Сярэбраная табакерка

— Палонніца Дзіда-дзеда,— сказаў ён,— шпаркая, як думка. Яна паспявае ўсюды. Яна куды шпарчэй не толькі за ганчакоў, але і за вецер.
— А як Сарока магла ўсё гэта бачыць?
— Наша пані Сарачынская такая ж спрытная, як Смерць. Эге!.. А калі будзеце мне надакучаць сваім «як гэта?», не буду болып апавядаць Дзіда-дзедаўскія гі сторыі...
Унук рукі заламаў. Унучка ўсхліпнула. Яны ўмалялі дзеда:
— Хлусі і мані, дзядулька! Будзем слухаць і маўчаць.
Дзед павесялеў і прамовіў:
— У простым жыцці кожны край мае свой звычай, затое войны бадай усюды аднолькавыя. Войска выступае супроць войска. Ваююць! За што? За каго? За сваіх багатых начальнікаў...
Грымяць гарматы. Свішчуць кулі. Валяцца людзі, коні. Смурод, дым, агонь, крыкі, стогны. Вырэзваюць адны адных і паляць адны ў адных гарады, топяць ад ны ў адных караблі. Яшчэ хваляцца гэтым. I кожную вайну каралі называюць апошняй. Эге! Дык вось — вялікае поле бітвы. Зямля дрыжыць. Войскі топчуць трупы сваіх і чужых, топчуць параненых сваіх і чужых.
На адным і другім баку поля бітвы начальнікі каралеўскіх войскаў глядзяць у вялізныя карты і моршчаць ілбы. Яны спрачаюцца між сабою аб тым, як спрытней знішчыць зямельку чужых салдат... Эге! Дык вось — стаяць і сядзяць начальнікі і мяркуюць аб перамогах, а за іх спіною стаіць Смерць, і радуецца, і кепікі строіць.
I раптам, калі Дзіда-дзед паклікаў Смерць на візіт у табакерку, на полі бітвы стала ціха-ціха. Ад такой цішыні начальства ўстрапянулася ад страху. Не паспела начальства выскачыць са сваіх заховаў, як пачуліся Крыкі радасці. Войска абодвух бакоў пакідала зброю і давай абнімацца, цалавацца і крычаць:
— Няхай начальства між сабой ваюе, а мы будзем жыць... жыць... жыць! Няма Смерці! Няма... Няма... Няма...
Салдаты спяваюць песні. У параненых уміг залечпаюцца раны. Толькі трупы забітых без слоў сведчаць аб тых страшных мінутах, якія ўжо больш не вернуцца. Начальнікі спалохана крычаць:
— Біцеся!
Яны шукалі вяроўку на рагах лысай кароўкі. Вайсковыя духоўнікі страшаць салдат пеклам. Салдаты рагочуць:
— Го-го-го! Пагасла пекла! Смала кончылася! Начальнікі і духоўнікі пачынаюць страляць у сваіх
еалдат. Нікога кулі не бяруць. Людзі неўміручыя. Та ды начальнікі супраціўных лагераў мірацца між са бой, каб агульнымі сіламі знішчыць «бунтаўшчыкоў». Гэтыя начальнікі так прапітаны смуродным духам Смерці, ажно не адчуваюць, што іх чорная, драпежная каралева адпачывае ў Дзіда-дзедавай табакерцы. Гэтыя шчырыя парабкі Смерці будуць тысячы год жыць і з нецярплівасцю чакаць: а можа, Смерць выскачыць з табакеркі?..
***
Дзед змоўк.
Вочы ўнукаў былі чырвоныя. Была пара спаць. Аднак малыя зацікавіліся:
— Як гэта ваююць? — запытаўся ўнук.
— Растлумач, дзядок, больш проста! — прасіла ўнучка.
Дзед панюхаў з табакеркі і добра прачхаў, прачыс ціў свой нос, як флейціст сваю флейту. Крыху паду маўшы, ён весела выставіў наперад сваю руку і пачаў тлумачыць, як вядзецца вайна.
— Уявіце сабе, дзеткі, што вось гэта мая далонь не далонь, а вялікае поле бітвы. Пасярэдзіне далоні, дзс вось гэтыя дзве зморшчыны, праходзіць глыбокая рака. На правым беразе ракі стаіць адна армія, на левым беразе — другая армія. Пры кожнай арміі сваё начальства. Начальства кажа «плі!» — і бедныя салдацікі пстрыкаюць адны адных у лоб жалезнымі шышачкамі. Абліваюцца крывёй бедныя салдацікі, валяцца ў раку, і вада становіцца чырвонай ад крыві. А начальнікі ў залатых эпалетах радуюцца і сварацца між сабой.
— Мы вашых больш забілі! — кажуць адны.

Size