Сярэбраная табакерка

— Не будзем пра гэта гаварыць,— прасіў Дзіда-дзед.— Ён баяўся, каб у яго самога не ўскіпяцілася сэрца і каб ён не нагаварыў госцю непрыемных слоў.
— Апошняе паляванне пана Зайца было самае ўдалае! — сказала дасціпная Сарока.— Пан Заяц зрабіў ся самым слаўным на свеце паляўнічым.
— Так, так, так! — затакаў Саўка.— Што праўда, то праўда! Гэта ж да мяне, значыцца, збегліся суседзі з вакольных вёсак і давай распытваць, як была справа. Я, значыцца, ім усё расказаў. А яны мне, суседзі, зна чыцца, от што сказалі: «Ведаеш, Саўка, каб не ты са сваёй стрэльбай, табакерка пана Зайца не зрабіла б таго... таго значыцца...» Паляванне ў мяне пачалося здуру, а кончылася тым, што і Саўка не дурань!
Саўка пацягнуў сябе за вусы і змоўк.
— А ведаеш, Саўка,— сказаў Дзіда-дзед,— я зусім пра гэта не падумаў. Каб не ты, сусед, дык Смерць не сядзела б у мяне тут! — і трах кулаком сабе ў грудзі.
— Давай, Саўка, пачаломкаемся з табой,— сказаў Дзіда-дзед і абняў свайго былога ворага і цяперашняга прыяцеля.
Ім было ў гэты час мора па калена. Пані Сарачын ская полечку танцавала і сама сабе падпявала:
Антон маладзенькі
Піў мёд саладзенькі,
Прыгарнуўся к бочачцы —
Яшчэ болей хочацца.

Ёй па-маладзецку прытупваў Саўка, тапырачы вусы, як таракан, і зацягваў сваё:
Пайшоў дзед у грыбы,
Баба у апенькі,—
Знайшоў дзед тры рублі,
 Баба — ні капейкі.
Тады Юрка Дратва падаіў сябе пару разоў за бараду, завальсаваў, смешна выгінаючыся, і заспяваў тоненька-тоненька:
Танцуйце, вальсуйце,
Чаравічак не жуйце!
 Заўтра будзе кірмаш —
 Чаравічак няма ж!
Трам-ты-ры-ры-ры,

Size