Сярэбраная табакерка

— Не бойцеся, малыя,— сказаў дзед і хвіліну адпачыў.
Дзед зноў пачаў:
— Дзіда-дзед правільна меркаваў: трэба быць ад важным. Смерць не ручаінка — не пераскочыш. Але гэты закон пісаны толькі для баязліўцаў. Адважнаму і неба невысока і мора неглыбока. Дзіда-дзед, доўга не думаючы, шахнуў-махнуў, скокнуў на ганчака, збіў яго з ног, а сам толькі свіснуў — ф-ф-ф'юіць! Як ма ланка бліснуў! Эге!
I зноў лататы! Што ні скокне — на сорак зайцаў у даўжыню.
Дзіда-дзеду тады здавалася, што да самых воблакаў скача. А па ім стралец са стрэльбы сыпле і так грыміць, аж зямля дрыжыць, аж лес стогне.
Раззлаваўся Дзіда-дзед на стральца: страляеш, дык грукні адразу ў лоб, і капут! А то... хочаш, каб я табе лоб пад самую рульку падставіў? На!
I Дзіда-дзед з імпэту і злосці кінуўся на стральца. Альба — альба! А можа, выратую табакерку... Гарачы быў наш Дзіда-дзед, светлай памяці! Гэта ж трэба з глузду з'ехаць, каб лезці з вушамі і вусамі ў разбой ніцкія лапы! Эге...
А ў небе Сарока, суседка белабокая, ляціць ды на ўсё горла крычыць.
— Дурань касавокі, што ты робіш? Чаго ты лезеш, як мыш у саладуху?
— Маўчы, лапатуха! — крыкнуў Дзіда-дзед і скок нуў стральцу на грудзі...
Стрэльба грукнула-стукнула, стралец ухнуў і ах нуў і кінуўся вобземлю, а наш Дзіда-дзед стралой памчаўся, куль-куль-куль, гуль-гуль-гуль — як віхор! Эге!

* * *
— От, малайчына наш Дзіда-дзед! — узрадаваліся ўнукі.
— А то як жа! — падтакваў дзед.— О-го-го! Куль гіцнуўся Дзіда-дзед пад корч, каб патыліцу пачухаць
I тытуню панюхаць. Тыцнуў-мыцнуў рукой за пазу ху — табакеркі няма. Тут Дзіда-дзед здранцвеў датаго, хоць жыўцом у магілу хавай. Жартачкі, такая табакерка прапала! Каб вам не зманіць — вось гэта са мая табакерка...
— Гэта самая?
— Эге!
Дзед на хвіліну спыніўся, уволю нанюхаўся, і начхаўся, і паехаў далей.

Size