Сярэбраная табакерка

— Не! — кажуць другія.— Гэта мы вашых больш знішчылі!
Ні адны, ні другія не хлусяць. Забітых шмат і на адным і на другім беразе ракі. Раптам унук усхапіўся.
— А я, дзядок, на тваім месцы зняў бы з рукі ўсіх салдат, усіх начальнікаў і сказаў бы: ідзіце дахаты!
— Не зусім так! — запярэчыла ўнучка.— Я на месцы дзеда зняла б з рукі салдат і сціснула ў кулак. Тады ўсе начальнікі патапіліся б у рэчцы і каюк вайне!
Дзед зарагатаў.
— Ах, мае разумнікі! — сказаў ён.— На такую справу патрэбна рука ад зямлі да неба. Можа, калі-небудзь вырасце такая аграмадная, магутная ручышча, а пакуль што параспаць. Заўтра, браткі, раскажу вам пра Дзіда-дзедавых гасцей.
Дзіда-дзедавы госці
Не шукаў наш Дзіда-дзед славы. Хацеў ён спакой на жыць у роднай дуброве. Ён, хай ззяе імя яго, не любіў грукату-стукату. Але пані Сарачынская захацела сыпнуць на Дзіда-дзедавыя вушы яшчэ некалькі шышачак. Цьфу! Дзіда-дзед сядзеў і чытаў кніжку аб тым, як змагацца з капусным чарвяком, і раптам уско чыў з месца.
Да яго слыху даплыло разнастайнае «гу-га». 3 кож най хвілінай «гу-га» расло і расло. Адзін голас вырас над усімі іншымі, як вялікі баравік над малымі апень камі:
— Табакерка! Табакерка! Табакерка! Дзіда-дзед на гэта з абурэннем заўважыў:
— Пазнаю голас неўміручай Сарокі, трасца ёй у ікнсі! — і зараз жа схамянуўся: —Пры маім станові шчы непрыстойна лаяцца... Няхай Сарока ўпадзе ніц ад дзесяці трасавіц! Дарую ёй паганыя старыя звычкі. (Яму было прыемна ў душы, што яна сюды склікае народ.) Трэба адносіцца больш мякка да ўкаранелых звычак і больш цвёрда да ўкаранелых подласцей.
***
Дзіда-дзед зірнуў у акно.
Да яго хаткі рухалася вельмі шмат народу: рознага ўзросту, рознага адзення, рознага полу і выгляду. Над імі рабіла кругі Сарока і паказвала:
— Вось тут! Вось тут! У гэтай самай хацінцы! У хацінцы сядзіць Заяц. У Зайца за пазухай табакерка, а ў табакерцы заарыштавана Смерць.
Дзіда-дзед таропіў вочы праз маленькую шыбіну. Яму і страшна і ў той жа час прыемна было глядзець на такую грамаду. Ён раптам засаромеўся немаведама чаго. Ў гэту хвіліну ён хацеў праваліцца праз зямлю разам з табакеркай і разам з той красуняй, што нюхае ў табакерцы тытунь.
Вывяла яго з бяды зноў жа пані Сарачынская. Яна сама вызвалася яму ў памочнікі... Перш-наперш яна ў шматтысячнага натоўпу збірала падаруначкі, шэпчу чы кожнаму на вуха:
— На капустку пану Зайцу!
Людзі давалі, не шкадуючы. Пані Сарачынская тут жа раздавала сардэчныя падарункі, назначаныя Дзіда-дзеду, розным лясным птушкам. Яны ўсё гэта хавалі па кустах, у дуплах дубоў, па вяршынях высокіх хваін, у балоце, пад мохам і дзе толькі хочаш.
Сабраўшы ў людзей даніну, пані Сарачынская пры вяла першымі ў пакой Дзіда-дзеда шаўца Юрку Драт ву і паляўнічага, які зусім нядаўна ледзь не прыкон чыў Дзіда-дзеда. Паляўнічага звалі Саўка. Юрка Драт ва быў маленькі і худы з рэдкай бародкай. Саўка быў высокі, з русымі вусамі і голеным ружовым тварам.
Ля дзвярэй яны абодва збянтэжыліся і гаварылі адзін аднаму:
— Ідзі ты наперад!
— Ты наперад ідзі!

Size