Сярэбраная табакерка

— Зразумейце вы ўрэшце, мілыя людзі,— пачаў Дзіда-дзед з вялікім хваляваннем і сарамлівасцю,— зразумейце, што я звычайны заяц, які выпадкова пад лавіў Смерць у звычайную табакерку. Цяпер ніхто з вас не памрэ ніколі, ніколі. А той, хто памёр дагэтуль, дык яго ўжо не вернеш назад у жыццё. Што з воза ўпала, то прапала! Чуеце? Прапала!
У адказ загрымелі крыкі вялікага абурэння:
— Ты не звычайны заяц!
— Ты — разбойнік!
— Ты — гіцаль!
— Ты — ліхадзей!
— Ты — вырадак!
— Літасці не маеш да нешчаслівых!
— Не хочаш нам вярнуць родных з магілы!
— Не хочаш! Не хочаш! Не хочаш!
***
У паветры пачуўся свіст першага каменя, які ляцеў у Дзіда-дзеда. Пачуўся гуд першых колаў, якімі ўзмах валі раз'юшаныя бядой і роспаччу людзі.
— Біць будзем разбойніка!
— Заб'ём! Заб'ём!
— Няхай зямлю не паскудзіць!
— Фаршыроўку з зайца зробім!
— 3 хрэнам мы яго з'ямо!
Людзі забыліся, што цяпер ніхто нікога забіць не можа. Дзіда-дзед таксама на хвіліну забыўся пра гэта і вельмі спалохаўся, калі ў яго паляцелі дзесяткі і сотні каменняў, калі да яго падступдліся адзічалыя людзі з вар'яцкімі вачыма. Дзіда-дзед аглядваўся. Дзе Саўка? Дзе Юрка?
Яны ціхенька змыліся. ВДбы іх тут не было. Дзіда-дзед астаўся адзін-адзінюткі... Яму стала сорамна за людзей і крыўдна. Раптам ён успомніў, якая сіла знаходзіцца ў яго за пазухай...
Дзіда-дзед выхапіў з-за пазухі табакерку, наставіў на людзей, як пісталет, і пагрозна сказаў:
— Зараз выпушчу з табакеркі Смерць! Яна вас ўсіх перарэжа, як вы рэзалі цялят! Смерць вам!
Людзі адступілі шчыльнай сцяной назад, падаліся, як хвалі пад ветрам. Вочы ў іх выпучыліся на лоб ад страху. Яны ўцякалі ад Дзіда-дзеда з усіх сіл. Валілі ся, як ахмялелыя, узнімаліся ды ўцякалі, скідваючы з сябе лахманы. Яны крычалі, галасілі і раўлі, як недарэзаныя быкі:
— Заяц Смерць выпусціў з табакеркі!
— Смерць! Смерць!
— Смерць... Смерць...
— Во-о-ой... Во-о-ой... Во-эй...

Size