Сярэбраная табакерка

Супакой у хаце парушаўся толькі тады, калі заядлы камар бязлітасна калоў дзецям вуха, губы, нос. Тут ужо самая добрая істота на свеце не сцярпела б. Баліць, калі камар п'е тваю кроў.
Хлопчык і дзяўчынка былі спрытнымі лаўцамі камароў: плясь, ляп — і адным кравапіўпам стала на свеце менш. Каб паляўнічы, скажам, так лёгка трапляў у зайцаў — ад іх роду-племені не асталося б і звання.
***
Як скончылі вячэраць, дзед выканаў сваё абяцанне — асцярожненька закандыбаў у сваю старыкоўскую бакавую каморку па табакерку.
Хлопчык і дзяўчынка пільна ўзіраліся ў яго згор бленую спіну. Толькі цяпер яны заўважылі, што дзед ледзь-ледзь ходзіць. Ён абапіраўся на кіёк, а яго рукі і ногі ўсё роўна дрыжалі, нібы во-во адпадуць ад цела. Галавой ён бесперапынку круціў направа і налева. Здавалася, што ён ні з кім і ні з чым на свеце не згаджаецца і зараз на ўвесь свет крыкне:
— Не! Не! Не!
Дзед вярнуўся з табакеркай. Ён нёс яе ў правай руцэ вельмі асцярожна, нібы яна вырвецца з яго рукі і паляціць птушкай.
Стары паставіў табакерку на стол урачыста. Яна была гордасцю і гонарам сям'і. Яна пераходзіла ў спадчыну яго роду з пакалення ў пакаленне.
Была гэта на дзіва прыгожая сярэбраная скрыначка мастацкай ювелірнай работы. На яе сценках красаваліся два залатыя зграбныя зайчыкі, частуючыя адзін аднаго тытунём.
А вось якім чынам табакерка, паводле апавядання дзеда, трапіла іхняму роду.
Адзін багаты вандроўца з заморскай зямлі прыехаў у тутэйшыя лясы паглядзець, як жыве народ. Аднаго разу заблудзіўся ён на паплавах і балотах і апынуўся у страшэннай дрыгве. Выратаваў яго з бяды адзін з прадзедаў гэтай лясной сям'і, які выпадкова трапіў у тую мясціну.
За тое, што лясны жыхар выратаваў багатага вандроўца ад пагібелі,— той падараваў яму сваю табакерку.
Дзед асцярожненька адчыніў табакерку, дазволіў унукам узяць па шчопцю тытуню і сабе засунуў у абедзе ноздры пахучага пылу. Калі ён уцягваў тытунь поздрамі глыбока ў сябе, вочы яго закатваліся задумена і па яго абветраным твары расплывалася гаркліна-старэчая ўсмешка. Ён жмурыў вочы, ротам лавіў паветра, як рыба, выцягнутая з вады, і стрымліваўся, каб не чхаць. У такім стрымліванні ён адчуваў невыказны смак, незразумелую для іншых асалоду. На яго вачах накручваліся хмельныя слёзы радасці. Дзед трымаўся абедзвюма рукамі за стол, глядзеў весела, нібы збіраўся сказаць нешта вельмі цікавае, і раптам пачынаў чхаць шчыра, смешна, з зацягваннем, са спынкамі ды з такім прыслухоўваннем да гэтых гукаў, нібы раз назаўсёды задумаў вычхаць з сябе ўсю старэчую немач.
— Апчхі! Апчхі! Апчхі! — чхаў дзед.
— Чхі-чхі-чхі,— чхаў унук.
— Чых-чых-чых,— чхала ўнучка.
Было так забаўна, што смяялася ўся сям'я.
Кожны раз пасля нюхання тытуню дзед на некалькі хвілін маладзеў да таго відавочна, што мутныя вочы станавіліся ясныя, як у юнака, рукі і ногі не дрыжалі, і галавою ён пераставаў рабіць «не, не».
— Калі я з гэтай табакеркі нюхаю,— сказаў дзед,— галава становіцца яснай, як летняе сонца, увесь я мац нею, і лезуць у памяць, нібы вераб'і ў авёс, старыя-старыя гісторыі, даўно вадой заплыўшыя і травой заросшыя. От што значыць нюхаць з добрай табакеркі! Даў ней і каралі і каралевы, прынцы і прынцэсы нюхалі тытунь з табакерак залатых, просты народ — з бяроставых. Табакеркі былі ў вялікай пашане. Эге!
Дзед махнуў рукой.
Унукі з цікавасцю глядзелі на табакерку. Дакранацца да яе рукой дзед не дазваляў. Стары бліснуў на хатніх вясёлымі агеньчыкамі ў памаладзеўшых вачах і звярнуўся да малых:
— Дык апавядаць вам гісторыю, якую вы яшчэ ні разу ад мяне не чулі? Эге!
— Раскажы, дзядуля, раскажы!
Унукі пачалі скакаць і пляскаць у ладкі, распяваючы на розныя лады:
— Раскажы, дзядуля, раскажы!

Size