Сярэбраная табакерка

Вельмі здзівіла прафесара тое, што падавалі мяс ныя блюды, якія зусім не было агідна есці. Елі смажа ную пячонку, рубленыя катлеты з ялавічыны, свіныя адбіўныя ды іншыя мясныя стравы: бараніну, катле ты з кураціны, смажанага зайца, гусяціну і г. д.
— Адкуль вы ўсё гэта берацё, шаноўны пан Савіц-кі? Не можаце ж біць ці рэзаць жывых істот. Я не мог бы нават есці. Вашы закускі нагадваюць і мяса і гарод ніну. Дазвольце запытацца, шаноўны гаспадар, з чаго зроблена ежа?
— Бачыце, пан прафесар,— сказаў аптэкар Савіц кі,— усё гэта прыгатоўлена са спецыяльных мясных буракоў, якія растуць у маім гародзе. Над вырошчван нем такіх буракоў я працую ўжо другі год. Такі бурак вельмі патрэбен для людзей, якія раней ужывалі шмат мяса, і для звяроў і птушак — былых драпежнікаў...
— Вынікі добрыя? — запытаўся прафесар.
— Як бачыце! Я ж меў гонар пачаставаць вас роз нымі мяснымі стравамі, пане прафесар.
— Будзьце ласкавы, пане Савіцкі, паказаць мне ва шы буракі,— папрасіў прафесар.
— 3 вялікай прыемнасцю,— згадзіўся аптэкар Са віцкі.— Няхай пан прафесар патурбуецца паглядзець мой гарод.
Яны выйшлі з хаты.
Спачатку аптэкар Савіцкі чытаў яму таблічкі на градках:
— Буракі-бараны, буракі-зайцы, буракі-быкі, бура кі-кабаны, буракі-качкі, буракі-куры, буракі-гусі, бура кі-цяляты і шмат-шмат буракоў іншых гатункаў.
— Цікава, цікава...— мармытаў прафесар.
— А цяпер,— сказаў аптэкар Савіцкі,— зірнём, што гэта за буракі.
Пры гэтым ён узяўся абедзвюма рукамі за бацвінне і ледзь вырваў бурак ростам з вялікі гарбуз. Калі ён сцёр з яго зямлю, гэты арыгінальны корань-плод меў выгляд шара з сырога мяса. Прафесар ахнуў ад дзіва.
Аптэкар Савіцкі разрэзаў нажом бурак толькі да па лавіны. 3 яго паліўся сок, падобны да крыві. Потым узяў вострую сякеру, палажыў бурак на калодачку і рассек. Гэта ён перасек цвёрдую косць таўшчынёй у палец, якая пранізала бурак з верху да нізу, як шворан. Косць была ўнутры пустая. 3 яе ліўся тлушч.
— Я захоплены вашым выдатным бураком,— усклікнуў прафесар.— Як вы да гэтага дадумаліся?
— Я над гэтым працаваў куды раней да таго, як мы зрабіліся неўміручымі. Быў я чалавек даволі бедны і не меў грошай за што купляць фунт мяса на абед. Усё, што расце на зямлі, мае ў сабе жывыя клеткі. Ну, я моцна падумаў над усім гэтым, пане прафесар, і папрацаваў. У мяне ўсё запісана ў маіх сшытках.
— А вы ведаеце, шаноўны пан Савіцкі, што вашы мясныя буракі могуць стварыць па ўсёй зямлі новы промысел? Вы ведаеце, што вы можаце зрабіцца мільярдэрам?
— Грошы мала мяне цікавяць, пане прафесар. Го ладу я не баюся цяпер, бо мы неўміручыя. А доследы над стварэннем новых гатункаў бурачкоў даюць мне самі па сабе вялікую асалоду. Больш мне нічога не трэба.
Пры гэтым аптэкар Савіцкі зірнуў на прафесара такімі чыстымі дзіцячымі вачыма, што той апусціў свае вочы.
— Та-ак...— задумёна сказаў прафесар,— вы святы чалавек.
— Як гэта святы? Я — самы просты, звычайны чалавек,— апраўдваўся аптэкар Савіцкі.
— Я шчаслівы, што нечакана пазнаёміўся з такім цікавым чалавекам,— салодка сказаў прафесар.— У мяне да вас просьба, пане Савіцкі...
— Напрыклад...
— Адважуся ў вас папрасіць некалькі штук буракоў і жменьку расады. Канешне, за прыстойную плату...

Size