Сярэбраная табакерка

— Ціха, не думай лаяцца,— перабіў яго кардынал Баніфацый.
— Я хацеў сказаць: «Няхай ён мяне пакіне ў спа коі!» — сказаў Дзіда-дзед.— Годзе! Парві цыдулку! За вочы пугай ён мяне не насцёбае і рукою па спіне не пагладзіць.
— Пасланне папскае яшчэ не скончана,— сказаў кардынал Баніфацый.
— Чытай! — буркнуў Дзіда-дзед.
— Чытаю,— пакорна сказаў кардынал Баніфацый. «Апошні твой грэх я табе, пан Заяц, ніколі не да
рую. Адзін з маіх адданых нунцыяў прывёз мне ад цябе табакерку з тараканамі. Тараканы распладзіліся ва ўсім маім палацы. 3 палаца яны выпаўзлі і апанавалі ўсю Ватыканскую гару. Мне і маім людзям спаць не даюць. I знішчыць іх нельга. Яны ж па тваёй ласцы не паміраюць».
Кардынал Баніфацый падаў папскае пасланне ў рукі Дзіда-дзеду. Дзіда-дзед сказаў:
— Вельмі добра! Тут такія цікавыя выражэнні. Па гэтай цыдулцы буду вучыцца пісаць далікатныя пісьмы далікатным людзям. Значыць, нашы тараканы апана валі вашага Кія дзесятага. Выходзіць, што кулік чай ку ўзяў за чубайку!
Стаяўшыя за дзвярыма Саўка, Юрка Дратва і Лю-сенька слухалі ўважліва ўсё папскае пасланне. 3 сянец пачуўся іх новы рогат... «Ціха!» — крыкнуў да іх Дзіда-дзед. А як стала ціха, ён звярнуўся да даўганосага з такімі шчырымі словамі:
— Вось што я табе на ўсё гэта адкажу, кардынал Баніфацый! Скажы свайму папу і маме і дзеткам-блізняткам і іхнім багам і бажаняткам: калі яны ўсе будуць мне яшчэ надакучаць, я ім буду выпраўляць кожны тыдзень цэлыя караваны, нагружаныя тараканамі, і не ў табакерках, а ў бочках...
Дзіда-дзед пры гэтым ветліва пакланіўся кардына лу Баніфацыю і прамовіў:
— Магу напісаць пра гэта Кію дзесятаму ўласна ручна.
— Не трэба! Я словамі перадам,— загаварыў кар дынал Баніфацый проста.— Вось што, пане Заяц. Бачу, што ты разумны гаспадар жыцця і смерці. Старому Кію дзесятаму папалася ад цябе па заслугах. Аднак я дзесяць год чакаю канчыны яго святасці, каб заняць яго месца, і дачакацца не магу. У апошні час ён праляжаў аж тры месяцы хворы. Ён ужо быў такім спелым яблыкам, што вось-вось павінен быў упасці з дрэва жыцця. Цяпер я страціў надзею, каб мяне выбралі на яго пасаду, хоць даўным даўно ўсе семдзесят два кардыналы мною падкуплены. Да тых часоў, пакуль Смерць будзе
ў тваёй табакерцы, Кій дзесяты будзе падстаўляць ка талікам усяго свету сваю пантоплю на пацалунак. Што рабіць, пане Заяц? Ці ж мая пантопля горшая?
— Не бойся, каток ты мой,— сказаў Дзіда-дзед. Кій твой ад адных тараканаў уцячэ туды, куды Макар ніякімі кіямі цялят не гнаў. Нацкую на Ватыкан гэтулькі тараканаў, што нават святое папскае войска ра ды не дасць. Магу яшчэ камандзіраваць туды клапоў і блох, жаб і пацукоў і іншых жыхароў егіпецкіх... Якая наша сілка, такая будзе і скібка...
— Годзе! — сказаў кардынал Баніфацый.— Не пу жай, пане Заяц. Я ж ведаю тваё добрае сэрца. Не засы пай пяском зла золата сваёй душы. Я вельмі рад, высокапастаўлены над усімі намі пан Заяц, што меў гонар пазнаёміцца з табою. Пакліч сюды сваю шаноўную фамілію. Я кожнаму яе прадстаўніку прывёз на памяць дрындушачку з Ватыканскай гары.
Дзіда-дзед засмяяўся і паклікаў:
— Саўка! Юрка! Люсенька! Сюды! Наш госць добры дзядзенька. Ён хоча расчыніць перад вамі пялёсткі свайго сэрца праз дары са святой рымскай гары. Як гэта кажуць, няма ліха без дабра.
***
— ...Вось пантопля Кія дзесятага! — сказаў кар дынал Баніфацый і выцягнуў з-пад чорнага адзення з кішэні штаноў аксамітную пантоплю з вышытым на ёй залатымі ніткамі крыжыкам.— Можаш забраць сабе на памяць, пане Заяц! — сказаў вясёлым голасам карды нал Баніфацый.— Перадам яго святасці, што пан Заяц кожную раніцу замест малітвы цалуе пантоплю.
Дзіда-дзед засмяяўся.
— Я пакуль што не каталік,— сказаў ён.— Але ка лі сустрэнуся з брахунамі, то будзе хоць чым рот ім заткнуць.
Кардынал Баніфацый засланіў свой рот рукой і сказаў:
— Хачу развітацца з панам Зайцам па-добраму!..

Size