Сярэбраная табакерка

Трам-ты-ры-ры-ры,
Трам-ты-ры-ры-ры,
Трам-тым-тым-тым!
Дзіда-дзед сядзеў пры стале і прыемна ўсміхаўся. Юрка Дратва кончыў вальс, падышоў да Дзіда-дзеда з просьбачкай:
— Пакажы мне тую штучку... Хачу, браток, сваімі вачыма паглядзець.
Дзіда-дзед рабіў выгляд, нібы не чуе. Пані Сарачын ская танцавала і спявала, аднак ласым вокам пазіра ла на Дзіда-дзеда і ласым вухам слухала, як Юрка просіць паказаць яму табакерку.
— Пакажы штучку, сусед... Шкода табе, ці што?
***
На дварэ пахмурнела і паліў дождж. Мнагатысячны натоўп бараніўся ад дажджу, як хто мог. Нельга было цяпер прастуджвацца да смерці, аднак людзям было непрыемна. Гандляры ўсё ж і пад дажджом умудраліся прадаваць свой тавар. Дзіда-дзеду няёмка было, што гэтулькі народу яго чакае. Ён усё зварочваўся да сва ёй няпрошанай памочніцы, і ў яго голасе і вачах была пакута:
— Пані Сарачынская, не выпадае так... Сарока яго супакойвала:
— Пане Заяц, не турбуйцеся і не прымайце блізка да сэрца. (Пры гэтым кланялася, зграбна прысядала і адным вокам падміргвала да Юркі.) Добра ведаю лю дзей. Чым больш яны вас чакаць будуць, мой шаноўны, тым большая пашана будзе ў іх да вашай асобы.
Тут жа неўзаметку Сарока шапнула Юрку на вуха:
— Прасі паказаць табакерку... Прасі, прасі... Юрка Дратва не адступаў ад Дзіда-дзеда:
— Пакажы, родны мой, тую штучку...
— Эх,— сказаў Дзіда-дзед.— На, глядзіі Дзіда-дзед усунуў руку за пазуху, і не паспела табакерка бліснуць яркім серабром і золатам, як Сарока каршуном накінулася на яе. I што вы скажаце? Каб не Саўка і Юрка, Сарока вырвала б табакерку з рук Дзіда-дзеда. Дзіда-дзед зазлаваўся не на жарт.
— Вон, Сарока! Каб тваёй паганай нагі тут больш не было!
Сарока апраўдвалася.
— Я толькі пажартавала. А пан Заяц такі недалікатны...
— Думаеш, я не бачыў, як ты збірала грошы ў людзей для мяне нібыта і перадавала сваім родным? — гневаўся Дзіда-дзед.— Гэта подла! Вон з маёй хаты, нізкае стварэнне!
Сарока пакруціла хвастом туды і сюды, плюнула, бразнула клямкай дзвярэй і сказала Дзіда-дзеду на развітанне:
— Будзеш мяне помніць! — і зірнула на Дзіда-дзеда да таго поўнымі смяртэльнай нянавісці вачыма, ні бы Смерць знаходзілася на волі і ўліла ў вочы Сарокі сваю атруту.
Сарока выскачыла з хаты, узнялася і паляцела.
У Дзіда-дзеда, Саўкі і Юркі выйшаў хмель з галавы. Дзіда-дзед супакоіўся ад гневу і сказаў да Юркі з дакорам:
— Бачыш, Юрачка, як шкодна цікаўнасць. 3-за тваёй цікаўнасці ледзь не загінуў увесь свет. Сарока і Смерць дзве родныя сястры, і Сарока, напэўна, выпусціла б яе на волю.
Юрка ад згрызоты аж бараду кусаў. Крыху паду маўшы, ён сказаў:

Size