Сярэбраная табакерка

— Калі пан такі добры,— сказаў Юрка Дратва,— дык я дам пану па сакрэту парашок супроць тараканаў.
Юрка Дратва дастаў з кішэні пушачку і падаў кардыналу Баніфацыю. Кардынал падзякаваў, пала жыў пушачку ў кішэню, усміхнуўся і сказаў:
— Пан Юры забыўся, што цяпер ніякія ранейшыя парашкі не дзейнічаюць на насякомых.
Шчыры Юрка Дратва з крыўдай падаіў сябе за рэдкую бародку і сказаў:
— Пан кардынал яшчэ добра Юркі не ведае. Калі Юрка кажа: парашок ад тараканаў, дык гэта цяпераш ні парашок ад цяперашніх тараканаў. Мы з аптэкарам Савіцкім цэлыя суткі галовы ламалі над тым, як бара ніцца ад тараканаў...
Кардынал Баніфацый, смеючыся, запытаўся:
— I прыдумалі парашок?
— Прыдумалі! — сказаў Юрка.— Маё слова моц нае, як дратва! Калі кажу прыдумалі, дык прыдумалі! Парашок усыпляе тараканаў.
— А сон доўга цягнецца? — зацікавіўся кардынал.
— Пяць год, а калі павялічыць дозу, дык і дзесяць год. Не толькі таракана — мядзведзя можна ўсыпіць!— бахваліўся Юрка Дратва.
Твар кардынала Баніфацыя заззяў, як сонца. Ён сказаў:
— Дзякую за парашок. Усяго добрага! Павязу Кію дзесятаму падарунак ад пана Юрыя. Яго святасць вель мі ўзрадуецца. Усяго добрага ўсім!
Высокі кардынал Баніфацый адчыніў нізкія дзверы і нагнуўся так, нібы яму трэба было пралезці праз падваротню. Ён выйшаў, не ўдарыўшыся галавой, і моцна стукнуў клямкай. А Дзіда-дзед стукнуў сябе моцна пальцам у лоб.
— Ах ты, Юрачка, ды з цымбаламі, водзіш дружбачку з кардыналамі. Я мёдам пішу, а ты смалою пад пісваешся? Ты ж мне сапсуў усю капелю... Сон — блізкі кум смерці. А калі я выратаваў жыццё ад смерці — ты з рознымі аптэкарамі Савіцкімі пачаў прыдумляць парашкі на сон? Брыдка! I яшчэ раз брыдка...
Юрка Дратва аж зачмыхаў носам ад згрызоты і пачаў апраўдвацца:
— Вельмі ж мне надакучылі тараканы...
Дзед спыніў апавяданне і дарваўся да тытуню. Уну кі запыталіся:
— Кій дзесяты б'ецца?
— Кожны кій б'ецца, дзеткі мае, калі пападзе ў злосныя рукі... Ага! Добра што ўспомніў, дзеткі. Вазь міце парашок, што я ўчора купіў у аптэцы, і пасыпце на мой стол. На ім завяліся тараканы.
У караля Пінг-Понга
Пасля вячэры дзед запытаўся ва ўнукаў:
— Вы памятаеце пані Сарачынскую?
— Яна апранулася ў пер'е прыгожай Павы,— сказаў унук.

Size