Сярэбраная табакерка

— Унукі шаноўныя! Калі не сціхнеце, мне прый дзецца ўжыць Дзіда-дзедавы спосаб. Аплюхаю вас з вядра.
Калі ўнукі супакоіліся, дзед запытаўся:
— Што ж бы вы, унукі, зрабілі з такой паскуднай і хітрай каралевай?
— Я расказаў бы пра яе ўсю праўдачку,— сказаў унук.
— Дзіда-дзеду пасля гэтага зноў надакучалі б роз ныя людзі,— апраўдвала ўнучка Дзіда-дзеда.
— Але ж яна наводзіла фалынывы страх на ўвесь народ,— сказаў унук.— Няхай бы лепш адзін Дзіда-дзед цярпеў. Няхай бы ён моцна звязаўся з тымі людзьмі, якія ненавідзяць Смерць.
— Гэта ж праўда! — згадзілася ўнучка.
— Эге...— мнагазначна сказаў дзед і наморшчыў лоб.— Паганая Сарока аказалася спрытнейшай за сумленнага Дзіда-дзеда. Раскажу вам заўтра, што бы ло далей. А вы не гневайцеся на нашага Дзіда-дзеда. У яго быў праз меру мяккі характар, вечная памяць яму.
— Характару вечная памяць? — запытаўся ўнук.
— Не характару, а Дзіда-дзеду,— сказаў дзед.— Я стаміўся... А вы, унукі, зусім кепскія па характару. Вымазаліся ў гліне — аж страх! — злаваўся дзед.
— Я ляпіў з гліны Дзіда-дзеда,— сказаў унук.
— А я — Люсеньку! — сказала ўнучка. Дзед тупнуў нагой і закрычаў:
— Ідзіце, вожыкі, прадайце ножыкі, купіце мыла, памыйце рыла! А то адсцёбаю вас жыцянай пугай і запру ў вялікай табакерцы з бліноў і масла...
Малыя зараз жа пайшлі на рэчку і памыліся.
— За тое, што паслухаліся,— сказаў дзед,— я вам заўтра раскажу аб тым, як у Дзіда-дзедаву гісторыю не хочучы ўскочыў аптэкар Савіцкі.
Цудадзейныя буракі
Назаўтра дзед звярнуўся да ўнукаў з такімі сло вамі:
— Калі вы, майстры фігур з гліны, памятаеце, Юрка Дратва дастаў у аптэкара Савіцкага парашок тараканам на сон. Юрка Дратва аддаў гэты парашок кардыналу Баніфацыю, каб выратаваць Ватыкан ад тараканаў.
Кардынал Баніфацый пайшоў у папскі палац, дзе Кій дзесяты з нецярплівасцю чакаў табакерку са Смерцю. Кій дзесяты і не думаў выпускаць Смерць на волю. Ён толькі хацеў запалохаць табакеркай увесь свет. Кій дзесяты быў яшчэ злейшы за паню Сарачынскую.
Сустрэўшыся з Кіем дзесятым у адным з пакояў пышнага папскага палаца, кардынал Баніфацый на божна прыпаў да яго ног і пацалаваў папскую пантоп лю. Кій дзесяты запытаўся:
— Прывёз Смерць у табакерцы?
— Прывёз,— адказаў кардынал.— Табакерка ў маім дарожным чамадане. Вакол яго — сто езуітаў. Варта вельмі пільная. Хутка прынясу табакерку ў Ватыкан. Даруй, уладыка, мае грахі, я так стаміўся, так аслабеў, што...
— Што...— падхапіў Кій дзесяты,— не шкодзіла б выпіць келіх святога Бенедьшта і два келіхі святога Антонія? Так?
— Так, так... з дазволу вашай святасці,— сказаў кардынал Баніфацый, набожна апусціўшы вочы.

Size