Сярэбраная табакерка

— Можа, наш Дзіда-дзед зайздросціў фалынывай славе пані Сарачынскай? Не трэба так думаць, дзеткі. Дзе там! Як я ўжо гаварыў, ён доўга збіраўся ў дарогу. Разам з Дзіда-дзедам збіраліся ў дарогу Саўка, Юрка ды іхнія сем'і.
Перад развітаннем з роднай хаткай у Дзіда-дзеда так сашчамілася сэрца, што ён пусціў некалькі слёз са сваіх вечных вачэй. Ён успомніў, што розныя паляўнічыя перабілі ўсю яго сям'ю, і яго хата застанецца цяпер зусім пустой. Яму цяжка было вырвацца з хаткі, нібы ногі былі прыклеены смалой да падлогі. Ен узяў лапату, выкапаў каля хаткі ямку і пасадзіў туды малады дубок. Гэты дубок павінен быў азначаць, што Дзіда-дзед яшчэ вернецца дамоў. Люсенька папрасіла Дзіда-дзеда пасадзіць другі дубок за яе, бо і яна вернецца сюды. Дзіда-дзед ахвотна выканаў просьбу дзяўчынкі. Урэшце выбраліся ў дарогу.
У Саўкі быў конь і карова. Запраглі каня ў вялізны воз, які Юрка Дратва купіў у аднаго местачковага балагула. На воз палажылі бебахі, пасадзілі Люсеньку і дзяцей Саўкі і Юркі, да воза прывязалі Саўкіну карову, пагналі каня і пайшлі за фурманкай.
У той час ужо многа дзе дачуліся, нібы Смерць знаходзіцца ў каралеўстве Пінг-Понга. Дзіда-дзед быў рады, што яго больш ніхто непакоіць не будзе.
Па дарозе, пад гару, конь занаравіўся і не хацеў рухацца з месца. Конь не слухаўся і пугі гаспадара...
— Каню цяжка цягаць такую фуру, напакаваную паўнютка ды яшчэ з коптарам, а на коптары — восем чалавек дзяцей. Давай, пане Заяц, купім яшчэ пару коней. Тады і мы самі не будзем тупаць пехатой.
Так яны і зрабілі. Кожная сям'я сядзела на сваім возе. Навокал гэтых трох фурманак кружыўся ўюном Саўкін паляўнічы сабака, які зваўся Кудлаты.
Было вельмі пагоднае лета. Жыта стаяла вышэй чалавечага росту. Хто больш за ўсіх радаваўся такой вандроўцы? Люсенька і дзеці Саўкі і Юркі. А паколькі іх было восем, дык і радасць была павялічана ў восем разоў.
Нанач яны спыніліся ў ляску пры дарозе каля чыстага ручая. Яны паставілі палатку, якую Юрка Драт ва не забыўся купіць, прынеслі з лесу хвораст і рас клалі вогнішча. Дзве жанчыны — жонкі Юркі і Саўкі — рыхтавалі вячэру. Дзеці падкідвалі на агонь сухія галіны, а трое мужчын селі на траве ля палаткі і давай меркаваць, што далей рабіць.
3 голаду яны, канешне, цяпер не памруць, калі не будуць есці хоць тысячу год. Але будзе ўсё ж непры емна, аслабееш, і ад цябе астанецца вечная скура і вечныя косці. Доўга яны меркавалі аб усім гэтым, алэ пакуль што да нічога не дадумаліся. Праўда, можна было вярнуцца ў свае старыя гнёзды, але цяга да вандроўкі раптам апанавала кожнага з іх з такой сілай, што гэту сілу нельга было перамагчы.
Калі добра пацямнела, усе павячэралі гарачай стравы. Дзеці забаўляліся пры агні з Кудлатым, пакуль заснулі. Старэйшыя дзеці панеслі меншых у палатку, дзе для іх ужо былі наладжаны пасцелі. Хутка за імі пайшлі спаць і дарослыя, спутаўшы коней жалезнымі путамі.
На варце астаўся Кудлаты.
Была ясная летняя ноч. На ўсходзе свяціў яркі ма ладзік у выглядзе залатой табакеркі. Зоркі былі рас сыпаны па цёмна-сіняму полю неба маленькімі шчапоткамі залацістага нюхальнага тытуню і адкідвалі на зямлю брыскі святла, нібы іскры. Апрача Кудлатага, пасля дзённых клапот усе вандроўцы спалі салодкім спакойным сном...
Надышла поўнач.
Навокал стаяла цішыня. У цішыню ўрэзвалася толькі бразгатанне конскіх жалезных пут. Раптам за выў Кудлаты. Гэты разумны паляўнічы пёс пабачыў на ўзлессі дзве пары маленькіх, як іскры, аганькоў. Аганькі рухаліся да коней.
Гэта былі два ваўкі.
Кудлаты ўскочыў на ногі, натапыршчыўся, і па ўсім абшары пачулася:
— Гхаў-гхаў-гхаў!
Прачнуліся ўсе — і старыя і малыя.
Яны заўважлі ля коней двух шэрых аграмадных ваўкоў. Коні не звярталі на ваўкоў ніякай увагі. Усе рассмяяліся са старой прывычкі Кудлатага.
— Кудлаты меў прычыну брахаць,— сказаў Юрка Дратва.— Розум Кудлатага сшыты моцнай дратвай. Бо ваўкі маглі сцягнуць з вазоў што-небудзь з нашых харчоў. Ваўкі астаюцца ваўкамі.
Тым часам Кудлаты супакоіўся і пачаў гуляць з ваўчыхай. А ваўку на спіну ўскочыла Люсенька і да вай катацца. Воўк быў спокойны, як цялушка. Тады Дзіда-дзед прапанаваў:
— Ведаеце што, браткі? Возьмем з сабою і ваўкоў. Няхай дзеці бавяцца з імі, ды ў гаспадарцы прыго дзяцца гэтыя шэрыя лясныя дзядзькі.
Сказаўшы гэта, Дзіда-дзед кінуў ваўкам па акрай цу хлеба і прывязаў ціхіх звяроў да свайго воза. Доўга ён іх гладзіў і гутарыў з імі:
— Вы, бедныя, засумавалі па мясе, па жывой кры ві... Нічога! Лепш галоднаму галавою сівець, чым сы таму сэрцам паршывець.
Усе зноў пайшлі спаць.

Size