Сярэбраная табакерка

Тым часам галоўны канцлер караля Пінг-Понга па дарозе даведаўся, што прынцэса Ляля, гэта значыць,
Сарока, сама едзе ў каралеўства Пінг-Понга, і вярнуўся з дарогі, каб наладзіць былой пані Сарачынскай належ ную пышную сустрэчу.
***
Калі фальшывая прынцэса Ляля наблізілася да ка ралеўства Пінг-Понга, ёй насустрач выйшлі ўсе падда ныя. Так праваджалі яе аж да каралеўскага палаца. А ў багатым палацы караля трубілі так гучна ў сярэб раныя і залатыя рагі, ажно шчокі трубачоў надзьмулі ся, як шары. Там свісталі ў прыгожыя флейты так старанна, ажно губы ў флейцістаў апухлі і пальцы забалелі. Адгулялі такое вяселле, царадворцы так перапіліся, што, каб Смерць не сядзела ў Дзіда-дзеда ў табакерцы,— яны ўсе перамерлі б.
Канешне, усе ў каралеўстве Пінг-Понга думалі, што Смерць знаходзіцца ў руках каралевы.
Вяселле гулялі цэлы год. Але, мяркуючыся з тым, што ніхто цяпер ніколі не памрэ, год можна было лі чыць хвілінай. Галоўны канцлер адважыўся сказаць каралеўскай вялікасці, што вяселле трэба гуляць дзе сяць год.
Кароль Пінг-Понг яму адказаў:
— Каб гэта было раней, я ўласнаручна з вялікай прыемнасцю зняў бы тваю галаву за такую заўвагу мне, твайму каралю. Але ты цяпер неўміручы. 3-за тваёй авечай галавы яе каралеўская вялікасць, мая жонка, не выпусціць Смерць з табакеркі. Разумей, што нягледзячы на тое, што мы цяпер неўміручыя, кожная хвіліна жыцця ўсяго каралеўства мне вельмі дарагая. Хопіць адзін год для майго скромнага вяселля. Мая жонка, яе каралеўская вялікасць, не мае часу займацца вяселлем. Яна занята вельмі сур'ёзнай справай — та-ба-кер-кай!
Кароль Пінг-Понг гнеўна тупнуў нагой і выгнаў свайго канцлера не толькі з палаца, але з каралеўства.
Так ён паступіў з усімі міністрамі і начальнікамі, хаця ў душы любіў іх за шчырую службу.
Усе высокія каралеўскія пасады занялі цяпер сарокі: браты, дзядзькі ды іншыя сваякі каралевы.
***
Кароль страшна баяўся сваёй жонкі. Затое ён вель мі ганарыўся яе сілай. Яна сама сто разоў на дзень га варыла:
— Захачу, выпушчу Смерць з табакеркі і знішчу ўЕесь свет!
I, не доўга чакаючы, яна задумала выканаць тое, аб чым увесь час марыла: трымаць Смерць на залатым ланцужку, як пакаёвага цюціка, і даць ёй мянушку «Мопсік».
Лепшыя ювеліры каралеўства займаліся выкоўван нем лёгкага і моднага залатога ланцужка для най страшнейшага на свеце Мопсіка.
Найлепшы хірург каралеўства рыхтаваўся да аперацыі, каб дастаць з жывата каралевы Лялі сярэбра ную табакерку. Усё каралеўства дрыжала ад страху. Падданыя шапталіся па кутках са спалохам і агідай.
— Хутка з'явіцца ў палацах каралеўскі наследні чак. Мы павінны будзем плаціць гэтаму наследнічку чыншы і падаткі не абы-якія. Замест пшаніцы, мёду, воску і залатых дукатаў — мы павінны будзем адда ваць свае галовы. Каралеўскі наследнічак — Смерць...
Каралеўскі хірург, у залатых акулярах і ў белым, як снег, халаце, дрыжаў ад страху, як асінавы ліст. Жартачкі — ён можа ненарокам зачапіць нажом таба керку ў жываце яе вялікасці каралевы, табакерка адчыніцца — і Смерць шусь яму ў залатыя акуляры...
Аперацыя прайшла вельмі ўдала. Калі табакерка ўжо стаяла на століку, а жывот яе вялікасці быў за шыты, хірург выйшаў з пакоя смертарадзіцелькі і тры гадзіны трымаўся за сэрца ад страху.
Нельга сказаць, каб цяперашняя каралева, наша добра знаёмая пані Сарачынская, сама не баялася табакеркі. Але яна ўладала добрай зброяй супроць страху — вялікім пачуццём цікаўнасці. Яшчэ даўней дзе ля сваёй цікаўнасці яна не раз лезла на лязо нажа.
Каралева Ляля зачынілася ў пакоі на сем замкоў, маючы пры сабе толькі маленькага беленькага сабачку. Яна спрабуе першы раз сілу Смерці на сабачку. Яна, каралева Ляля, узяла са століка табакерку ў рукі і сказала:
— Бедная палонніца! Дарагая цёця Смертухна! Выпускаю цябе на волю з той умовай, каб ты мяне ні колі-ніколі не чапала, каб ты мяне слухалася. Ты будзеш у мяне на залатым ланцужку ў пашане і любасці. Дам табе волю знішчыць хоць увесь свет, у першую чаргу твайго і майго заядлага ворага — пана Зайца. Ты, Смертухна, ужо сама будзеш ведаць, што з ім рабіць. Прымі вобраз маленькага чорненькага цюціка. Ты бу дзеш заўсёды на маіх каленях, са мною. Будзем есці з адной талеркі, спаць у адным ложку. Люблю цябе Смертухна, люблю цябе...
Вочы ў каралевы Лялі заблішчалі двума аганькамі. Яны ў гэту хвіліну былі нават прыгожыя. Яна ўзяла табакерку ў рукі, цалавала яе і шаптала салодкім голасам:

Size