Сярэбраная табакерка

— Няма зла без дабра. Мая цікаўнасць якраз вы ратавала табакерку з палонніцай, бо выкрыла твайго заядлага ворага. Прынамсі будзеш ведаць цяпер, што трэба асцерагацца Сарокі.
Дзіда-дзед хлопнуў Юрку па плячы і сказаў каротка і ясна:
— Малайчына! А цяпер выйдзем к народу!
***
Дзіда-дзед, стралец і шавец выйшлі на двор.
Радасныя прывітанні натоўпу глушылі лес. Дзіда-дзед расказаў натоўпу падрабязна, як ён злавіў Смерць, якую цікавую гутарку з ёй вёў, і людзі былі ад усяго гэтага ў вялікім захапленні. Урэшце Дзіда-дзед папрасіў іх разысціся па хатах і жыць, жыць, жыць.
Ён развітаўся з натоўпам ды ўжо хацеў ісці ў хату, але яго спыніла пажылая жанчына. У яе былі ўскал мачаныя валасы. Мабыць, яна іх нядаўна бязлітасна скубла, бо ў яе дрыжачых, скурчаных пальцах заста ліся жмуткі валос. Вопратка на гэтай жанчыне была падзёртая, і яна ўся выглядала кучай шмотак. Схудалая, зморшчаная, жанчына бляднела і чырванела ад унутранага парывання, ад нечалавечага болю і хвалявання...
Нешчаслівая жанчына кінулася перад Дзіда-дзедам на калені, прыпала тварам да яго ног, і плечы яе зака лаціліся ад нястрымнага плачу.
— Сыноў маіх вярні... Вярні сыноў адзінокай, бяздольнай удаве!.. Яны ў мяне былі, як таполі ў чыстым полі... Яны ў мяне былі асілкі... Яны мяне на руках насілі, а цяпер іх няма... На вайне загінулі...
Дзіда-дзед пачаў далікатна вызваляцца ад лямантуючай жанчыны. Яму і холадна і горача было. Ён сам ледзь не заплакаў ад жалю да маткі, якая засталася без дзяцей.
— Але чым я дапамагчы магу? — запытаўся Дзіда-дзед.
— Ажыві маіх сыноў! Ажыві!
Жанчына качалася па зямлі, як апантаная. У яе го ласе і вачах было гэтулькі гарачай мальбы, гэтулькі было гора і бяды, што ў Дзіда-дзеда сэрца заходзілася.
— Ажыві! Ажыві! Ажыві!..
За жанчынай упала на калені яшчэ шмат народу. Пачалося галашэнне, падняўся нечуваны лямант... Ён напоўніў лес, плыў у неба. Нібы сама маці зямля стагнала і плакала. Нібы плакаў лес, возера, каменне. Бура стогнаў, віхор болю раздзіралі паветра:
— Ажыві нашых родных! Ажыві! Ажыві! Ажыві!.. Дзіда-дзед збянтэжыўся, як ніколі. Ён апраўдваўся,
як толькі мог:
— Я на гэта сілы не маю... Не па майму росту каптан,— сказаў ён.— Я нічым дапамагчы не магу... Чу еце? Не магу! Не магу! Не магу!!!
Але голас яго патануў і згубіўся, як сарваны з галінкі лісцік у часе вялікай навальніцы. Людзі крычалі:
— Ты бог! Табе трэба толькі захацець выканаць нашу просьбу, злітавацца над намі. Захацець трэба! За хацець! Адзін цуд ты ўчыніў, учыкі другія! Цуд! Цуд...
Гэтыя словы гучалі ў Дзіда-дзедавых вушах, як заклінанне, як малітва. Дзіда-дзед умаляў, упрошваў на тоўп:
— Цішэй... цішэй... цішэй... цішэй... Нешчаслівыя спынілі крыкі, стрымлівалі дыханне.
На хвіліну стала так ціха, што пачуўся лагодны шумок высокіх верхавін лесу.

Size