Сярэбраная табакерка

Дзіда-дзед, светлай памяці, быў вельмі ўсхваляваны. Доўга ён хадзіў па пакоі моўчкі, у вялікай задумёнасці, цёр сабе лоб, стагнаў, уздыхаў і быў вельмі сумны. Урэшце ён звярнуўся да Саўкі і Юркі з такімі словамі:
— Можа, я сапраўды зрабіў вялікі злаўчынак сваёй табакеркай? Можа, я сапраўды нарушыў вечную раўнавагу на зямлі? Можа, я найвялікшы на свеце раз бойнік? Можа, аддаць ім табакерку? Выпусціць палон ніцу — і гара з плеч? Што рабіць? Аддаць ім яечка ды яшчэ аблупленае?
Дзіда-дзед схапіўся рукамі за галаву, і вялікія сумненні рвалі на кавалкі яго сэрца. Потым ён звярнуўся да Люсенькі з такімі словамі, якія плылі з глыбіні яго сэрца:
— Ты, Люсенька, нявіннасць і чыстата. Ты, Люсенька, дачка зямлі і сонца. У твае маленечкія ручкі перадаю лёс усяго свету. Як скажаш — так я зраблю.
Люсенька ўтаропіла ў Дзіда-дзеда здзіўленыя ва сільковыя вочы.
— Скажы, Люсенька, што лепш — жыццё ці смерць? — запытаўся ў яе Дзіда-дзед.
Дзяўчынка ўстрапянулася.
— Не люблю Смерці,— сказала яна.— Смерць ў мяне мамку і татку адняла. Не аддавайся, новы мой татка, мілы мой татка, у рукі Смерці. Не трэба! Не трэба! — і Люсенька ад абурэння тупнула нагой.
Дзяўчынку супакойвалі Юрка і Саўка.
— Не гневайся... Не гневайся...— сказаў Юрка.— На табе яблычак...
— Супакойся, міленькая...— сказаў Саўка.— Я табе зраблю стрэльбачку...
Абурэнне дзяўчынкі змыла з сэрца Дзіда-дзеда ўсялякія сумненні. Ён цвёрдым голасам сказаў:
— Няхай жызе ўвесь свет! Трэба берагчы табакерку, як зрэнку вока. Я да гэтых рыцараў Смерці не выйду. Кот цюціка не баіцца, але не любіць з ім сварыцца. Ты, Юрачка, вызвалі лес ад усёй гэтай смяртэльнай ганні! I ты, Саўка, таксама.
***
Юрка і Саўка зірнулі адзін на аднаго і мнагазначна ўсміхнуліся.
— Без табакеркі, як без рук,— сказаў Юрка.— Але ў пана бога хлопчыкаў многа.— I Юрка палез да сябе ў кішэнь і выцягнуў табакерку.
У Дзіда-дзеда аж лоб успацеў. Ён паміма волі схапіўся рукой за пазуху. Табакерка была на месцы. Дзіда-дзед здзівіўся:
— Цюцелька ў цюцельку, як мая.
— Работа тутэйшага майстра,— сказаў Саўка.— Глядзі, пане Заяц!
I Саўка таксама дастаў з кішэні табакерку.
— Ах,— сказаў Дзіда-дзед.— Тры Яначкі адной мамачкі.
— Цяпер толькі аднаго трэба пільнавацца,— папя рэдзіў Юрка,— не зблытаць табакерак. Новыя клопаты, але нічога страшнага. Ты, пане Заяц, пакуль што паснедай і накармі маннай кашкай Люсеньку, а мы з Саўкам прагонім з лесу рыцараў Смерці. Каб мог, дык задушыў бы іх добра насмоленай дратвай! Але абманем іх гэтымі табакеркамі, падумаюць, што са Смерцю. Абы шапкі — дурныя галовы знойдуцца.
Юрка і Саўка высунуліся на двор, дзе іх глушыў гул вялікага натоўпу. Пані Сарачынская ў пер'ях Павы сядзела на даху Дзіда-дзедавай хаты. Саўка ёй хітра міргнуў, і яна да яго зляцела. Ён падсунуў ёй табакерку і сказаў на вуха:
— Толькі што сцібрыў у пана Зайца. Уцякай і ні кому аб гэтым ні слова!

Size