Лiстапiсец

1 2 3 4 5

Яна была адзінокая. Яе дочкі і сыны жылі ў Амерыцы. Прысылалі ёй акуратна грошы, і яна спакойна дажывала свой век у маленькай хатцы. Тут жа ў хатцы жыла зею дойная каза. Старэйшы ўнук бабулі ў Амерыцы быў аднаго ўзросту са мною і аднаго імені. Гэта яе вельмі чуліла. Яна часта даставала са старога камода пачку лістоў, фотаздымкаў усіх яе дзяцей ды ўнукаў. Я чытаў і перачытваў уголас лісты, а яна, непісьменная, слухала з вялікай асалодай.
Яна запрашала мяне прыходзіць да яе па вечарах. Я ахвотна выконваў яе просьбу. Бабуля частавала мяне коржыкамі і арэхамі ў мёдзе. Час ад часу паіла мяне цыкорыяй з казіным малаком. Добрая бабулька была набожная. Часта прасіла мяне чытаць раздзелы са святой кнігі ў перакладзе на жывую жыдоўскую мову. Такая кніга называецца «тайч-хумеш». Яна друкавалася выключна для жанчын. Я чытаў, а старая Бейля слухала ды шаптала за мной слова ў слова.
Пасля кожнай чыткі на стале з'яўляліся пачастункі...
Ядтерабраўся да старой на кватэру. Яна за мною глядзела, якродная. Часта пад яе дыктоўку я пісаўу Амерыку лісты. Пры пісанні я ўжываў усё красамоўства Бібліі. Старая раструбіла аба мне ў дзесяць труб па мястэчку.
(Ка мне пачалі прыходзіць «амерыканкі» з просьбай пісаць іх мужам у Амерыку. Праз якога паўгода я за свой першы літаратурны ганарар купіў сабе боты. Яшчэ праз паўгода я набыў нямала кніжак жыдоўскіх і расейскіх.
Маімі кліентамі былі ў большасці бедныя непісьменныя жанчыны і нявесты. Перада мною разгортваліся жудасныя малюнкі жыцця местачковай галечы. Горам і слязьмі былі перапоўнены іх сэрцы. Пакуль не прывыклі да мяне, некаторыя з іх сароміліся дыктаваць хлапчуку тое, што набалела ў іх на душы. Ад сораму яны бляднелі, чырванелі, засланялі далонямі вочы, нібы перад запаленымі шабасовымі свечкамі; адварочваліся ад мяне і гаварылі прыдушанымі галасамі. А як прывыклі, без аніякага сцяснення дыктавалі мне такія словы, ад якіх мяне часам страх прабіраў. Такім чынам яны пакрысе пратоптвалі для мяне сцежкі ў самыя нетры народнай нядолі.
У іх разнастайных галасах і выразах твару гучэлі і адлюстроўваліся злосць, гнеў, крыўда, літасць. Смутак, жальба, падзякаванне і праклёны. Мабыць, яны ўяўлялі сабе, што перад імі не хлапчук, а іхнія «амерыканты» — мужы і жаніхі. Часам такія пісьмы-споведзі хвалявалі мяне да таго, што я па начах спаць не мог. Гаротныя жанчыны ўзвальвалі на мае слабыя хлапчукоўскія плечы свае цяжкія жорны несупыннай пакуты. Я, пішучы пісьмы пад іх дыктоўку, знаходзіўся пад гіпнозам іхняй бяды. Я натхняўся іхнімі пачуццямі. Нібы падатлівая глеба, упітваў у сябе чужыя жыцці, гарэў шчырым гневам, сумаваў вялікім сумам і радаваўся маленькімі радасцямі сваіх кліентак.
Пішучы пад іх дыктоўку, я на ляту адшліфоўваў чужыя фразы, надаючы ім блеск красамоўства. Словы ўжо рабіліся маімі. Часам я ўдаваўся ў рыторыку, а часам ярка падкрэсліваў сваім пяром трагедыі жыцця-быцця гэтых жанчын.
Бывала, прыбяжыць да мяне засопшыся цётка з радаснай навіною:
— Памагло!
— Што памагло?
— Тваё пісьмо...
— Умею пісаць?
— О-го-го! Каб так мае дзеці ўмелі! Дзякую, сынок... У адказ на пісьмо, напісанае табою, мой Шмуэл-Меер прыслаў дзесяць далараў і пісьмо. Вось яно! Чытай!
Паглядваючы на яе пасвятлеўшы твар, мне станавілася лягчэй на сэрцы. Жанчына таропіла ў мяне вочы і раптам усхоплівалася:
— Я тады дала табе толькі адну капейку... Вось табе яшчэ тры! Не тры, а яшчэ дзве капейкі...
А то прыйдзе чорная, як зямля, бабуля ды крыўдзіцца і лямантуе ў вялікай роспачы:
— Ой, і напісаў ты!
Я з непакоем пытаюся:
— А што?
— Ужо мінула два месяцы, а мой яшчэ не адказаў на пісьмо. Відаць, што ты, сынок, няўдала напісаў...

1 2 3 4 5
Size