Сярэбраная табакерка

— Так яно і ёсць, галубочкі мае! Ваўчок —ваўчком, а кіёк — кійком. Аднак некаторыя дзеці ўмеюць дадумвацца да таго, што кіёк здаецца ваўчком. Я шчыра хацеў вам зрабіць такога ваўчка, каб ён сам рухаў ся і вазіў вас. Я прыдумаў такую спружыначку і каля со, але не хапіла шрубкі. Патрэбна мне была шрубка.
— Якая шрубка? — зацікавіліся малыя.
— Талент! Таленту не маю, хоць вельмі хачу яго мець.
— А што такое талент?
— Яго, дзеткі, за грошы не купіш, з агарода не выкапаеш і ні ў кога не ўкрадзеш.
— Не разумеем,— сказалі ўнукі.
Дзед пачаў тлумачыць:
— Талент... Талент... Скажам так: сярод тысяч качаноў капусты на гародзе ёсць адзін качан — талент. Па выгляду ён не адрозніваецца ад іншых качаноў, аднак ў гэтым качане ёсць фокус-покус: адарвеш лісток — шаўковы, другі — сярэбраны, трэці — залаты. Можаш нарваць гару лісткоў, а качан цэлы. Такі качан называецца талент. Кожны заяц думае, што яго качан з талентам. А паспрабуй зайцу праўду сказаць, што яго качан без таленту, дык ён табе выдзера і вочы, і вушы, і галаву адкруціць.
— I што зайцы робяць з качанамі без таленту? — запыталіся ўнукі.
— Некаторыя зайцы лысеюць, а некаторыя абрастаюць чубамі. Яны крычаць на ўвесь свет: «Мы з та лентам!» Так яны галосяць да тых часоў, пакуль ве раб'і гнёзды пачынаюць віць у іх валасах, а на лысінах рупныя гаспадары пачынаюць боб малаціць. У мяне, на жаль, няма таленту, і я не мог вам зрабіць ваўчка.
— Мы хочам мець талент! — сказалі ўнукі.
— Шчыра жадаю вам мець талент,— прамовіў дзед.— А цяпер рушым далей па гісторыі Дзіда-дзеда.
***
— Шмат тысяч год жывыя істоты на зямлі шукалі качан капусты з талентам. Яны хацелі зрабіць такую шрубку, каб зашрубаваць як след раз'езджаны вазок, які называецца жыццё. Гэтую шрубку знайшоў наш Дзіда-дзед. Няхай памяць аб ім свеціцца нябесным светлячком. Смерць у табакерцы — Дзіда-дзедаўская шрубка. Гэта шрубка замацавала слабую спружыну жыцця.
Як толькі агіда апынулася ў табакерцы, жыццё за цвіло пышным цветам неўміручасці. Усё падрабязна цяжка расказаць...
З усіх старон свету Дзіда-дзед пачаў атрымліваць эстафету за эстафетай аб тым, дзе што робіцца. А хто насіў эстафеты ад свету Дзіда-дзеду і ад Дзіда-дзеда свету? Як вы, дзеткі, думаеце?
Унукі апраўдваліся:
— Мы ніяк не думаем.
— Эстафетніцай, якая разносіла навіны, была Са рока. Замацаваўшы свет шрубкай неўміручасці, Дзіда¬ дзед хацеў жыць у спакоі, але Сарока — бразджотка-Калакотка — гэтага не хацела... Дзіда-дзед яе страшна не любіў. Яна яго таксама не любіла. Аднаго разу яна узлятела высока ўгару і пачала кідаць на яго шапку... шышачкі. А за што? За тое, што Дзіда-дзед сказаў ёй у вочы: «У цябе, сарока, няма таленту!» А яна, шля-хоцкая костка, любіла, каб яе называлі таленавітай паняй Сарачынскай. Эге!
Цяпер гэта паветраніца-паганіца так разышлася, што жыцця ад яе няма. Вялікае шчасце ўсяму свету, што яна, Сарока, ніколі не памрэ. Жартачкі: Сарока — нявеста, а вечнасць — яе светлы жаніх! А клапоціцца яна і гойсае так, нібы ёй часу няма. Яна забывае, што перад ёю даўжэзны абрус тысячагоддзяў. Тысячагод-дзямі яна будзе аплятаць свет хітрыкамі, плёткамі, маною, падлізваннем, падлабуньваннем і падглядван нем. Яна будзе падлятаць да кожнага прыпечка, каб панюхаць, што ў каго ў гаршку на абед гатуецца.
Дзіда-дзед шкадаваў шчыра, што каршун не выскуб Сарочына пер'е да таго, як ў яго табакерку папалася сусветная душагубка. Цяпер пішы прапала!
У Дзіда-дзедавым сонечным небе адзінай хмаркай была Сарока. Цяпер яна зрабілася самазванай эстафет-ніцай. Вось першая навіна, якую яна прынесла ў лес...
Людзі розных узростаў спявалі песні пра табакерку і танцавалі на вуліцах у чэсць неўміручасці.

Size