Сярэбраная табакерка

— Цу-цу-цуд божы! — усклікнуў спалохана манах.— Будзем маліцца... А можа, душа ўжо вылецела з яе цела, а туды перасяліўся нячысцік і фокусы вы тварае?..
А за акном Сарока крычала ахрыплым голасам:
— Не цуд божы, не нячысцік, а цуд табакеркі, табакеркі, табакеркі...
— Ха-ха-ха! Хі-хі-хі!
Гэта здаровым смехам смяялася дзяўчына. Ні манах, ні бацька яе не паспелі заўважыць, як яна ў адну хвіліну напоўнілася жыццём і сонцам. Яна ўся паружавела. Вочы заблішчалі дзіўным ззяннем здароўя і наладосці.
Яна ўскочыла з ложка спрытная, як маладая каза, ашчаперыла рукамі бацькаву шыю, заскакала і за крычала:
— Мы жывём! Мы жывём! Я не памру! Ты не памрэш! Ніхто, ніхто болын не памрэ!
Яна заспявала. Бацька схапіў яе, вялікую, на рукі і спяваў разам з ёю. А з яго вачэй сыпаліся на яе валасы і слёзы радасці.
Манах глядзеў на іх здзіўлена. Дзяўчына расцвіла. Ад яе хваробы і знаку не было. Манах не зводзіў з яе вачэй. На момант яго вочы зрабіліся маслянымі і вільготнымі. Позіркі яго былі прыкуты да яе ружовых лакцей. Ён спалохана крыкнуў:
— Бязбожніцтва! Бязбожніцтва! Маліцеся... за мае грахі і за грахі ўсяго свету!
Раптам ён змяніў тон:
— Заплаціце мне за псалмы. Гэта мае псалмы яе ўваскрасілі... А можа, сапраўды дапамагла нейкая табакерка... Хто яго ведае... Я адчуваю, што цяпер сам буду вечна жыць, як архангелы і серафімы. Мне па трэбна цяпер на вечнае жыццё шмат грошай... шмат шмат...
Бацька і дачка пачалі сыпаць на манаха асігнацыі і залатыя манеты. Манах падставіў крысочорнага адзення. Грошы на яго сыпаліся, як сонечны дождж. Ён налаўчыўся на ляту злавіць ротам залаты дукат і некалькі штук папяровых грошай, як вучоны пёс, што ловіць цукар.
Бацька і дачка глядзелі на манаха і рагаталі. А ён — голасам, падобным да сабачага брэху,— прасіў:
— Яшчэ! Яшчэ! Яшчэ!
— Забрэшаш, дам яшчэ,— пажартавала дзяўчына. Святы манах пачаў брахаць:
— Гаў! Гаў! Гаў! Гыр! Гыр! Гыр! Дзед на хвіліну спыніўся.
***
— Усё гэта здарылася якраз тады,— сказаў дзед,— калі наш Дзіда-дзед захлопнуў табакерку з палонніцай.
Дзеці запыталіся:
— Як гэта Смерць можа паспець пабываць за адну хвіліну ў розных месцах?
Дзед збянтэжыўся, але зараз жа схамянуўся.

Size