Сярэбраная табакерка

— Вось гэта дохтур на зубы. Панок матае галавой? Не зубы баляць? Ай-яй-яй! Я памыліўся... Пан за сэрца хапаецца? Эге-э-э! Разумею! Пану сэрца баліць... Святое сэрца... Чулае сэрца... Добрае сэрца...
Дзіда-дзед паказвае рукою на Юрку:
— Гэты ў мяне прухвесар на сардэшныя болесці... Шаноўны прухвесар, дастань са сцяны бяроставую трубачку і паслухай сэрданька чорнага пана...
Тут ужо Юрка Дратва і былы паляўнічы Саўка не вытрымалі. Яны выскачылі ў сенцы, як абшпараныя варам, і так гучна рагаталі, што сенцы Дзіда-дзедавай хацінкі ледзь не рассыпаліся. За імі выскачыла і Люсенька. I яна зазвінела гучным тоненькім смехам, як бразгулкамі.
Дзіда-дзед нават не ўсміхнуўся. На яго твары была разліта пашана, гасціннасць, уважлівасць. Дзіда-дзед паглядзеў на свайго чорнага гасця і заўважыў на яго твары ўсмешку. На тонкім, хударлявым, даўганосым твары ўсмешка мільгнула на адзін міг і пагасла. Зда валася, што па сцятых губах даўганосага мільгом прабегла яшчарка і знікла.
Даўганосы сказаў:
— Новы самадзержац зямлі — цудоўны акцёр. Голас яго быў ласкавы і строгі, мяккі і цвёрды ў
адзін і той самы час. Ён не ішоў проста ў слых, а слізгаўся, як падмазаны, краўся, як злодзей — на дыбач ках, поўз, нібы асцярожная змяя. Гэта быў голас-хітрун, голас-злодзей, голас-фокуснік, голас-змейка.
Дзіда-дзед на хвіліну збянтэжыўся, але зараз жа ачухаўся і трапіў акурат у тон даўганосага.
— Стары самадзержац зямлі і неба быў яшчэ лепшым акцёрам чым трэба! А капеля ў яго была — о-го-го! Аралі ў ёй шмат-шмат чорных і даўганосых. Ну і спадчыну ён мне пакінуў... Ушчэнт разбітую зямлю, разбэшчаную і распушчаную, як старэцкая пуга... Ладу і складу на ёй няма... Соваю людзям у рот спелы колас жыцця, а яны просяць чорную жняю з бліскучай касою. Грэх гаварыць — не ўсе такія. Просты люд жыць хоча, жыць і жыць... і клёцкі есці і піўко піць...
Даўганосы вылупіў на Дзіда-дзеда такія вочы, што ў іх можна было ўтапіцца, як у азёрах з гарачай смалою. Вочы даўганосага хацелі пракалоць Дзіда-дзеда двума шыламі. А ў той жа час яны былі такія гуллівыя, гарэзныя і кплівыя, пранізваючыя і ўсёведаючыя, што Дзіда-дзеду на адзін міг захацелася праваліцца скрозь зямлю. Ад гэтых вачэй аддавала агідай, нібы ад Смерці перад тым, як яна кульгіцнулася ў табакерку. Голас і вочы даўганосага былі, як у Смерці. Ён быў яе родным братам ці пляменнікам. Даўганосы сказаў так хітра, аж нельга было заўважыць, што ён падлабуньва ецца пад Дзіда-дзеда. Ён так сказаў:
— 3 цябе, пан Заяц, выйшаў бы добры каталік. Я ад папы рымскага, Кія дзесятага, прыехаў да цябе, каб пра гэта сказаць. Яго святасць, Кій дзесяты, пры слаў мяне да цябе адкрыць табе гэты сакрэт.
Дзіда-дзед прамовіў з лёгкім смяшком:
— Ці варта было ехаць з-за гэтага ў далёкі свет! Можна было пісульку напісаць...
— Ёсць і цыдулка ад Кія дзесятага,— сказаў даў ганосы.— Вось яна!
— Вельмі прыемна! Гэта для мяне такі гонар, такі гонар... Каб у мяне быў доўгі, у тысячу міль, нос, я задзёр бы яго цяпер ад фанабэрыі да самага неба. Гэ та ж піша мне не казёл рагаты, а Кій дзесяты! Чытай, чытай! — папрасіў Дзіда-дзед.
***
Даўганосы пачаў чытаць ліст Кія дзесятага да Дзіда-дзеда:
«У імя айца, сына і духа святога, амэн. Я, намеснік бога на зямлі, Кій дзесяты, паведамляю рабу божаму Зайцу, што раб божы Заяц учыніў вялікі грэх. Слухай, разумей і дрыжы перад справядлівай сілай усемагутнага. Захаваўшы ангела смерці ў табакерку, ты пераступіў непраходную адвечную мяжу божых законаў. Як вядома кожнаму, за непаслухмянства бог пракляў першых людзей на зямлі, Адама і Еву, смерцю. 3 таго часу вечнае жыццё можа быць толькі на небе, а не на зямлі. Для нябожчыкаў-праведнікаў ёсць месца ў раі. Нябожчыкі-грэшнікі вечна пакутуюць у апраметнай. У раі і пекле падрыхтаваны месцы для ўсіх людскіх пакаленняў аж да светапрадстаўлення. А цяпер, з-за тваёй табакеркі, праведнікам загароджана дарога ў рай, а грэшнікам — у пекла. Ніхто богу не моліцца, і ніхто яго не баіцца. Спыніліся шчырыя лепты на дабрачынныя справы ўслаўлення нябеснага імені. Таму заклінаю цябе павяленнем айца неба і зямлі ўручыць майму даверанаму, кардыналу Баніфацыю, табакерку з прабываючай у ёй збіральніцай вечных душ з тленных аблачэнняў па божаму вяленню, папярэдне абвязаўшы табакерку ў даўжыню і шырыню ў выглядзе святога крыжа моцным дротам. Як бог мне загадае, так я і паступлю з тым яго пасланцом, які так па-здрадніцку і агідна быў прыхлопнуты вечкам табакеркі. Падарую табе, раб божы Заяц, зямныя грахі, калі ўчыніш амавенне сваёй душы і свайго цела ў святым Іардане каталіцкага веравызнання. Набліжаю сваю правую пантоплю да тваіх вуснаў, якімі да крыжа сына божага на ёй прычасце ўчыні».
***
— Шылам кісялю не схваціш. Нічога мне гэты святы пісьманосец не зробіць. Аднак я не зразумеў апош няга ў пісьме Кія дзесятага,— сказаў Дзіда-дзед.— Ча го ён ад мяне хоча?
— Кій дзесяты хоча, каб пан Заяц па нашаму звы-чаю яго ў пантоплю пацалаваў.
Тады Дзіда-дзед сказаў у вялікай злосці:
— Няхай ён мяне па...

Size