Сярэбраная табакерка

Яны спявалі гэтую песню да самай раніцы. Потым Дзіда-дзед спусціў дзяўчынку з каленяў і сказаў:
— Будзем віцца, плотачка мая, вакол магутнага дуба вечнага жыцця, і ніякія вятры Смерці нам не страшны. Абыдземся без паганіцы. Няхай яна ў табакерцы дрыхне... Няхай наве...
Дзіда-дзед спыніўся на паўслове і давай прыслухоў вацца. Паківаў ён галавой і здзіўлена прамовіў:
— Было ціха як у магіле, а раптам зноў... Выскачы, браток Люсенька, паглядзі, хто там шуміць у лесе.
Люсенька паслухалася і праз пару хвілін ускочыла ў хату збянтэжаная і засопшыся. Яна паведаміла:
— Ой, татка! У лесе, ух, як шмат мамаў і татаў! I ўсе яны сюды ідуць і едуць. Хто пехатой, хто конна, а хто ў карэце. Ух, колькі там дзяцей у капелюшах і шапках! Апранутыя ў чорнае, у сіняе, у шэрае! Аж у вачах мігаціцца — ух! А над іх галозамі — ай-я-яй, прыгожая якая павачка лятае, ды на ўсіх паглядае, ды спявае, спявае: «Табакерка-керка-керка...» Ух, весела як!
Дзіда-дзед стукнуў кулакамі па каленях і з грызо тай сказаў:
— Так яно і ёсць! Пані Сарачынская паспела ў адну ноч пераапрануцца ў Паву і сабраць супроць мяне войска... Цікава, чаго гэтыя паночкі ад мяне хочуць?
***
Выйшаў Дзіда-дзед з дзяўчынкай на двор, пагля дзеў на чорныя і шэрыя хвалі разнастайных капелюшоў, плюнуў і звярнуўся да Люсенькі з такімі словамі:
— Гэта не народ, а так сабе, з боку прыпёку! Мог бы я іх пагнаць адразу аж на той канец свету. Аднак яны пазіраюць на мяне такімі вочкамі, нібы я абаранак, і ім хочацца паспрабаваць мяне на смак. Усе яны, як тыя вожыкі, у якіх аднялі ножыкі. Хочуць калоць, рэзаць, а няма чым і няма каго.
Калі шумная людская навала падышла бліжэй, Дзіда-дзед замахаў рукамі, крыкнуў на ўвесь голас:
— Пачакайце, госцікі!
Навала паслухмяна спынілася і сціхла. Пані Сарачынская ў вопратцы Павы схавалася сярод галін высокіх дубоў ля Дзіда-дзедавай хаты.
Да Дзіда-дзеда прыбеглі ўстрывожаныя, запыленыя і ўспацелыя Саўка і Юрка. Завёўшы іх у хату, Дзіда-дзед запытаў:
— Што гэта за народ?
— Не народ, а розны зброд,— сказаў Саўка.
— Адно гора з гэтымі людзьмі,— дадаў Юрка.— Яны моцнай дратвай звязаны са сваёй каралевай Смерцю і прыйшлі сюды вызваляць яе.
— Так, так, так! — пацвердзіў Саўка.
— Звар'яцелі яны, ці што? — здзівіўся Дзіда-дзед. Ён хадзіў туды і сюды па хаце ў вялікім хваляванні. Урэшце ён спыніўся і звярнуўся да Саўкі і Юркі: — У чым усё ж такі справа? Чаму ім так хочацца вызвалення Смерці?
— Мы з Саўкам гэтым цікавіліся,— сказаў Юрка.— Мы з імі гутарылі, пане Заяц, доўгі час. Саўка запісваў гутарку. Па парадку растлумачу пану Зайцу, хто яны, а наш Саўка будзе чытаць з кніжкі іх выма ганні.
Дзед на хвіліну спыніў апавяданне і сказаў унукам:
— Памятайце! Юрка тлумачыць Дзіда-дзеду на памяць, што за людзі, а Саўка чытае з запісной кніжкі, чаму яны хочуць вызвалення Смерці. Цяпер пачынаю:
Юрка. Суддзі, адвакаты, пракуроры, следчыя.
С а ў к а. Яны скардзяцца, што, паколькі цяпер лю дзі будуць вечна жыць, заблытаны ўвесь кодэкс зако наў і выпаў зусім пункт аб кары смерцю. Крыміналь ных і іншых злаўчынкаў будзе менш, дык юрыстам астанецца адна толькі праца — пасвіць камароў на ба лоце.
Ю р к а. Разбойнікі, галаварэзы, шпіёны, міністры, каты, мяснікі, маладыя медыкі ды іншыя такія дзядзькі.

Size