Сярэбраная табакерка

3 няёмкага становішча вывела іх зноў жа спрытная пані Сарачынская. Яна ўзяла іх абодвух пад рукі і падвяла к сталу, дзе сядзеў Дзіда-дзед.
— Дзень добры, пан Заяц!
— Дзень добры пану Зайцу!
— Добры дзень! Добры дзень! — ветліва адказаў ім Дзіда-дзед, хаця на паляўнічага вока ў яго было не зусім ласкавае.
Аднак Дзіда-дзеду было прыемна тое, што сам па ляўнічы, імя якога ён заўсёды ўспамінаць баяўся, прыйшоў да яго цяпер з чалабіццем.
Гасцей Дзіда-дзед запрасіў сесці такім тонам, нібы яны дваццаць год ходзяць да яго ў госці.
Тым часам Саўка штурхнуў Юрку локцем у бок. Юрка пачаў:
— Мы, высокапастаўлены пан Заяц, прыйшлі зама цаваць наша першае знаёмства добрай дратвай і падзя каваць за... за... за... за...
— За вечны век,— падхапіў пачырванелы Саўка і пацягнуў левай рукой свой правы вус.
— Бо мы,— далей гаварыў Юрка,— заўсёды дума лі пра смерць і гэта... гэта... гэта...
— I гэта нам атручвала жыццё,— дапамог яму Саўка.
— Таму,— перахапіў у яго працяг слоў Юрка,— ад шчырага сэрца мы... мы... мы...
— Дзякуем пану Зайцу! — кончыў Саўка. Дзіда-дзед бачыў, што вочы гасцей куды больш красамоўныя за іх словы. I ён прамовіў:
— Навошта дзякаваць? Суседская справа! Надыдзе час, і вы чым-небудзь адслужыце мнё.— I тут жа ён звярнуўся да Сарокі: — Пані Сарачынская!
***
Дзіда-дзед з Сарокай аб нечым доўга гаварылі шэптам, пасля чаго Сарока выйшла ў сенцы ды пачала адтуль насіць на стол пачастункі: піва, мёд, гарэлку, вішнёўку, булкі, бліны, сыр, масла, садавіну ды ўсяго ўсяго.
— П'ём на хаўтурах Смерці! — урачыста сказаў Дзіда-дзед, калі пані Сарачынская наліла ўсім у кілішкі.— П'ём за вечнае жыццё!
Ад вялікага хвалявання Дзіда-дзед не мог больш слова сказаць.
— За здароўе гаспадара табакеркі! — крыкнуў ІОрка.
— Будзем піць і не тужыць! — стукнуў у рыфму Саўка.
— I вечна жыць! — падтрымала яго пані Сарачынская.
Зазвінелі кілішкі і раз, і другі, і трэці раз, і без усякага ліку. Развязаліся языкі. Успаміналі старое. Пачаў Саўка:
— Ці памятаеш, пане Заяц, наша апошняе паляванне? Эх, было яно...

Size