Сярэбраная табакерка

Рыцары Смерці
Уночы ўнукі снілі цыгана і скрыпача. Яны снілі музыку і прачнуліся спяваючы. Дзед хацеў раззлавацца, ды не мог. Ён рашыў купіць дзецям губны гармонік і балалайку. I ён папрасіў унукаў:
— Не спявайце. Тата і мамка прачнуцца. Яны так напрацаваліся за дзень. Раніцой я вам нештачка ў краме куплю. Ідзіце ка мне!      
Унукі перасталі спяваць і на дыбачках пайшлі ў дзедаву каморку. Калі яны ўжо ляжалі пад цёплай коўдрай, дзед шэптам пачаў:
— Мы пакінулі мяленькую Люсеньку ў Дзіда-дзедавай хаце. Сірацінкя спала. Спаў Дзіда-дзед. Спаў лес. У ім не асталося нават камара. Бо, як вы помніце, усё жывое ўцякло з лесу, калі Дзіда-дзед пастрашыў людзей, што выпусціць Смерць з табакеркі.
Люсенька, якая прывыкла раней спаць дзе папала — пад шук і грукат, прачнулася ад непрывычнай цішыні. Ёй стала страшна. Яна пачала прыслухоўвацца і раптам пачула:
— Тук-тук! Тык-тык! Тук-тук! Тык-тык!
Яна падумала, што гэта маленькі гадзіннік — маленькі, як пазурок. Аднаго разу Люсенька бачыла такі малюсенькі гадзіннічак у адной багатай дзяўчынкі, якая мае і тату і маму.
Люсенька доўга шукала цудоўны гадзіннічак, які туркатаў блізка, ці то на падушцы, ці пад коўдрай. Потым яна яго знайшла. Гэта ж яе ўласны вечныга дзіннічак... Гэта яе сэрца стукатала ад страху.
Люсенька заенуць не магла. Яна, каб не было так страшна, вочы зажмурыла і ціха ляжала. Раптам уздрыгнула...
— Ой... хто гэта рыпнуў дзвярыма? Люсенька чуць-чуць расплюшчыла вочы.
— Ой... Чые гэта такія злыя і круглыя вачышчы гараць у пацёмках? Ой... Хто гэта асцярожна, як цень, ходзіць па хаце?
У Люсенькі ад страху язык адняўся.
— Хто гэта?
Яна хацела крыкнуць і не магла. А пара змяіных вачэй прыблізілася да ложка новага таткі Люсенькі... Люсенька здагадалася, што гэта злодзей. Ён, мабыць, хоча ўкрасці табакерку ў яе новага таткі. Каб хоць адно слова крыкнуць, самае лёгкае слова...— падумала Люсенька. I дзяўчынка крыкнула на ўсю Дзіда-дзедаўскую хату:
— Ма-а-ма-а-а!!!
***
Прачнуўся Дзіда-дзед. Ён адразу схапіў рукамі злодзея. Люсенька здагадалася запаліць лучыну. У моц ных руках Дзіда-дзеда шыпела і кіпела ад дрызот пані Сарачынская. Яна кусалася, драпалася і крычала. Дзіда-дзед не выпускаў яе з рук ды ўсё пытаўся ў Са рокі:
— Што мне з табою, гадаўка, рабіць? Смерці ж на волі няма. Ні агонь, ні вада, ні сякера цябе не возьмуць. Хіба трымаць цябе ў клетцы, як Смерць у табакерцы? Не! Залішне для мяне клопату.
Сарока ад злосці магла прагаварыць толькі адно:
— Кра-кра-кра. Урэшце Дзіда-дзед сказаў:
— Я ўжо ведаю, што з табой рабіць, і зараз жа зраблю!
Дзіда-дзед пачаў скубці пер'е з крылляў Сарокі. Потым з хваста. Ён гэта рабіў спакойна і акуратна, па аднаму клаў пер'е ў рэшата. Сарока сарамліва апусціла вочы і маўчала. Гэта ж з яе зрывалі вопратку. Калі Дзіда-дзед выскуб апошнія дробныя пер'і і ўзяўся было за пух, Сарока ўзмалілася і так сказала:
— Мне будзе сорамна на ўвесь лес. Пакінь мне, па не Заяц, хоць кашулю...
— Добра! — прамовіў Дзіда-дзед,— пакіну кашулю.
Люсенька хоць дрыжала ад страху, але ўвесь час свяціла лучынай.

Size