, Дайв-Бер, пішы нашай Рахілі лагодныя пісьмы яшчэ каля года, пакуль я не ўгавару яе выйсці замуж за другога. Тады адашлеш ёй доўг. За далары дзякую. Раздам бедным».
Я ўяўляў сябе, як пагладзіў бы мяне па галоўцы за такія фокусы ільскі рабін Іакаў бен Мордухая. Раней, калі я яшчэ начаваў у сінагозе, ён кожную пятніцу клікаў мяне да сябе дамоў і загадваў знімаць пыл з яго «святых» кніг. Пры гэтым ён са мной жартаваў кожны раз на адзін лад: павядзе ўказальным пальцам па маім носе зверху ўніз, пасля зачэпіцца пальцамі за мой ное знізу ўверх і задзярэ маю галаву ўгару да таго раптоўна і балюча, ажно іскры сыпаліся з вачэй. Пры гэтым ён гаварыў: «Уніз лёгка, угару цяжка».
Каб рабін даведаўся аб маім фокусе, ён забраў бы сабе тры далары і зрабіўся б маім лепшым прыяцелем...
Справа з Рахшь скончылася шчасліва і раней, чым я думаў. Яна перастала ка мне прыходзіць. Перапіска з Барысам спышлася. Рахіль выйшла замуж за маладога прыгожага каваля Шымана і жыла шчасліва.
Я аб гэтым напісаў Барысу зноў ад імя рабіна і загадаў яму выслаць зараз жа Рахілі яе грошы, што яна дала яму на дарогу ў Амерыку.
Барыс выканаў мой загад, бо я змайстраваў такое пісьмо ад імя рабіна, якім рабш Іакаў бен Мордухая мог бы гардзіцца.
Аднак на маім сумленні яшчэ ляжаў адзін камень: тры далары... Яны ж не мае, не мне прысланыя, а рабіну. Яны ж і рабіну не належаць, бо ён у гэтай справе Богу душой не вінаваты. Яны ж і Рахілі не належаць. Рахші Барыс адаслаў доўг. Адаслаць тры далары назад Барысу? Глупства! Ён іх рабіну прыслаў у падарунак. Гэта значыць мне... А яны мне вельмі прыгадзяцца — гарнітур... боты... Я ж хаджу, як абадраная ліпка. Так і зраблю — у першую чаргу боты. Але... прыкра. Што рабіць? Што рабіць?
Я сядзеў у сінагозе над Талмудам і думаў-думаў. Я глядзеў праз акно на сінагагальны двор, дзе буяў палын, і думаў-думаў.
У маей разгарачанай галаве грукаталі-стукаталі малаткі:
— Тры далары. Тры далары... Тры далары... I я дадумаўся.

На сайте Армянский фольклор вы найдете информацию об армянской культуре, фольклоре, традициях.

1 2 3 4 5
Size