Сярэбраная табакерка

Па загаду Кія дзесятага слугі прынеслі некалькі бутэлек сталетняга віна. Калі кілішкі былі напоўнены, спрытны кардынал Баніфацый дастаў з кішэні сонны парашок, які даў яму Юрка Дратва, і, калі Кій дзеся ты адвярнуўся на хвіліну да акна, усыпаў парашок у панскі кілішак і размяшаў пальцам. Пры гэтым ён не зводзіў вачэй з папскай спіны, па якой горда спацы равалі два адкормленыя вусатыя тараканы.
Было выпіта віно з бутэлек, а Кій дзесяты хоць бы што! Сонны парашок не падзейнічаў. Наадварот — Кій дзесяты разышоўся так, што, здаецца, зараз задзя рэ полы і пусціцца танцаваць тарантэлу.
Занепакоіўся кардынал Баніфацый. Няўжо Юрка Дратва яго, кардынала, абмануў? Не можа быць! У Юркі Дратвы такі шчыры твар. Кардынал Баніфацый усыпаў сонны парашок і ў вячэру Кія дзесятага і сне данне — папа рымскі толькі добра паспаў. Бо з таго часу, як Дзіда-дзед злавіў Смерць, на намесніка бога на зямлі напала бяссонніца. Ад соннага парашка ён толькі памаладзеў.
Кардынал Баніфацый перадаў Кію дзесятаму пу стую табакерку, сказаўшы, што гэта тая самая, што яму перадаў пан Заяц, напалоханы пасланнем яго святасці. Кардынал паехаў шукаць аптэкара Савіцкага.
Кій дзесяты ў адсутнасці кардынала Баніфацыя сабраў усіх іншых кардыналаў на нараду — выпусціць Смерць з табакеркі ці не?
Доўга цягнулася нарада ў сямідзесяці двух карды налаў. Папскім каршунам і хацелася і калолася. Ха целася самім жыць вечна, а калолася тое, што Смерць у няволі і не пануе на ўсім свеце, і страх божы прапаў у людзей. Урэшце рашылі пакуль што трымаць Смерць у табакерцы. Кій дзесяты забраў табакерку ў сваю кішэню. Ён меў кепскае вока на караля Пінг-Понга, які так абманваў свет фальшывай табакеркай.
Кій дзесяты паслаў па ўсіх кутках свету сваю папскую булу-грамату аб тым, што ў каралеўстве Пінг-Понга людзі баяцца простага Мопсіка, думаючы, што гэта Смерць у выглядзе цюціка, а што сапраўдная Смерць знаходзіцца ў Ватыканскім палацы за сямю замкамі і сямю пячацямі. Такім чынам, Смерць у яго, Кія дзесятага, руках.
Усё ж Кій дзесяты часта думаў:
— А можа, даўганосы Бонік падсунуў мне не сапраўдную, а таксама фальшывую табакерку? Бонік здолен на ўсякія штучкі, на хітрыя фокусы. I куды ж ён раптам знік, гэты жулікаваты Бонік? Калі ён прападае дзе-небудзь на некаторы час, ён потым кажа мне, што пасціўся і маліўся ў пустыні, як святы Антоні. Я ж ведаю, што ён ілжэ. Дзіўлюся, як гэта Бонік мне не сыпнуў атруты ў талерку. Цяпер я ніякай атруты не баюся. Цяпер паганы Бонік ніколі маёй смерці не дачакаецца... Ах, гэты Заяц! Я яму так удзячны...
Тым часам папскі Бонік, гэта значыць, кардынал Баніфацый пераапрануўся ў вопратку старога купца і з трыма сваімі адданымі і спрытнымі слугамі, манахамі-бернардынцамі паехаў у той гарадок, дзе жыў аптэкар Савіцкі. Назву гарадка ён запісаў у Дзіда-дзедавай хаце, калі Юрка Дратва даў яму сонны парашок.
Аптэкара Савіцкага не было ў гарадку. Сакрэт рэцэпта соннага парашка на тараканаў ён прадаў ра зам з аптэкай другому аптэкару, а сам кудысьці знік са сваёй сям'ёй.
Даведаўшыся пра гэта, кардынал Баніфацый доў га распытваўся ў гаспадара аптэкі аб прыкметах аптэкара Савіцкага і даведаўся вось што: Савіцкі мае два гарбы, адзін спераду, другі ззаду. Рукі і ногі ў яго доўгія. На носе ў яго барадаўка. Барада і вусы чорныя. Вочы чорныя.
Кардынал Баніфацый даў сваім манахам шмат золата і загадаў ім наймаць людзей на пошукі аптэкара Савіцкага, бо па прыкметах яго знайсці не цяжка.
Аптэкар Савіцкі жыў у той час са сваёй жонкай і маленькім хлопчыкам у лесе. Агенты пераапранутага кардынала Баніфацыя знайшлі яго. Тады кардынал Баніфацый пакінуў сваіх трох манахаў у гасцініцы і сам наняў фурманку і паехаў у лес. Хату знайшлі хутка. Навокал яе быў вялікі гарод, падзелены на дробныя градкі з таблічкамі, на якіх былі нумары і надпісы.
На градках буяла невядомая расліна, чырвоныя лісты якой былі тоўстыя і празрыстыя. На лісцях высту палі жылкі, нібы на жылістай чалавечай руцэ...
Калі рамізнік спыніўся ля дзвярэй хаткі, на ганак выйшаў ветлівы чорнабароды чалавек. Два гарбы спераду і ззаду нагадвалі барабаншчыка з двума барабанамі. Яго вочы ўсміхаліся, ззялі і былі прасякнуты не звычайнай дабратой. У яго быў вельмі меладычны го лас, які зачароўваў, як музыка.
Пальцы яго былі афарбаваны ў розныя колеры. Ві даць, што ён займаўся рознымі хімічнымі доследамі.
Кардынал Баніфацый падаў яму візітную картачку, на якой было надрукавана: «Доктар матэматыкі Джыавані Чарэнца, прафесар рымскага універсітэта».
Ён сказаў аптэкару Савіцкаму, што, катаючыся ў лесе, ён выпадкова трапіў сюды і просіць дазволу зай сці ў памяшканне.
Хата мела адзін вялікі просты пакой. Ля сцен пакоя былі прыбіты з нізу да верху паліцы, на якіх стаяла шмат шкляной пасуды з парашкамі і рознакаляровымі вадкасцямі. Былі навалены стопкамі кнігі па хіміі і сельскай гаспадарцы. Галоўным чынам аб розных ка раняплодах.
Пагутарыўшы з прафесарам аб розных дасягнен нях навукі і аб тым, што цяпер, дзякуючы такой дзіў най выпадковасці з табакеркай, можна займацца досле дамі хоць тысячагоддзямі аднаму чалавеку, і што гэта вялікае шчасце для навукі,— аптэкар Савіцкі далікат на запрасіў прафесара Джыавані Чарэнца на скромны полудзень.
У гэтым жа пакоі, дзе пасярэдзіне быў засланы бе лым абрусам стол, гаспадыня прынесла бутэльку віна і пачала даставаць стравы з вялікай печы.

Size