Сярэбраная табакерка

Цуды табакеркі
Раптам дзед спыніў на хвіліну апавяданне.
— Эге, мілыя, ледзь з галавы не выскачыла... Сарока, лятаючы тады па свеце, спынілася ля адной кватэры. Акно было адчынена, і Сарока ўсё бачыла. На ложку ляжала маладая дзяўчына. Яна канала.
3 кватэры выйшаў паважны сівабароды доктар у за латых акулярах. За ім ішоў заплаканы чалавек сярэд піх год — бацька паміраючай. Са страшэннай усмешкай на пакутлівым твары і шапатлівым змораным голасам ён запытаўся:
— Скажыце, паважаны прафесар, гэта канец? Доктар бездапаможна паціскаў плячыма. Бацька паміраючай настойваў нібыта абыякавым голасам:
— Няўжо няма паратунку? Скажыце праўду! Доктар выціраў хустачкай акуляры, глядзеў на па
кутлівага чалавека падслепаватымі вачыма, і ў яго го ласе чутна была сарамлівасць.
— Медыцына пакуль што ў гэтым бездапаможна, як малое дзіця. Сухоты — гэта страшны біч чала вецтва...
Калі пакутлівы чалавек палажыў доктару ў кішэнь грошы, той зрабіў грэблівую міну, нібы не хоча браць, хутка надзеў акуляры і прывычным вокам паспеў заўважыць, колькі грошай той паклаў у яго кішэнь.
Яны развіталіся. У пакутлівага чалавека ногі раптам зрабіліся цяжкія, цяжкія. Ён ледзь рухаўся назад. Хрусцеў касцяшкамі пальцаў і сіпата гмыкаў. Быццам нешта глытаў, ды не мог праглынуць. У яго дрыжала левая рука, брыво, губы, але ён не заплакаў. Вочы ў яго былі сухія і патухшыя.
3 пакоя паміраючай выйшаў ксёндз. Пакутлівы чалавек і яму сунуў у руку грошы. Духоўнік з такой жа мінай, як раней доктар, прыняў грошы і сказаў пры вычным голасам нябеснага настаўніка:
— Мужайцеся, дарагі, маліцеся богу, дзякуйце яму за цяжкія іспыты. Каго бог любіць — таго ён і чубіць,— кажа просты народ. I гэта праўда. Ваша любімая доч ідзе ў вечнае жыццё, дзе душа яе зноў злучыцца са сваім тварцом.
Духоўнік перахрысціў чалавека і пайшоў.
— Пракляцце... пракляцце... пракляцце...— шап таў пакутлівы чалавек. Магчыма, што ён сам не ведаў, каго ён праклінае. У гэту хвіліну твар яго быў шэры, а ў вачах успыхвалі злыя аганькі.
У пакоі паміраючай мігацелі аганькі васковых свечак. Пры стале сядзеў чорны малады манах і гугнява чытаў псалтыр. Паміраючая адвярнулася тварам да сцяны. Яна была бадай без руху. Яе русыя валасы былі рассыпаны па белай падушцы.З акна свяціла сонца. Валасы паміраючай іскрыліся на сонцы і як бы гарэлі. Гэта было страшна, бо рука паміраючай ужо была сіняя і бадай што мёртвая.
Чалавек засланіў акно фіранкай. Аганькі свечак паярчэлі. Раптам рука дзяўчыны пачала налівацца ру жовай фарбай. Пальцы пачалі рухацца так, нібы гралі на невідочным музычным інструменце. Паміраючая працяжна ўздыхнула.
Бацька ў гэты час стаяў у кутку тварам да сцяны, і яго плечы ўздрыгвалі. Ён плакаў без слёз і без го ласу.
У адзін і той самы час манах і бацька паміраючай зірнулі са страхам і дзівам на канаючую дзяўчыну. Яна сядзела на ложку і папраўляла валасы.
— Што гэта? — запытаўся бацька ў вялікім страху, у небывалым здзіўленні.

Size