Сярэбраная табакерка

На лісіцы — рыжай і пушыстай — сядзіць курыца і весела кудахча. А пад лісіцай грэецца кучка кураня так. Лісіца круць і верць хвастом ва ўсе бакі і пяшчот на матчынымі вачыма паглядае на куранятак. На галаве гэтай самай лісіцы стаіць певень і спявае на ўвесь лес:
Кукарэку, табакерка! Смерць сядзіць у табакерцы! Кукарэку, няма Смерці! Радасць, радасць на ўсім свеце! Кукарэку! Кукарэку!
Дзіўнае стада ідзе лясной дарогай: мядзведзі, ваўкі, барсукі, зайцы, расамахі, авечкі, каровы, быкі, свінні, коні, казулі, ласі, дзікія кабаны ды многія-многія іншыя — усіх не перакажаш — язык намазоліш.
Галасы і гукі ўсіх гэтых жывёл і звяроў — на першы слых разнастайныя, а паводле свайго аднолькава га радаснага пачуцця вельмі падобныя адны да адных. Вдаецца, што гэта на розных інструментах граюць адзін і той самы радасны марш.
Якія ў іх цудоўныя вочы! Нібы хтосьці дзіўнай хустачкай выцер ім усім вочы — не стала драпежніц кага бляску ў адных і выразу страху ў другіх. Якія постаці! Усе яны выражаюць лагоду, дабрату, радасць і любоў, уважлівасць і далікатнасць.
За гэтым дзівосным стадам з хварасцінай у руках павольна ступае маленькая, босенькая, сінявокая, белавалосая дзяўчынка-пастушка. У яе статку была адна кароўка, дзве авечкі і пара рабенькіх парасят. Пастушка нават не паспела агледзецца, як вырасла яе стада.
Ногі ў бедненькай пастушкі закарэлыя ад гразі і патрэсканыя да крыві. Рукі яе ў сіняках і твар у сіня ках. Мабыць, старшыя вечна крыўдзілі яе, бязлітасна білі. Яе адзенне — мяшок, цвёрды, як луб. Затое вочы ў  малой пастушкі ззяюць радасцю неўміручасці... Яна сама не ведае, што водсвет неба ў яе вачах ніколі-ніко лі не пагасне. Яна сама не ведае, што ніколі-ніколі жыццё не вылеціць з яе сэрца.
Пастушка дзівіцца на сваё небывалае стада і смяецца дзіцячым галаском.
** *
— ...А ты, дзядок, зрабі нам ваўчка, і мы на ім будзем катацца следам за нашым Дзіда-дзедам,— папрасіў унук.
— Будзем катацца на ваўчку, як Дзіда-дзед,— паўтарыла ўнучка.
— Добра, дзеткі, добра! — абяцаў дзед.— Зраблю ваўчка!
Яны ўзялі кошыкі з баравікамі і пайшлі дахаты. Вярнуліся яны без лішніх прыгод, калі не лічыць та го, што пад адной арэшынай жартаўлівая вавёрка па чала кідаць у іх пустымі арэшкамі.
I яшчэ адна прыгода.
Яны ў другі раз угледзелі старога ваўка. Унукі-зайчыкі кінуліся наўздагон, каб пакатацца на ім, як Дзіда-дзед. Стары, падслепаваты воўк не бачыў, хто за ім гоніцца, і пусціўся з усіх ног наўцекача.
Дзед, глядзеўшы на гэту сцэну, паківаў галавой і з сумам сказаў:
— Няхай бы хоць старасці не было на свеце...

Size