Шчасце i няшчасце Рэбэ Элi

1 2 3

— Рэбэ Эля, вы вельмі схуднелi.
Эля маўчаў, і на яго твары відаць былі вялікія пакуты і вялікія надзеі.
Роўна праз тыдзень Эля дастаў з каўчэга мой новы канверт. Дома ён чытаў вось што:
«Эля, ты вялікі дурань! Не вер у забабоны. Скажы «дзякуй» за першыя тры далары і больш не чакай. Няма прарока Ільі і няма Бога. Усё гэта хлусня. Амінь! Калі-небудзь я табе раскажу ўсё».
Эля некалькі тыдняў не прыходзіў у сінагогу. Ён захварэў на нервовую гарачку і доўгі час у сваім брэдзе нешта расказваў пра Ілью-прарока. А як вярнуўся ў сінагогу, дык паглядаў на ўсіх недаверліва.
Тым часам я займаўся далей пісаннем лістоў у Амерыку. У хаце старой Бейлі я ажыў. Нада мною не вісеў вечны страх перад інспектарам рэбэ Шмар'я. Я мог чытаць на прыватнай кватэры хоць цэлымі начамі. Творы Пушкіна і Лермантава, Гогаля і Някрасава выцеснілі схаластычны Талмуд з яго мёртвай філасофіяй, з яго нуднымі разважаннямі аб дабры і зле, з яго дробнымі ўрыўкамі разнастайных старадаўніх навук, з прыстасоўваннем вавілонскага быту і мудрасці да ўмоў жыцця зусім іншай зямлі ды іншых людзей.
Я пачаў пісаць вершыкі на старажыдоўскай мове. Пісаў удзень у сінагозе, засланяючыся фаліянтамі Талмуда. Уночы я чытаў кнігі. Так цягнулася больш года.

«Эрато» - Эротическая поэзия наших современников. На сайте размещена галерея эротической живописи. Здесь же вы найдете библиотеку электронных книг в популярных форматах.

1 2 3
Size