Шчасце i няшчасце Рэбэ Элi

1 2 3

Прычына яго незадаволення выявілася зараз жа. Эля падышоў да каўчэга, на гэты раз не зусім асцярожна. Ён быў узбуджаны. Расчыніў дзверцы і пачаў гаварыць гучным шэптам. Я асцярожна падышоў да каўчэга. Чуў слова ў слова:
— Дзякую, святы прарок, за тры далары! Але мая жонка сказала, што ты мог быдаць больш. У нас вялікая сям'я і вялікая нястача. Прашу цябе, святы прарок, павер маёй шчырасці і ахвяруй мне па трыццаць далараў натыдзень. Ты ж такі добры. Я, святы прарок, ва ўсіх малітвах успамінаю цябе з пашанай і любоўго. Я ўпэўнены, што выканаеш маю маленькую просьбу. Не скупіся ў сваёй дабрачыннасці. Амінь! Амінь! Амінь!
Эля выйшаў з сінагогі, а я ўвайшоў у злосць.
Мала таго што я па дурноце сваёй выкінуў яму гэтыя тры далары, у яго яшчэ нахабнасць і прагнасць з'явілася. Ён яшчэ крыўдзіцца! Дай яму па трыццаць далараў на тыдзень. Захацеў адразу панам зрабіцца! Ды яшчэ верыць шчыра, што гэта раскашэліўся Ілья-прарок. Ну, пачакай жа, рэб Эля! Я цябе ачалавечу! Пакажу табе, што Ілья-прарок не такі цямця-лямця, як я. Буду змагацца за гонар старадаўняга прарока...
На другі тыдзень я зноў палажыў у каўчэг пісьмо на адрас Элі. Ён быў надзвычайна акуратны. У назначаны час падышоў да каўчэга, нібы да сваёй уласнай шафы, і дастаў адтуль пісьмо. Ён адразу палажыў канверт за пазуху са словамі «дзякуй, дарагі прарок Ілья!» і шчаслівы і спакойны выйшаў з сінагогі, як банкір з банка.
Я, канешне, зразумеў, у чым справа. Эля быў упэўнены, што ў канверце ляжаць трыццаць далараў. Ён нават паважна выцер нос новай хустачкай, як гэта робіць самы багаты крамнік у мястэчку, рэб Носан.
Ой, хутка, рэбэ Эля, пераняў ты манеры багача! Ах, як грошы псуюць чалавека! Эля наватузгардзіўся. Калі раней ён быў з усімі ешыботнікамі запанібрата, дык у працягу аднаго тыдня ні з кім з нас ужб гаварыць не захацеў. Некаторыя з ешыботнікаў нават заўважалі:
— Эля пачаў глядзець на нас зверху ўніз...
I я рашыў:
«Я скалечыў Элю — я вылечу яго. Уся яго душа цяпер у маіх руках, як злоўлены верабей...»
I я таксама крыху ўзгардзіўся сваёй сілай над сінагагальным шамесам. Але тады я яшчэ не ўцяміў, што той самы кій, які біў Элю адным канцом, біў другім канцом і па маёй лабаціне. Я хадзіў па сінагозе галагуцкім пеўнем і ўжо радаваўся, што падкінуў Элю гэтыя тры далары. Затое цяпер вымуштрую чалавека. Такая справа даражэй за тысячу далараў. Магчыма, што гэтым я хацеў заглушыць смутак па страчаных трох даларах. Я добра не памятаю. У той час я назіраў толькі за іншымі, а не за самім сабой.
Дома Эля чытаў:
«Ты, Эля, зрабіўся адразу прагным на вялікія грошы. Гэта твой першы грэх. Ты, Эля, узгардзіўся. Гэта твой другі грэх. Вось за што я не выканаў свайго абяцання. Назначаю табе на
цэлы тыдзень пост удзень і малітвы ўночы. Калі ўсё гэта будзе выканана не так сабе для віду, а шчыра, тады дам табе новую ўзнагароду. Так кажа прарок Ілья».
Увесь тыдзень пасля гэтага ліста Эля не выходзіў з сінагогі. Пасціўся ўдзень і маліўся ўночы. Апусціўся, высах. Кожны дзень прыходзіла ў сінагогу яго жонка і са слязамі ў вачах ўпрашвала яго:
— Хадзем, Эля, есці...
Эля моўчкі адпіхваў яе ад сябе локцем. Эля хадзіў увесь гэты тыдзень, як цень. Ешыботнікі глядзелі на яго і дзівіліся. Часта хто-небудзь з іх да яго звяртаўся:
— Рэбэ Эля, што'з вамі?
— Рэбэ Эля, вы нездаровы?

«СерНа» - современная новелла: новеллы современных авторов и классические произведения широко известных писателей.

1 2 3
Size