Сярэбраная табакерка

Калі каралева Ляля, былая пані Сарачынская, угледзела Люсеньку, загрыміраваную пад Дзіда-дзеда, яе сэрца апанавалі два пачуцці: страх перад сапраўднай Смерцю ў Дзіда-дзедавай табакерцы і злосць на самога Дзіда-дзеда. Гэта ж, калі яна была яшчэ простай сарокай, ён выскуб усё яе пер'е і вымазаў яе дзёгцем, які не адмываецца ні ў якіх водах на свеце. I цяпер яна чуе пах дзёгцю, змешанага з пахам белай ружы... Гэта ж ён...
Але каралева была хітрая. Яна стрымлівала свае пачуцці і глядзела на ігру скамарохаў, трымаючы Мопсіка-Смерць на каленях з выразам вялікай пяшчоты на твары. Яна няньчыла Мопсіка-Смерць як роднае дзіця... Нібы яка сама маці Смерці.
Калі на оцэну выйшла дачка Юркі Дратвы, апра нутая і замаскіраваная пад каралеву ды яшчэ з такім самым Мопсікам, як у каралевы на каленях,— усе ахнулі ад дзіва. Можна было падумаць, што гэта не сцэна, а вялікае люстэрка, у якое цяпер глядзіць сама каралева, і ўсе бачаць яе адлюстраванне.
Больш за ўсіх збянтэжылася сама каралева. Яна падумала так:
«А што, калі скамарошка адважыцца, сыдзе цяпер са сцэны са сваім Мопсікам на такім жа залатым лан цужку, падыдзе да караля Пінг-Понга і скажа, што гэта яна каралева, а я скамарошка? Гэта ж яна падрабляе мой голас так, што я сама спалохацца магу. Не толькі што кароль, але я сама магу зблытаць сябе з ёю.
Аднак каралева хутка супакоілася.
Ад яе, ад каралевы, чуецца пах дзёгцю. Кароль заўсёды ўцягвае гэты пах ноздрамі і вельмі хваліць. «Гэ та найлепшы пах жыцця»,— кажа ён.
Тым часам Мопсік на каленях каралевы з такім жа дзівам глядзеў на Мопсіка, што на каленях скамарошкі.
Раптам абодва Мопсікі натапыршчыліся і пачалі выдаваць аднолькавыя гукі:
— Гр-р-р...
— Гр-р-р...
— Гір-гір-гір...
— Гір-гір-гір...
— Гірл-гірл-гірл...
— Гірл-гірл-гірл...
Пры такой гарачай і цікавай размове абодва Мопсікі рвануліся адзін на аднаго з усіх сіл, аж пакуль не вырваліся з рук абодвух каралеваў.
У сараі пачуўся небывалы шум і крыкі:
— Смерць вырвалася з рук каралевы!
— Смерць! Смерць! Смерць!
Пачалася беганіна — хто куды. Прыдворныя выскачылі з сарая ды наўцёкі. Кароль страціў прытом насць і паваліўся на зямлю.
Каралева была задаволена перапалохам. Яна падскочыла да Мопсіка, схапіла аднаго з іх, бо добра ведала, што гэта ўсё роўна. Падсунула каралю сваю руку пад самы нос. Ён адразу прачнуўся ад паху дзёгця. Каралева ўзяла яго пад руку, яны спакойна і павольна выйшлі з сарая і склікалі прыдворных.
Слава каралевы Лялі яшчэ больш павялічылася, бо ўсе гаварылі адно:
— Смерць хацела ўцячы ад каралевы, але адважная каралева, якая любіць свой народ, зноў схапіла Смерць за ланцужок.
У той час, калі кароль і каралева паехалі далей, пакінуўшы на сцэне шмат багатых падарункаў для скамарохаў,— усе скамарохі былі за кулісамі і так рагаталі, ажно самі думалі, што іхні рогат неўміручы і яны ад яго ніколі не вызваляцца.
Рогат скамарохаў чуваць быў далёка навокал, і жыхары мястэчка думалі, што скамарохі звар'яцелі ад страху перад Смерцю, якая вырвалася на хвіліну з рук каралевы.
Дзіда-дзед выклікаў пажарную каманду і папрасіў абліваць вадой скамарохаў. Гэта не памагло. Тады Дзіда-дзед загадаў наліць вады ў вялікія скрынкі і палажыў туды рагочучых скамарохаў. Калі яны за-хлынуліся ў вадзе, рогат спыніўся. Канешне, калі б Смерць не знаходзілася ў Дзіда-дзедавай табакерцы ў яго за пазухай, тады ўсе скамарохі патапіліся б.
Дзед спыніў апавяданне, бо зарагаталі ўнукі і гэ тым перашкодзілі яму гаварыць! Ён усміхнуўся і сказаў:

Size