Сярэбраная табакерка

Люсенька паглядзел Дзіда-дзеду ў вочы і сказала:
— Добра!
— Буду для цябе бацькам, маткай, братам, сястрой і чым хочаш. Добра?
— Добра!    
Дзіда-дзед црыціснуў Люсеньку да грудзей. Дзяўчынка паморшчылася.
— Што з табою? — устрывожыўся Дзіда-дзед.
— Ты колешся.
— Вусамі?
— Нешта ў цябе за пазухай цвёрдае.
— Гэта табакерка. Буду цяпер асцярожненька. Што ты так задумалася, Люсенька?
— Думаю, як цябе зваць — татка, мамка, брат, сястра?
— Заві татка,— сказаў Дзіда-дзед. Дзяўчынка зашапацела:
— Татка... Татка... Татка...— і гладзіла Дзіда-дзеда па твары адным пальчыкам.
Дзіда-дзед забыўся аб усіх непрыемнасцях сённяшняга дня. Люсенька заснула ў яго на руках. Дзіда-дзед прынёс яе ў хату і палажыў спаць. Ен сам таксама лёг спаць, бо быў вельмі змораны. Ён прыслухоўваўся да ціхага дыхання дзяўчынкі, да журчання ручая, з якога і рыба паплыла ад страху, ён чуў шолах ветру над са ламянай страхой хацінкі.
Іншых гукаў у лесе цяпер не было. Жывых істот у лесе было толькі двое — Дзіда-дзед і Люсенька. Дзіда-дзед заснуў.
***
На гэтым месцы дзед спыніў апавяданне.
— Як добра зрабіў наш Дзіда-дзед, што забраў маленькую Люсецьку,— сказаў унук.
— I ты, дзядок, таксама добры,— сказала ўнуч ка.— Цікавую гісторыю нам апавядаеш. У грыбы водзіш. Ваўчкоў купіў нам.
Дзед, смеючыся, сказаў:
— Прашу не пералічаць маіх дабрачыннасцей, а то будзе, як з тым цыганом.
— А што было з цыганом?
— Меў цыган каня. Конь быў такім самым старым дзедам, як я — з'езджаным. Цыгану не было ад яго Ніякай карысці. Успомніў цыган, што хвост у каня доўгі-доўгі. Бо за ўсё конскае жыццё цыган яго ні разу падстрыг. Пайшоў цыган да скрыпача і сказаў: «Купі ў мяне конскі хвост на смычкі!» Старгаваліся — тры затоўкі за конскі хвост. Пабег цыган дамоў, гладзіць каня па шыі ды хваліць: «А ты, старэнькі мой, добры! А ты — слаўны! Шкада мне цябе. Хвост у цябе цяжкі. Сіл не маеш валачыць яго за сабой. Зраблю табе аперацыю. Асцярожненька па валасінцы выскубу твой хвост. Табе будзе лягчэй...» I цыган прыняўся за аперацыю. Спачатку скуб па аднаму валаску, потым па два, па тры і па пяць. Конь цярпеў-цярпеў, ды, як забалела, не выцерпеў. Нахмыліўся і брыкнуў цыгана ў зубы. Прапалі тры залатоўкі і пяць цыганскіх зубоў. Калі будзеце мяне хваліць і тузаць, дык і я брыкну вас, мае саколікі...
Унукі спалохана схапіліся за зубы. Дзед засмяяўся:
— Я ж не конь, а вы не цыганы. Я брыкну толькі такім чынам, што не буду далей апавядаць гісторыі Дзіда-дзеда, калі не возьмецеся за грамату. Бо як ні стараюся гаварыць вам проста, а вы ўсё роўна не разумееце некаторых слоў.
Дзед пайшоў у каморку і прынёс адтуль акуляры і патрапаную кнігу. Кнігу палажыў на стол, а акуляры насунуў на нос. Праз хвіліну пачуліся дзівосныя, старадаўнія словы:
— Аз...
— Букі...
— Ведзі...
— Глаголе...
Над галовамі ўнукаў гуўчмель і нібы паўтараў за імі.

Size