Сярэбраная табакерка

Дома дзеда чакала напаленая лазня. Ён зняў з пад стрэшша бярозавы венік і пайшоў парыцца на гара чым палочку. Дзед быў на гэта вялікі ласун. Параным венікам старанна сцябаў яго ўнук. Дзед паварочваўся з боку на бок ды ўсё маліў, прасіў:
— Яшчэ! Яшчэ! Сып між лапаткамі! Не шкадуй старога грэшніка! Не шкадуй, унучак мой! Жар па паясніцы! Яшчэ... яшчэ... Ой-ой-ой, добра! Ай-я-яй, добра! Яшчэ-яшчэ-яшчэ! У-у-у-х! А-а-ах!
I чым больш унук перабіраў яго костачкі гарачым венікам, тым больш дзед вохкаў ад прыемнасці і прасіў яшчэ... Потым яны мыліся гарачай і халоднай вадой. А калі дзед намыліў унуку галаву, унук крычаў «горка». Мыла папала яму ў вока. Унук плакаў, а дзед смяяўся і стыдзіў яго.
3 лазні яны выйшлі такія бадзёрыя і лёгкія, нібы скінулі з плеч па сто пудоў.  З коміна хаткі плыў у неба тоненькі шызы дымок. Тапілася печ. Маці рыхтавала на абед баравікі.
Унукі палуднавалі смачнымі грыбамі ў масле і смятане, а дзед піў халодны квас і пацеў. Вочы ў старога зліпаліся, яго цягнула паспаць пасля лазні, а малыя яму спакою не давалі:
— Зрабі нам ваўчка...
— Заўтра, заўтра раніцою зраблю,— прамовіў дзед і, смачна пазяхаючы, пайшоў у сваю каморку-баковачку, паставіў табакерку на столік, лёг і адразу заснуў.
Сонца свяціла праз акно ў дзедаву каморку. Дзеці пазіралі туды праз шчылінку. Потым яны ціхенька ўвайшлі ў каморку, забралі са століка табакерку і ня чутка, як мышы, выйшлі.
Да самага вечара малыя гулялі ў Дзіда-дзеда і Смерць. Замест Смерці яны палажылі ў табакерку жы вую асу і яшчэ розных іншых «смярцей». Так яны забаўляліся да  вечара.   Пасля бярозавага пачастунку дзед спаў моцна і соладка. Перад сном малыя паставілі табакерку на ранейшае месца.
З першымі крыкамі пеўня дзед прачнуўся, запаліў святло, прыняўся за табакерку і выцягнуў спачатку мёртвую асу, пасля — муху і жучка. Потым матылька. У табакерцы было шмат мёртвых казюлек.
— Нягоднікі! — злаваўся дзед на ўнукаў.— Ну й работка!..
Раніцою ўнукі расказалі дзеду аб тым, як яны лавілі. Смерць у табакерку. Дзед зрабіў такі злосны твар, ажно малыя спужаліся, і выгляд у іх быў смешны да таго, што дзед, які хацеў накрычаць на іх, зарагатаў.
— Усю ноч я мыў табакерку ад вашых «смярцей»,— скардзіўся дзед.— Больш не чапайце маёй табакеркі.
— А чаму дзядок ваўчка нам не зрабіў?
— Сёння зраблю. Абяцанка не будзе цацанкай.
Шрубка
Абяцанка засталася цацанкай. Дзед замест ваўчка даў ім два кійкі і сказаў: «Катайцеся». Унукі пакрыў дзіліся.
— Гэта ж не ваўчкі, а кіёчкі, — сказалі яны.
— Думайце, што гэта ваўчкі,— параіў дзед. Дзеці наморшчылі лбы і пачалі думаць. Потым зірнулі на кійкі і сказалі:
— Не! Гэта не ваўчкі! Дзед засмяяўся.

Size