Сярэбраная табакерка

Пані Сарачынская ўзмахнула крыллямі і гайдану ла ўдаль. У небе яна драбнела, драбнела — пакуль схавалася з вачэй.
Юрка Дратва падышоў да рыцараў Смерці і сказаў урачыстым голасам:
— Вяльможныя панове-джэнтльмены, графы і графіні, князі і княгіні, паны і магнаты і дробныя паняты, святыя манахі і іншыя божацкія страхі! Яго светласць пан Заяц адчувае сябе сёння не зусім добра. У яго жылках і паджылках — нейкая дохтурская дратвачка трэснула. Але ён цалком і ў раздроб згодзен з вашымі благароднымі патрабаваннямі. Вы гаворыце, дарэчы, як войтавы дзеці. Вось вам ад пана Зайца падаруначак — ваша ўцеха, вашы надзеі, ваша шчасце — ешце і нюхайце на сваё поўнае здароўечка! Як потым пойдзеце жабраваць, скажыце мне,— буду вам вароты адчы-няць,— і кінуў табакерку ў самую гушчу чорных капе люшоў, цыліндраў і шапак.
Крыкі і вохканні грамады былі такія шчырыя, нібы Юрка кінуў у іх гранату, якая зараз выбухне. Пачала ся таўканіна, беганіна, лямант і вар'яцкае галёканне.
— Свінні якія! Шкада бальзаму на рэдзьку! — ска заў Юрка, заткнуў пальцамі вушы і ўцёк у хату, дзе ля акна стаялі Дзіда-дзед з Люсенькай на руках і Саўка. Яны рагаталі да колікаў, да болю.
— Табакерку падхапіў адзін манах,— сказаў Дзі да-дзед.— Што ты палажыў у гэту табакерку? — запы таўся ён у Юркі.
— Некалькі рослых тараканаў,— адказаў Юрка.
— Малайчына! — пахваліў Дзіда-дзед.— А ты, Саўка, у сваю табакерку?
— Белую ружу і любоўную запісачку пані Сара чынскай, падпісаную тваім прозвішчам, пане Заяц. Трэба ж было нечым пацешыць пані Сарачынскую за выскубанае пер'е.
— Ну і жулікі вы, мілыя жулікі! — смяяўся Дзіда-дзед.— А адкуль жа ты, Савачка, так хутка даведаўся пра начны візіт пані Сарачынскай у мой палац?
— Вельмі проста,— тлумачыў Саўка.— Другая сарока бачыла праз акно і раструбіла на ўсю аколіцу.
I Юрка Дратва дадаў:
— Таму мы ўночы за вялікія грошы абсталявалі ў майстра залатых цацак дзве новыя табакеркі, каб вы ратаваць Смерць ад волі, жыццё ад Смерці і пана Зайца ад няпрошаных гасцей.
— Усё ж такі прыйдзецца ўзяць лахі пад пахі і дзе пебудзь схавацца ад сарок усяго свету,— сказаў Дзіда-дзед і адразу пачаў выбіраць са сваіх манатак самае каштоўнае, лёгкае і патрэбнае ў дарогу. Саўка і Юрка таксама далі згоду не пакідаць яго.
***
Дзед спыніў апавяданне і выцер успацелы лоб. Тое самае зрабілі ўнукі.
— Ты спацеў, апавядаючы,— сказаў унук.
— А мы, слухаючы,— сказала ўнучка.
— Вы, шпунты, яшчэ не снедалі! — успомніў дзед.— Апранацца, памыцца і снедаць! Вось тры пер шыя ранішнія абавязкі дзяцей. Потым вы будзеце пі саць у вашых сшытках літары, толькі зграбныя і без клякс, а я пайду ў краму, дзе нешта для кагосьці куплю. Эге!
Удзень, калі дзед вярнуўся з крамы і дзеці паказалі яму зроблены ўрок, ён дастаў са свайго вялікага кошыка губны гармонік і балалаечку.
— Во!.. Маеце!..
Дзеці адразу абрадаваліся і тут жа засумавалі. Кожнаму з іх хацелася і гармонік і балалаечку. Калі справа ў іх дайшла да кулачкоў, дзед зноў усунуў руку ў вялізны кошык, у якім мог бы змясціцца ўвесь свет, дастаў яшчэ адзін гармонік і яшчэ адну балалаечку.
— Адкуль ты ведаў, дзядок, што мы захочам так многа адразу? — зацікавіліся дзеці.

Size