Сярэбраная табакерка

— А ведаеце што? — сказаў дзед.— Знайдзіце такую трубачку са шкельцам, зірніце ў яе і самі даведайцеся, што было далей.
— Што гэта  за трубачка? — зацікавіліся ўнукі.
— Ну, штучка такая з цудоўным шкельцам,— тлу мачыў дзед.— Зірнеш ў яе раз і ўбачыш, што было даўным даўно. Зірнеш другі раз — бачыш, што на ўсім свеце робіцца цяпер. Зірнеш трэці раз — бачыш, што будзе рабіцца на свеце праз тысячы год наперад, у будучыні...
— Купі нам, дзядок, такія трубачкі са шкельцамі!
— Яны за грошы не прадаюцца, як і талент. Гэта называецца мудрасць.
— Дык што рабіць? Мы хочам ведаць, што далей рабілі скамарохі, а ты забыўся, дзядок...
— Я ўспомніў, але цяпер мне трэба праверыць, як вы чытаеце і пішаце.
Унукі зморшчыліся ад неахвоты, але дзед разгар-нуў перад імі кніжку, і яны чыталі па чарзе. Такім чынам яны прачыталі гісторыю пра хітрую лісу і дур ную варону. Ні ліса, ні варона ўнукам не спадабаліся.
Унучка выказала жаданне быць арлом ці сокалам, а ўнук хацеў стаць скамарохам. Ён ужо крыху ўцяміў, што гэта за птушкі — скамарохі. Яны хадзілі з вучо нымі мядзведзямі і малпачкамі, былі вясёлыя і бед ныя і ведалі ўсё-ўсё.
— Стаць добрым скамарохам не лягчэй, чым стаць арлом альбо сокалам,— сказаў дзед.— Бо хто ўмее лятаць у сваіх думках, у таго вырастаюць і крыллі. Эге! Але ёсць стварэнні, якія трубяць аб тым, што ля таюць, а яны толькі скачуць, як блохі. Эге! Прынясі це, дзеткі, палын і насыпце ў маёй каморцы. Кажуць, што блохі вельмі баяцца палыну.
Скамарохі
Заўтра раніцай дзед прыступіў да апавядання. Ён пачаў так:
— Думаць добра заўсёды, а выдумляць — не заўсёды. Калі б, скажам, скамарохі   толькі выдумлялі,
яны былі б вельмі кепокімі скамарохамі. На прыкла дзе аб козах і розных стракозах яны паказваюць жыц цё... Скамарохам з Дзіда-дзедавай гісторыі прыходзі лася паказваць Смерць, бо людзі хутка аб ёй забылі і ім прыходзілася напамінаць пра Смерць, каб больш шанавалі жыццё.
Цар скамарохаў затрымаў сваіх падданых у чыстым полі да глыбокай восені. Ён набыў для сябе асобную палатку. Кожны раз пасля вячэры пры вогнішчы, калі ўсе клаліся спаць, ён запальваў свечку ў сваёй палатцы на ўсю ноч і пісаў кароценькія п'есы, якія ўдзень вандроўцы рэпеціравалі. Ён іх пісаў, ведаючы сваіх акцёраў — вялікіх і малых. Кожнаму з іх, паводле асабістага характару акцёра, цар скамарохаў пісаў ролю. Былі Дзярыгорлы, Дзярыголавы, Сокалы, Арлы, Мудрыя, Адважныя ды іншыя такія прозвішчы. Цар скамарохаў дамагаўся, каб кожны з акцёраў граў самога сябе. Гэта было вельмі трапна прыдумана. Прад стаўленні скамарохаў па вёсках і мястэчках, нават па гарадах, вельмі падабаліся. Людзі смяяліся да слёз.
Цар скамарохаў вымуштраваў льва, ваўкоў, сабак, коней для спецыяльных цыркавых нумароў. П'есы ён пісаў лёгкія і маленькія. Яны раніцой пісаліся, вывучаліся, а вечарам ставіліся.
Так яны пражылі ўсю зіму ў двух-трох гарадках і вёсках. Вясной яны зноў перабраліся ў сваю палатку.
У чыстым полі цар скамарохаў пісаў драму пад назваю «Смерць у табакерцы». У першай частцы па казвалася паляванне на Зайца. У другой частцы — як Заяц шукаў сваю табакерку, У трэцяй — як Смерць папалася ў табакерку. У чацвёртай частцы — як табакерка трапіла ў рукі каралевы Лялі. У пятай частцы як у каралеўстве Пінг-Понга каралева Ляля няньчыла Смерць у выглядзе чорнага Мопсіка на залатым ланцужку.
Так Дзіда-дзеда прасіў цара скамарохаў напісаць, каб адкінуць след ад сябе. Дзіда-дзед, светлай памяці, быў скромны і не хацеў, каб яму надакучалі.
Сёмка, былы паляўнічы, і яго сабака Кудлаты гралі свае ўласныя ролі, Дзіда-дзед перадаў сваю ролю маленькай Люсеньцы, а іншыя гралі астатнія ролі. Прымусілі граць Смерць адну з дачок Саўкі, а паню Сарачынскую — адну з дачок Юркі. Сам бацька паехаў да знаёмага майстра, і той зрабіў яму патрэбную для сцэны табакерку.
Пры першай пастаноўцы не маглі вырашыць цяжкі момант, як «Смерці» зрабіцца маленькай ды ўлезці ў табакерку. Гэта адбывалася за спецыяльнай шырмай. Для гутаркі Дзіда-дзеда са Смерцю шырма была так сама выкарыстана. На адным баку шырмы з боку сцэны стаяў Дзіда-дзед, а на другім баку шырмы — Смерць. Дзіда-дзед трымаў у руках табакерку, і здавалася,
 што Смерць гаворыць з табакеркі. На шырме былі намаляваны лес і кусты.
Першы спектакль быў пастаўлены ў адным гарадку, дзе цар скамарохаў наняў у багатага чалавека вялізны сарай пад часовы тэатр-цырк.
Прадстаўленне «Смерць у табакерцы» карысталася вялікім поспехам. Прыходзілі і старыя і малыя...

Size