Сярэбраная табакерка

Не выпускаючы Сарокі з рук, Дзіда-дзед вынес яе ў сенцы, выкачаў Сароку ў карыце з дзёгцем і выкінуў на двор. Пані Сарачынская выкрыквала страшныя пракляцці, але Дзіда-дзед толькі смяяўся і звярнуўся да Люсенькі:
— Надалей ты мяне ўсё ж ткі не заві мамай, а татам. Я ж не ў спадніцы. А я цябе буду зваць дачушкай. Згодна? Дык чаму ж ты маўчыш? Ты — што? Пла чаш?
Люсенька заплакала ўголас:
— Мне Са-са-сарокі шкада-а-а... Дзіда-дзед пагладзіў Люсеньку па гадоўцы:
— Не плач, малая-ўдалая, яна ж хацела ўкрасці ў мяне табакерку, выпусціць Смерць на волю і зрабіць маленечкіх дзяцей на ўсім свеце сірацінкамі... Разумееш? Яна хацела асіраціць увесь свет... Разумееш?
— Разумею, але цёці Сарацінскай будзе х-х-хо-ладна і с-с-сорамна голай...
— Глупства! — сказаў' Дзіда-дзед.— Такая зладзейка не сёння, дык заўтра сама б выскубла сабе пер'е, каб украсці ў като-небудзь новае, прыгажэйшае. Добра ведаю зладзейку!
— Калі так, дык больш плакаць не стану,— сказала Люсёнька і адразу павесялела.
— Здагадваёшся, дачушка, у каго Сарока ўкрадзе ўбранне?
— У каго, татка?
— У прыгожай Павы. Напэўна! Ведаю шмат такіх сарок, што называюць сябе павамі. Ходзяць сарокі па вамі па зямлі, круць-верць хвастом і так фанабэрацца, што блізка не падступіся! О-го-го! А дурныя вароны на іх глядзяць, і млеюць, і нізка кланяюцца.
Люсенька здзівілася:
— Ці ж вароны не пазнаюць, што гэта не павы, а сарокі?! Дзіда-дзед засмяяўся:
— На тое ж яны вароны! А я пазнаю іх. Бо як яны ні мажуцца рознымі духмянамі, ад іх на тры мілі пахне дзёгцем. Сарочына пер'е, дачушка, выкінь на сметнік. Хай вецер разносіць па ўсяму лесу, каб памяталі іншыя пані Сарачынскія.
Пакуль Люсенька вынесла пер'е, Дзіда-дзед дастаў для яе з печы пірог з мёдам і гарачае малако. Калі Люсенька ела, Дзіда-дзед глядзеў на яе з замілаваннем і сказаў так:
— Каб не ты, дзеўчанё маё, пані Сарачынская ўкрала б нашу табакерку. Сваім крыкам «мама» — ты выратавала ад пагібелі ўвесь свет! Цэлы свет! Разумееш? Еш яшчэ, каток ты мой!
— Дзякую, татка, наелася.
— Калі ты ўжо сыценькая,— сказаў Дзіда-дзед,— дык лезька мне на калені! Вось так... добра... Цяпер за пяём з табою так, як мы ўмеем!
Дзіда-дзед заспяваў... А Люсенька падцягвала ве раб'іным галаском:
Війся, війся, хмелю, Навокал дубоў. Ты не бойся, хмелю, Ніякіх вятроў!
Вецер збіў хваінкі,Вецер збіў кусты,
 Дуб адзін астаўся,
А на дубе — ты!
 Ў зімачку на дубе,
Хмель, не прападзеш.
 Ў лецейка на дубе
Буйна зацвіцеш!

Size