Сярэбраная табакерка

С а ў к а, У сувязі з запаланеннем Смерці ў табакер ку іх прафесіі страцілі ўсю пышнасць і бляск. Яны астаюцца без працы.
Ю р к а. Многія з каралеўскіх вайсковых началь нікаў.
С а ў к а. Без Смерці нельга абараняць бацькаў шчыну. Вымагаем неадкладнага адчынення табакеркі, каб аднавіць хараство ваенных маршаў.
Ю р к а. Фабрыканты вайсковай зброі, майстры атруты.
С а ў к а. Лепш, кажуць яны, быць смяротнымі ба гачамі, чымся неўміручымі беднякамі...
Ю р к а. Прадаўцы рэлігійных цацак, хвалебшчыкі раю і страшыльшчыкі пеклам: папы, рабіны, ксян дзы, пастары, мулы, шаманы, знахары, чараўнікі, шаптухі, манахі, манашкі, выдумшчыкі цудаў.
С а ў к а. Без Смерці, кажуць яны, няма жыцця, без Смерці яны ўсе — жывыя нябожчыкі. Без Смерці, кажуць яны, божай пугі няма на зямлі. А божая пу га — іх матка карміцелька. Яна дае гэтым дабрадзеям пірагі і мёд, катлеткі і шоўк, маёнткі, віно, золата і ўся лякія радасці і асалоды.
Ю р к а. Трунаробы, далакопы, спевакі псалмоў, плакальшчыцы, некралогапісцы, саванасшывальшчы кі, хаўтурнікі і розныя іншыя майстры з сусветнай славай па апрацоўцы нябожчыкаў.
С а ў к а. Смерць — іхняе жыццё, кажуць яны. Ад па маленькая табакерачка, кажуць яны, аграбіла іх вялікае жыццё.
Ю р к а. Дзеці багатых бацькоў.
С а ў к а. Яны ўвесь час з нецярплівасцю чакаюць смерці бацькоў, часам нават шчыра дапамагаюць у гэ тым старому бацьку, любімай мацеры. А цяпер нейкі лясны Заяц, разбойнік і злодзей, адняў у іх спадчыну.
Ю р к а. Дзеці цароў і каралёў, розныя прынцы і прынцэсы ды іншыя наследнікі кароны і скіпетра.
С а ў к а. Умаляюць пана Зайца, каб ён выпусціў Смерць толькі на хвілінку, пакуль яны, венцаносныя дзеткі, кінуць атруту ў ежу бацькоў-венцаносцаў...
Ю р к а. Розныя мільянеры і мільярдэры, каралі найвялікшых на ўсім свеце трэстаў.
С а ў к а. Яны крычаць у адзін голас, што пан За яц пасадзіў у табакерку цывілізацыю.
Ю р к а. Некаторыя хімікі.
С а ў к а. Яны ўмаляюць яго светласць Зайца, каб снім адсыпаў некалькі шчапоткаў тытуню з табакер кі, у якой сядзіць Смерць — і яны змайструюць з гэта¬га нешта такое, што зробіць цэлы пераварот у навуцы і тэхніцы.
Ю р к а. Лісіцы, ваўкі, каршуны, расамахі, ільвы, змеі, гадзюкі, шакалы і шмат іншых драпежнікаў.
С а ў к а. ...Ім крыві хочацца, а не вадзічкі дажджавой. Свайго ўласнага хваста не пераскочыш,— кажуць яны.
Ю р к а. Прыслалі пісьмо акулы і шчупакі.
С а ў к а. Яны пішуць, што ў іх выпадаюць зубы ад ціха-мірнага жыцця. Апрача пяску ды травы, яны не маюць чаго глытаць. Хацелі б ад маркоты памерці, дык няма Смерці.
Ю р к а. Гэта яшчэ толькі пачатак спіска.
С а ў к а. У мяне запісана дзве кніжачкі іх розных прэтэнзій да пана Зайца.
— Годзе! — крыкнуў Дзіда-дзед.— Больш слухаць не хачу. У кожнага з іх кішка на паўтара мяшка. А дзіравага мяшка не напоўніш. I ўсе яны прыйшлі да мяне ў лес?
— Хто прыйшоў, а хто прыехаў. Іх тут некалькі тысяч,— сказаў Юрка.
— На ўсім свеце іх набярэцца некалькі мільёнаў,— дадаў Саўка.

Size