Сярэбраная табакерка

Гралі струнныя і духавыя аркестры, а дзе не было музыкаў — спявалі, вытылінгівалі на язык.
Можна сабе ўявіць, якая гэта была музыка і якія гэта былі песні! Падумаць толькі... Кожны — і стары і малы — адчуваў, што перад ім плывуць даўжэзнай ракой гады. Спачатку іх лічаць на дзесяткі, потым на сотні, потым на тысячы, на сотні тысяч. Потым даходзяць да такіх цыфраў, што і неба не хопіць, каб на ім усё гэта запісаць.
Словы: «заяц», «табакерка», «палонніца» падхопліваліся чалавечымі вуснамі, як самыя смачныя цукеркі.
Кастры гарэлі ўсю ноч.
Усю ноч пры кастрах мітусіліся людзі... Прадавалася марожанае, пірожныя, канфеты, яблыкі, грушы, ка вуны, вінаград, булкі, малако, масла, сыр і ўсё-ўсё, за выключэннем вырабаў з агіднага мяса.
Апрача ежы неўміручыя гандляры прадавалі і іншыя тавары: гарнітуры, дамскае адзенне, кашулі, панчохі, браслеты, гадзіннікі, капелюшы, рукавіцы, дзі цячыя цацкі.
I прадаўцы і пакупцы хадзілі босыя альбо ў панчохах, бо за першы дзень неўміручасці шаўцы яшчэ не паспелі пашыць абуцця з нетрупнага матэрыялу.
Знайшліся прадпрыймальныя людзі, якія прадавалі табакеркі. Гэты тавар купляўся нарасхват усімі. Тытунь з табакерак нюхалі нават малыя дзеці. Яны чхалі разам са сваімі бацькамі, дзядулямі і бабулямі. А за імі ўвіваліся надакучлівыя жабракі і жабрачкі і прасілі літасці, малілі, лямантавалі слязлівымі, жаласлі вымі галасамі.
— Дайце, людцы шчаслівыя, нешчасліваму вечнаму жабраку адну шчапотачку тытуню! I мы хочам панюхаць і пачхаць... Дайце з табакеркі, з табакерачкі... Дайце, родныя... Дайце беднаму... панюхаць... паню хаць... Пачхаць... Пачхаць...
Ах, якое было відовішча! Якое сусветнае вяселле! Каб расказаць усё — слоў не хопіць. Эге!
***
Унукі так уважліва слухалі апавяданне дзеда, што яго не перабівалі. Ён спыніў самога сябе, бо захацеў панюхаць тытуню. Унукі прасілі:
— Доўга, дзядок, не чхай, а гавары, гавары...
— Апчхі, апчхі! Дайце ж, апчхі, адсапнуцца, ап чхі,— умаляў дзед і сыпнуў далей:
— Цікава тое, вушастыя мае, што першая радасць вызваленай зямлі не абышлася без смутку і слёз. Свет не паспеў за адзін дзень залізаць свае балючыя раны. Эге! Навокал кастроў хадзілі групкі жанчын, дзяцей, дзядоў і ўпотайку, каб не ацямраць радасць іншых, выціралі слёзы. У чым справа? У аднаго нядаўна сын быў забіты на вайне, у другога — бацька, у трэцяга — брат, у чацвёртага — муж. У некаторых толькі раніцай памерлі ад розных хвароб самыя родныя, самыя блізкія.
У першы дзень славы Дзіда-дзедаўскай табакеркі Смерць была куды больш балючай, чым раней. Бо ра ней бывала адна ўцеха — дзвюх смярцей не бываць, адной не мінаваць — а цяпер, хто жыве ўжо, ніколі не памрэ...
Людзі ў жалобе рукі ламалі:
— Няхай бы Заяц пасадзіў Смерць на месяц раней, мой брат астаўся б жыць.
— Няхай бы Заяц злітаваўся над намі тыдзень таму назад, і выратавалася б наша маці.
— Няхай бы Заяц паразумнеў на дзень раней.
З гэтых нараканняў на Дзіда-дзеда са словам «ня-хай бы» можна было сплясці вяроўку ад зямлі да неба. Ад дзённага тэрміну пераходзілі на гадзіну, на паўгадзіны, на хвіліну, на паўхвіліны. I за паўхвіліны Дзіда-дзед мог бы выратаваць на ўсім свеце шмат-шмат жыццяў. Чалавек заўсёды знойдзе прычыну да нездаволенасці - эге! Гэта ж, каб наш Дзіда-дзед учыніў штуку з табакеркай не толькі адзін год, але тысячу год таму назад — былі б тыя самыя нараканні.
У людской нездаволенасці Дзіда-дзед вінаваты, як вы, шызыя галубочкі мае! Няхай дзякуюць Дзіда-дзеду, вечнай славы яму, што ён знайшоў патрэбную шрубку і як належыцца пакруціў тады спружыну вечнасці — эге!

Size