Мiрыям

1 2

Лісты ад нявест да жаніхоў у Амерыку і чытка лістоў ад жаніхоў з Амерыкі накіравалі мяне пісаць вершы на тэму кахання. Кожны дзень — новы верш. Пры стале ў хатцы, калі старая Бейля ўжо спала, я ўпісваў гэтыя вершыкі начыста ў прыгожую запісную кніжачку, якую купіў у краме. Кніжачку я назваў «Мірыям». Яна былаўся запоўнена гімнамі неіснуючай дзяўчынцы Мірыям. Дзяўчынка майгоўзросту, пятнаццаці год, жыла толькі ў маёй фантазіі. Часта Мірыям мяняла свой выгяд,  то яна бьша 3 валасамі чорнымі, як ноч, то — залацістымі, як сонца. Вочы яе былі то спелымі вішнямі, то васількамі. Голас яё гучэў, як арфа. Смех — журчанне ручайка. Дыханне — шэпты кветак і каласоў пад ветрыкам. Яе песні — спевы салоўкі. Усе радасці і смуткі свайго сэрца я прысвячаў цудоўнай мары — Мірыям... Яна была добрая і мудрая. Яна засланяла ад маіх вачэй мудрацоў Талмуда.
Аднаго разу ў жнівеньскі дзень, калі праз каляровыя шклы ў сінагогу прабіваліся сонечныя праменні і ператварылі сінагогу ў фантастычнае падзямелле часоў старадаўняга Эгіпта, калі ажылі драўляныя львы і арлы на каўчэгу, я чытаў пад сумны спеў юных талмудыстаў гімны сваёй Мірыям. Кніжачка з вершамі ляжала ў мяне на тоўстым фаліянце. Я чытаў з захапленнем уголас:
— Мірыям... Мірыям...
Перад тваімі вачыма пятнаццаць разоў цвіла чаромха і зелянела рунь.
Я пацалую залацістую пасму тваіх валасоў і ад асалоды памру ля ног тваіх.
Не! Не памру. Дазволь мне жыць і піць асалоду з тваіх галубіных вачэй. Хачу гуляць з табою, як з роднай сястрой.
Мірыям... Мірыям...
Ты мне бліжэй за бацьку і матку. Ты мне даражэй за жыццё. Ты — маё неба. Ты — мая зямля. Ты — маё шчасце. Ты звіла навекі гняздо ў маім сэрцы.
Мірыям... Мірыям...
Над полем стаіць белы, як малако, туман. Ля рэчкі пасуцца цяляты. Пастушок грае на жалейцы, а я сяджу на каменні ды спяваю песню. I кожнае слова маёй песні — любоў да цябе. I кожнае слова маёй песні — хвала красе тваёй.
Мірыям... Мірыям...
Я забуду малітвы вечнаму небу.
Дазволь раніцой і ўвечары вымаўляць тваё песеннае імя... Я гляджу на зоркі і думаю, што гэта твае вочы. Я слухаю песні салоўкі і думаю, што гэта твой голас. Я гляджу на макаў цвет і думаю, што гэта твае губкі.
Мірыям... Мірыям...
Раптам нада мною замітусіўся цень. Я ўстрапянуўся.
Ля майго штэндара стаяў высокі, грозны, чорнабароды аскет — інспектар рэбэ Шмар'е...
Рукі і ногі ў мяне амярцвелі. Мне зрабілася холадна і горача.

Это интересно:
В Москве пластиковые плинтуса не так распространены, как плинтуса из дерева.

1 2
Size